• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Марскія пяхотнікі 336-й АБрМП БФ РФ заблукалі ў правінцыі Хама, Сірыя

on 2015-11-18 | 1 Comment | Актуальна | Галоўнае | Навіны Print This Post Print This Post
  • ru
  • de
  • by
  • ua
  • pl
  • tr
  • en
  • bg
  • sv

У зьвязку з чарговым парушэньнем рэжыму спыненьня вагню на Данбасе з боку расейскіх наймітаў, а таксама з-за зьдзяйсьненьня ракетна-бомбавых удараў ВКС РФ па грамадзянскіх аб’ектах у Сірыі, Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm працягвае публікаваць дадзеныя, зьвязаныя з афіцыйнай паветранай і неафіцыйнай наземнай апэрацыяй РФ у Сірыі.

Расея, пад прыкрыцьцём лёзунгаў барацьбы з тэрарызмам, працягвае ствараць напружанасьць на Блізкім Усходзе, правакуючы адток уцекачоў у ЭЗ і нагнятаючы сацыяльна-эканамічнае і палітычнае напружаньне ў рэгіёне.

Падчас правядзеньня OSINT-дасьседаваньняў InformNapalm, было зафіксаванае, што супрацоўнікі спэцслужбаў РФ ўсё часьцей спрабуюць схаваць любыя сьляды знаходжаньня расейскіх войскаў за межамі авіябазы «Хмеймім» у Латакіі. Гэта заканамерна, бо функцыянаваньне іншых «сакрэтных» базаў ЗС РФ у Сірыі або баявыя дзеяньні ў іншых сірыйскіх правінцыях выходзяць за межы афіцыйнай пазыцыі Масквы.

У прыватнасьці, наконадні было зафіксаванае раптоўнае выдаленьне пэрсанальнага акаўнта расейскага марскога пяхотніка Аляксандра Сярдзюкова з 336-й асобнай брыгады марской пяхоты БФ РФ, г. Балтыйск, 05.09.1992 г.н., мейсца нараджэньня г.Эліста (архіў 1, архіў 2).

Selection_032

Але архівы, як і “рукапісы” не гараць.

Здавалася б, нічога асаблівага – звычайны марскі пяхотнік-кантрактнік, ахоўвае вайсковую базу ЗС РФ. Аднак падчас больш дэталёвага аналізу інфармацыі што да А.Сярдзюкова, сталі вядомыя вельмі цікавыя падрабязнасьці.

Зьвярніце ўвагу на фота Аляксандра разам з таварышамі ў службе на тле ангару для авіяцыйнай тэхнікі (архіў).

Selection_033

InformNapalm дасьледаваў дадзеныя і прааналізаваў спадарожнікавыя здымкі. Было выяўленае,  што балтыйскія марпехі былі закінутыя вельмі далёка ад Латакіі. Мейсца, дзе было зробленае фота з прывязкай да мясцовасьці можна пабачыць на мапе.

Як бачым, гэта вайсковая авіябаза Khalkhalah на поўдзень ад Дамаска.

карта

Selection_035

 

Гэтыя дадзеныя чарговага разу сьведчаць пра тое, што расейцы актыўна дзейнічаюць практычна на ўсёй тэрыторыі Сірыі. Напрыклад, знаходжаньне расейцаў на авіябазе ў г.Хама пацьверджваюць дадзеныя іншых крыніцаў (1, 2):

Сирия1

 

Сирия2

На фота, апроч лятакоў ВПС Сірыі, можна пабачыць расейскія грузавыя вайсковыя лятакі ІЛ-76, якія перакідваюць пад г.Хама жывую сілу, тэхніку і ўзбраеньне.

Нарэшце, падчас ідэнтыфікацыі вайсковай часткі А.Сярдзюкова было вызначанае, што тэрміновую службу ён праходзіў у 58 арміі ЗС РФ (архіў). Затым перайшоў на кантракт у марскую пяхоту (архіў).

Selection_036

На асабістым фота, у якім марпех з таварышамі ў службе зафіксаваныя на новым БТР-82А, добра відаць вядомы знак 336-й АБрМП – «белы дэльфін над морам» (архіў).

Selection_038

Аналягічны знак можна пабачыць і на фатаздымках з афіцыйнай групы 336-й брыгады: 1 і 2. «Белы дэльфін» зьяўляецца афіцыйным сымбалем гэтай вайсковай часткі. Больш за тое, менавіта ва ўзбраеньне 336-й АБрМП ў 2013-2014 гадох былі прынятыя новыя БТР-82А, афарбаваньне якіх адпавядае тэхніцы на вышэйпазначаным фота (напрыклад: артыкул, архіў).

Таксама можаце азнаёміцца ​​зь іншымі матар’яламі Міжнароднае валянтэрскае супольнасьці InformNapalm, у якіх зьдзейсьненыя OSINT-дасьледаваньні неафіцыйнай і невызнанай Масквой сухапутнай вайсковай апэрацыі ЗС РФ у Сірыі:

  1. РФ завязла ў сухапутнай апэрацыі ў Сірыі. Расейскія вайскоўцы ў правінцыі Хама;
  2. У сірыйскую камандыроўку толькі з службовым пашпартам. 28-я АМСБр ЗС РФ у Сірыі;
  3. Міністар абароны Расеі Шайгу выправіў у Сірыю сваіх зямлякоў;
  4. Расея пачала замаскаваную наземную апэрацю ў Сірыі;
  5. Берагавыя войскі ЧФ РФ рыхтуюцца да «пазазямной апэрацыі» ў Сірыі;

А таксама шматлікія іншыя OSINT-дасьледаваньні InformNapalm што да Сірыі.

Матар’ял да публікацыі падрыхтавалі Мікалай Махно і Міхаіл Кузьняцоў

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын

 (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Recent Posts

  • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

    2021-01-27 - 0 Comment
  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment
  • Новыя расейскія ракетныя сыстэмы залпавага вагню 2В26 «Град» на Данбасе (ФОТА)

    2020-12-16 - 0 Comment

One Response to “Марскія пяхотнікі 336-й АБрМП БФ РФ заблукалі ў правінцыі Хама, Сірыя”

  1. 2015-12-26

    Сьлядамі 66-й брыгады сувязі ЗС РФ: ад Данбаса да сірыйскага Хомса - InformNapalm.org (Беларуская)

    […] Марскія пяхотнікі 336-й АБрМП БФ РФ заблукалі ў правінцы…, November 17, 2015 […]

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 14406 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

    2021-01-27 - 0 Comment
  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment
  • Новыя расейскія ракетныя сыстэмы залпавага вагню 2В26 «Град» на Данбасе (ФОТА)

    2020-12-16 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

February 2021
M T W T F S S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
« Jan    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.