InformNapalm.org (Беларуская)

Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

У выніку выведкі адкрытых крыніцаў (OSINT), якую зьдзейсьніла міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm, было выяўленае артылерыйскае падразьдзяленьне 291-й асобнай артылерыйскай брыгады (в/ч 64670, Інгушэтыя, станіца Троіцкая, у складзе 58-й агульнавайсковай арміі Паўднёўвае вайсковае акругі ЗС РФ), якое нягледзячы на неаднаразовыя заявы Крамля пра тое, што магчымасьць удзелу расейскіх вайскоўцаў у наземнай апэрацыі ў Сірыі “абсалютна не разглядаецца”, зь верасня 2015 году у межах сакрэтнае сухапутнае вайсковае апэрацыі знаходзіцца ў гэтай блізкаўсходняй дзяржаве.

Усяго было выяўленае 29 вайскоўцаў 291-й артбрыгады зь Інгушэтыі, накіраваных у Сірыю з “інтэрнацыянальнай місыяй”. Перакідваньне падразьдзяленьня разам з штатнымі 152-х мм буксаванымі гаўбіцамі 2А65 “Мста-Б” (меркаваны склад – дывізыён) зьдзяйсьнялася праз  мора, з вайскова-марской базы Чарнаморскага флёту ў г.Наварасійску, вялікімі дэсантнымі караблямі ВМФ РФ пачынаючы зь верасьня 2015 году. Тэрмін блізкаўсходняй камандыроўкі вызначаны ў 3-4 месяцы, з магчымым працягам. Асабісты склад, які камандыраваны ў Сірыю, збольшага – новыя вайскоўцы-кантрактнікі, якія падпісалі кантракт у добраахвотна-прымусовым парадку пасьля паўгоду або год тэрміновае службы ў гэтым артылерыйскім злучэньні, якое неаднойчы фігуравала ў нашых матар’ялах ў кантэксьце “растоўска-ўкраінскіх” камандыровак.

Нагадваем, што яшчэ ў кастрычніку 2015 году, у матар’яле “Расея пачала замаскаваную наземную апэрацыю ў Сірыі”, InformNapalm выказаў абгрунтаванае меркаваньне пра тое, што зафіксаваныя ў Сірыі (н/п Al-Shelfatiyeh, раён Латакія) на маршы артылерыйскія цягачы КамАЗ-63501 і буксаваныя гаўбіцы “Мста”, могуць належаць менавіта 291-й артбрыгадзе. Празь месяц нашыя здагадкі цалкам пацьвердзіліся ў выніку нашых OSINT-расьледаваньняў.

Расейскія артылерысты ў Сірыі, якіх выявілі выведнікі InformNapalm, збольшага, фіксуюцца на паўночным ўсходзе ад Латакіі. Мяркуючы паводле фотаматар’ялу, артылерысты 291-й брыгады, якія знаходзяцца ў Сірыі, прытрымліваюцца той жа тактыкі “качэўных батарэяў”, якую яны адпрацавалі яшчэ ўлетку-ўвосень 2014 году падчас піку абвастрэньня канфлікту на Данбасе.

Заўвага: У тыя цяжкія дні расейская артылерыя зьдзяйсьняла масаваны вагонь па ўкраінскіх вайскоўцах, мірных населеных пунктах, як з тэрыторыі Растоўскае вобласьці Расеі, гэтак і з тэрыторыі Украіны, куды яны ажыцьцяўлялі кароткатэрміновыя набегі, што было засьведчанае ў шэрагу нашых публікацыяў (гл. 1 і 2).

Раён адказнасьці 291-й АБр знаходзіцца на лініі судакрананьня войскаў Б.Асада зь сіламі ўмеранай апазыцыі. Максымальная далёкасць вядзеньня вагню “Мста-Б” складае 28 900 мэтраў. А праз тое, што ў радыюсе 30 км знаходзяцца толькі войскі паўстанцаў, вынікае, што артылерысты ЗС РФ удзельнічаюць ў грамадзянскай вайне ў Сірыі, але не ў апэрацыі супроць ІД.

Прывязка да мясцовасьці падразьдзяленьня 291-й АБр ЗС РФ, якое знаходзіцца ў Сірыі:

Аляксандар Шчарбакоў на фатаздымку (архіў) “засьвяціў” дакладнае мейсцазнаходжаньне падразьдзяленьня

Аляксандар Макідонскі пазуе (архіў) на тле гары – такі краявід і расьліннасьць знаходзяцца ля таго мейсца, якое пазначанае вышэйзгаданым геатэгам з фатаздымку Аляксандра Шчарбакова. Каардынаты зь некалькіх прыкладах на мапе 1, 2, 3.

Міша Лбоў сфатаграфаваўся на тле апораў ЛЭП (архіў) і лесапалосаў, якія характэрныя для гэтага рэгіёну, паводле спасылкі пададзеная мапа, на якой пазначаныя гэтыя апоры, аддаленасць ЛЭП ад мясцовасьці, пазначанай геатэгам з фатаздымку Аляксандра Шчарбакова – 20 км.

Аляксандар Макідонскі і Аляксандар Шчарбакоў на фатаздымку (архіў) зафіксаваныя на тле зялёных лугоў з хвойнай расьліннасьцю (кіпарысы), побач можна пабачыць аднапавярховыя будынкі, пясок і пяшчанік. Падобныя краявіды ёсьць на мапе непасрэдна ля мясцовасьці, пазаначанай вышэй геатэгам.

Дзьмітры Чарнышоў, мяркуючы паводле фатаздымку (архіў), знаходзіцца ў іншым мейсцы, цалкам мажліва, гэта – артылерыйская база, якая разгорнутая непадалёк ад пасёлку Al Hamrat і на поўнач ад авіябазы Shayrat.

Ніжэй падаем сьпіс артылерыстаў 291-й брыгады, якія знаходзяцца ў Сірыі і якія былі выяўленыя і ідэнтыфікаваныя ў выніку вывучэньня статусаў, камэнтароў, фатаздымкаў, кантактаў, тэгаў і інш. Агульныя прыкметы, якія аб’ядноўваюць “артылерыстаў-інтэрнацыяналістаў” – мейсца службы і падабенства фотаматар’ялу, аднолькавая экіпіроўка (у тым ліку т.зв. пясчаная форма для гарачага клімату), нестатутны зьнешні выгляд і форма адзеньня, якой карыстаюцца ў Сірыі і г.д., а таксама ўсходняя экзотыка – кальяны, “сэлфі” зь мясцовым насельніцтвам, фотасэсыі ў аліўкавых гаёх і г.д.

Сьпіс 29 вайскоўцаў з 291-й АБр ЗС РФ, якія знаходзяцца ў Сірыі:

  1. Аляксандар Шчарбакоў – вайсковец-кантрактнік, 08.04.1995 г.н., родам з г.Валгаграда, у фотаальбоме якога выяўленыя “сэлфі”-фатаздымкі з геатэгамі і без (1, 2) зь Сірыі; мейсца лякацыі: населены пункт Квалат-Бэрз, на паўночным усходзе ад г.Латакія (архівы: профіль, альбом, кантакты).

 

2. Аляксандар Макідонскі – вайсковец-кантрактнік з 2013 году, родам з г.Краснадара, сапраўднае прозьвішча меркавана Дарзян, паводле сястры – Гаяне Дарзян (архівы:профіль, альбом, кантакты).

3. Vladimir Chelyabinsk – вайсковец-кантрактнік, родам з г.Чалябінска (архівы:профіль, альбом, кантакты).

4. Дзьмітры Чарнышоў – вайсковец-кантрактнік, родам з г.Уладзікаўказа (архівы – профіль, альбом, кантакты).

5. Аляксей Будоўскіх – вайсковец-кантрактнік, 08.12.1993 г.н., г.Шаганар (архівы: профіль, альбом, кантакты).

6. Аляксей Зубаў – вайсковец-кантрактнік, 01.07.1995 г.н., Арэнбург (архівы – профіль, альбом, кантакты).

7. Дзіман Жураўлёў – вайсковец-кантрактнік, 06.10.1995 г.н., г.Самара (архівы:профіль, альбом, кантакты).

8. Міша Лбоў – вайсковец-кантрактнік, нарадзіўся 16 лютага, год – н/в, г.Перм (архівы: профіль, альбом, кантакты).

9. Дзьмітры Семашкоў – вайсковец-кантрактнік, 05.07.1995 г.н., г.Бугуруслан (архівы:профіль, альбом, кантакты).

10. Улад Філін – вайсковец-кантрактнік, 08.11.1995 г.н., г.Уладзівасток (архівы:профіль, альбом, кантакты).

11. Іван Касмынін – вайсковец-кантрактнік, 27.12.1995 г.н. (архівы: профіль, альбом, кантакты).

12. Уладзімер Сарокін – вайсковец-кантрактнік, нарадзіўся 18 траўня, год нараджэньня – н/в, г.Магнітагорск (архівы: профіль, альбом, кантакты).

13. Макс Гур’янаў – вайсковец-кантрактнік, нарадзіўся 9 лютага, год нараджэньня – н/в, г.Абдуліна (архівы:профіль, альбом, кантакты). Цалкам магчыма, пасьпеў пабываць у “растоўска-украінскай” камандыроўцы, пра што сьведчаць ягоныя фатаздымкі 8-9.

14. Уладзімер Філіпаў – вайсковец-кантрактнік, нарадзіўся 22 траўня, год нараджэньня – н/в, г.Валгаград (архівы:профіль, альбом, кантакты).

15.  Станіслаў Растоў – вайсковец-кантрактнік з жніўня 2014 году, родам з г.Валгадонска (архівы: профіль 1 і 2, альбом 1 і 2, кантакты). Цалкам магчыма, пасьпеў пабываць у “растоўска-украінскай” камандыроўцы, пра што сьведчыць фота на сьцяне з архіву профілю 1 (арыгінал выдалены). Фатаздымкаў з замежных камандыровак больш не выкладвае, але ягоную “наварасійска-сірыйскую” камандыроўку ўдалося выявіць праз “тэг” таварыша ў службе Расьціслава Андрэева, пра што зазначанае ў заўвазе ніжэй.

16.  Давід Мхітаран – вайсковец-кантрактнік, 20.03.1994 г.н., г.Краснадар (архівы: профіль, альбом, кантакты). Фатаздымкі з замежных камандыровак у фотаальбомах адсутнічаюць, але ягоную “наварасійска-сірыйскую” камандыроўку ўдалося выявіць праз “тэг” таварыша ў службе Расьціслава Андрэева, што зазначанае ў заўвазе ніжэй.

17.  Цёма Насонаў – вайсковец-кантрактнік, родам з г.Растова-на-Доне (архівы: профіль, альбом, кантакты). Фатаздымкі з вайсковай службы адустнічаюць, , але ягоную “наварасійска-сірыйскую” камандыроўку ўдалося выявіць праз “тэг” таварыша ў службе Расьціслава Андрэева, што зазначанае ў заўвазе ніжэй.

18.  Аляксей Дрэйман – вайсковец-кантрактнік, 31.05.1990 г.н. (архівы: профіль, альбом, кантакты). Статус “90 сутак наперадзе” – верагодна пазначае працягласьць камандыроўкі. Фатаздымкі з “наварасійска-сірыйскай” камандыроўкі ў ягоным профілі адсутнічаюць, але ён, як і шмат іншых, быў выяўлены дзякуючы “тэгу” таварыша ў службе Расьціслава Андрэева, што зазначанае ў заўвазе ніжэй.

19. Вадзім Коваль – вайсковец-кантрактнік, 18.04.1996 г.н., г.Ізабільны (архівы: профіль, альбом, кантакты).

20. Ваня Зімін – вайсковец-кантрактнік, 31.03.1996 г.н., г.Томск (архівы: профіль, альбом, кантакты).

21.  Улад Мусіенка – вайсковец-кантрактнік, 11.04.1996 г.н., г.Краснадар (архівы: профіль, альбом, кантакты).

22.  Джарудзін Аліеў – вайсковец-кантрактнік (архівы:профіль, альбом, кантакты).

23.  Павал Кузьмін – вайсковец-кантрактнік, 09.08.1991 г.н., г.Архангельск (архівы: профіль, альбом, кантакты).

24.  Аляксандар Каратнік – вайсковец-кантрактнік, 28.06.1994 г.н., г.Котлас (архівы: профіль, альбом, кантакты).

25.  Арцём Бадамбаеў – вайсковец-кантрактнік, 01.03.1989 г.н. (архівы: профіль, альбом, кантакты).

26. Дзьмітры Насонаў – вайсковец-кантрактнік, 24.08.1994 г.н (архівы: профіль, альбом, кантакты).

27.  Мікалай Яфрэмаў – меркавана камандыр батарэі (архівы: профіль, альбом, кантакты).

28. Андрэй Сакалоў – вайсковец-кантрактнік, г.Масква (архівы: профіль, альбом, кантакты).

29. Аляксандар Фёдараў – вайсковец-кантрактнік, нарадзіўся 10 сакавіка, год нараджэньня – н/в, г.Мінэральныя Воды (архівы: профіль, альбом, кантакты).

Заўвага: апроч вышэйпазначаных вайскоўцаў 291-й артылерыйскай брыгады, якія знаходзяцца ў “наварасійска-сірыйскай” камандыроўцы, варта вылучыць яшчэ некалькі жаўнераў-кантрактнікаў, якія з розных прычынаў прыцягнулі нашую ўвагу, у прыватнасьці:

Даведка: 291-я асобная артылерыйская брыгада – в/ч 64670, мейсца дысьлякацыі Інгушэтыя, станіца Троіцкая. У першай палове 2011 году брыгада была перадысьлякаваная з г.Майкоп (Адыгея) у станіцу Троіцкую ў Інгушэтыі. Злучэньне ўваходзіць у склад 58-й агульнавайсковай арміі Паўднёвае вайсковае акругі ЗС РФ. Заплянаваны штат на 2009 год: РСЗВ 9П140 “Ураган” – 8 адз., 152-х мм гаўбіцы 2А65 “Мста-Б” – 36 адз., 100 мм супрацьтанкавыя гарматы МТ-12 – 6 адз., супрацьтанкавыя 9П149 “Штурм-С” – 18 адз. Таксама была заплянаваная пастаўка 9М123 “Хрызантэма-С”. Асабісты склад каля 500 чалавек. Станам на канец 2014 году камандыр брыгады – палкоўнік Казакоў Сяргей Вячаслававіч (спасылкі 1, 2, 3, 4).

Штатны склад падразьдзяленьняў брыгады і іхная дысьлякацыя паводле казармаў гарнізону: 1-я казарма БАР, ІСВ, узв. РХБА, МП, УТК; 2-я казарма – ПтАДн; 3-я казарма – 2 ТГАДн; 4-я казарма – 2 ТГАДн; 5-я казарма – БУ, КВ, ФПС, ВО, Упр.; 6-я казарма – РМТО; 7-я казарма – 1 ТГАДн; 8-я казарма – 1 ТГАД; 11-я казарма (9 МСР, ВО) мсб; 12-я казарма – 3 МСБ, РВ, ГРВ, ВС. Разам з 291-й артбрыгадай ў станіцы Троіцкай на часовай падставе дысьлякуецца і так званы “Інгушскі нацыянальны батальён” – ротна/батальённа-тактычная група з складу 19-й АМСБр (в/ч 20634, Уладзікаўказ, Паўночная Асэтыя), укамплектаваная, збольшага, мясцовымі інгушамі-кантрактнікамі.

Пастскрыптум: Каманда InformNapalm з поўнай адказнасьцю ўсьведамляе, што ў выніку дадзенай публікацыі крамлёўскія чыноўнікі, цалкам мажліва, пачнуць чарговую гістэрыку з нагоды публікацыі асабістых дадзеных расейскіх вайскоўцаў, як гэта было з дадзенымі пілётаў бамбоўцаў. У гэтым выпадку хочам падкрэсьліць, што ўся інфармацыя, якую мы выклалі, зьяўляецца вынікам вывучэньня адкрытых крыніцаў, у тым ліку сацыяльных сетак, у якіх неабачлівыя расейскія вайскоўцы пакідаюць дастатковую колькасць сьлядоў і зачэпак.

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня міжнароднае валянтэрскае супольнасьці InformNapalm.

Глядзіце тэматычныя спасылкі:

291-я артбрыгада

Сірыйская камандыроўка ЗС РФ (без авіяцыйных падразьдзяленьняў у нашых публікацыях)

Больш матар’ялу паводле тэгу «Сірыя» на InformNapalm

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын


(
CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

 

Актыўны распаўсюд у сацсетках вітаецца!

Exit mobile version