• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

У Сірыі зафіксаваныя расейскія цяжкія вагнямётныя сыстэмы “Санцапёк”

on 2015-10-14 | 3 Comments | Актуальна | Грамадзтва | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
  • ru
  • de
  • by
  • ua
  • pl
  • en
  • bg
  • sv
  • ar

Міжнародная валянтэрская група InformNapalm працягвае зьбіраць інфармацыю, зьвязаную з дзеяньнямі РФ у Сірыі. Раней мы паведамлялі, што дзякуючы сюжэтам расейскіх спэцыяльных карэспандэнтаў былі выяўленыя дадзеныя авіяцыйнай групы і расейскіх пілётаў, якія знаходзяцца ў “сірыйскай камандыроўцы” на авіябазе ў Латакіі. Нягледзячы на ​​тое, што прэзыдэнт РФ У.Пуцін 11 кастрычніка 2015 году чарговага разу заявіў, што Расея ня мае намеру ўцягвацца ў наземную апэрацыю ў гэтым рэгіёне, падзеі напрацягу апошніх дзён сьведчаць пра зусім іншае. Апроч раней апублікаваных дадзеных пра фіксацыю бронетранспартэру БТ-82А, апублікаваным у матар’яле “наварасійскі-сірыйская камандыроўка ЗС РФ“, InformNapalm задакумэнтаваў перакідваньне ў Сірыю расейскіх цяжкіх вагнямётных сыстэмаў (ЦВС).

9-10 кастрычніка 2015 году, у твітэры карыстальніка Hassan Ridha, а пазьней і на расейскіх прапагандысцкіх інтэрнэт-рэсурсах, зьявілася інфармацыя з спасылкай на сірыйскія крыніцы, якая дэманструе перавозку на цягачах “Volvo” цяжкіх вагнямётных сыстэмаў (ЦВС) «Санцапёк» ў Сірыі. Характэрна, што гэтыя ЦВС-ы маюць афарбоўку, тыповую для падобнай тэхнікі ЗС РФ, бартавыя нумары ці ж іншыя апазнавальныя знакі не зафіксаваныя.

SMT

RUS vesna bmpd

У кантэксьце гэтых навінаў, у сеціве зьявіліся і іншыя фатаздымкі ЦВС, з афарбоўкай, прыстасаванай для маскаваньня тэхнікі ва ўмовах пустэльні, але гэта фатаздымкі ірацкіх вагнямётных сыстэмаў, якія Расея пастаўляла Багдаду ў 2014-2015 гадох.

iraq iraq.jpg 2

На фоне гэтых падзеяў, у запісы wikipedia што да краінаў, якія маюць ва ўзбраеньні гэтыя расейскія сыстэмы (Азэрбайджан, Казахстан, Ірак), быў дададзены запіс і пра Сірыю, зроблены на падставе зьяўленьня апошняе навіны: “Тэрарыстаў у Сірыі будуць спальваць “Санцапёкі””, праз што гэтая пастаўка была часткова “легалізаваная” (падкрэсьлім, што запіс у wikipedia грунтуецца на неафіцыйнай інфармацыі).

wikki

З улікам таго, што ЦВС-ы для сірыйцаў зьяўляюцца ўзбраеньнем новага тыпу і яны ня маюць досьведу выкарыстаньня гэтых сыстэмаў, можна зрабіць здагадку, што баявыя разьлікі вагнямётных сыстэмаў будуць укамплектаваныя расейскімі вайскоўцамі, што выконваюць адначасова ролю інструктараў і экіпажаў разьлікаў, якія навучаюць армію Башара Асада  эксплюатацыі і баяваму выкарыстаньню гэтых сыстэмаў.

Адзначым, што каманда InformNapalm нядаўна таксама атрымала інсайдэрскую інфармацыю, паводле якой у другой палове верасьня 2015 году у вайсковай частцы 12102 (20-ы асобны полк радыяцыйнай, хімічнай і біялягічнай абароны /РХБА/ Заходняе вайсковае акругі ЗС РФ, мейсца дысьлякацыі – Ніжненоўгарадзкая вобл., пасёлак Цэнтральны) была зафіксаваная некаторая актыўнасьць, зьвязаная з падрыхтоўкай групы афіцэраў і адмыслоўцаў-кантрактнікаў, а таксама тэхнікі і ўзбраеньня, у тым ліку цяжкіх вагнямётных сыстэмаў, да перакідваньня ў Сірыю.

Пра тое, што ў 20-м палку сапраўды быў нейкі ажыятаж і падрыхтоўка, ускосна сьведчыць навіна ад МА РФ “Вагнямётчыкі ЗВА ўпершыню зьнішчылі паветраны дэсант умоўнага супраціўніка залпам з «Санцапёкаў»” з 30 верасьня 2015 году. Хаця вышкалы пазначаныя як плянавыя, у паведамленьні зазначанае:

“У Ніжненоўгарадзкай вобласьці скончыўся тактыка-спэцыяльны вышкал зь цяжкой вагнямётной ротай асобнага палку РХБА ЗВА, у якім прынялі ўдзел звыш за 100 вайскоўцаў, было задзейнічанае больш за 20 адзінак узбраеньня, у тым ліку цяжкія вагнямётныя сыстэмы ЦВС-1А «Санцапёк». Падчас вышкалу вайскоўцы ў складзе экіпажаў і баявых разьлікаў адпрацавалі дзеяньні ў маршы, зараджаньні цяжкіх вагнямётных сыстэмаў, высоўваньні на пазыцыі, разгортваньні і наводзе на аб’ект, руху падчас баявых дзеяньняў. Вагнямётчыкі выканалі пускі 220-мм некіраваных рэактыўных снарадаў з тэрмабарычнай баявой часткаю… Гэта першыя баявыя стрэльбы зь цяжкіх вагнямётных сыстэмаў з моманту фармаваньня вайсковае часткі ў сьнежні 2014 г.”

У дадатак да інсайдэрскай інфармацыі, праз вывучэньне профіляў вайскоўцаў ніжненоўгарадзкага палку РХБА ў сацсеціве “УКантакце”, атрымалася выявіць некалькі фатаздымкаў, у тым ліку – баявой машыны ЦВС-1А на тле аўтапарку вайсковай часткі, а таксама фатаздымак тэнтаванага аўтамабілю “КамАЗ” з надпісам “Абама – Чмо!“, які ёсьць у фотаальбомах шэрагу вайскоўцаў гэтае вайсковае часткі.

id150976204 id150976204 - id125409553

id125409553 -id125409553 - --

З улікам усяго вышэйпададзенага, напрошваецца выснова, што ўсе апошнія падрыхтоўкі, зафіксаваныя ў 20-м палку РХБА, цалкам мажліва, былі зьвязаныя з “сірыйскай камандыроўкай” вайскоўцаў гэтае вайсковае часткі. А тэхніка, якая была заўважаная ў Сірыі 9 кастрычніка 2015 году, верагодна, зьяўляецца ўзбраеньнем гэтага палку. Таксама можна небезпадстаўна выказаць здагадку, што перакінутыя ў Сірыю расейскія ЦВС “Санцапёкі”, на базе шасі танкаў Т-72, цалкам магчыма, перададуць сірыйскаму боку (бо расейская армія зьдзяйсьняе пераўзбраеньне на ЦВС-ы з шасі Т-90), але некаторы час эксплюатацыю і баявое выкарыстаньне гэтых сыстэмаў у Сірыі, будуць забясьпечваць расейскія вайскоўцы.

2222222222222222222222
Заўвага: асобныя палкі РХБА ў складзе вайсковых акругаў ЗС РФ пачалі фармавацца з 2014 году. Новыя в/часткі РХБА ўжо сфармаваныя ў некаторых акругах. У Ніжнім Ноўгарадзе ЗВА гэта 20-ы полк, два палкі сфармаваныя ў Паўднёвай вайсковай акрузе (Інгушэтыя і акупаваны Крым), гэтаксама два палкі сфармаваныя і ў ЦВА, у Забайкальлі ва УВА да канца году мае сфармавацца новы полк. У штатную структуру гэтых частак РХБА ўваходзяць падразьдзяленьні вагнямётчыкаў, якія узброеныя ручнымі вагнямётамі тыпу “Чмель”, а таксама цяжкімі вагнямётнымі сыстэмамі “Бураціна” і ейнай мадэрнізаванай вэрсыяй “Санцапёк”.


Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Іраклі Камахідзэ

 Пераклаў на беларускую мову – Дзяніс Івашын
(с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу актыўная спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Tags: SyriaСірыя расейскія авіяўдары

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment

Related Posts

  • Публікуем імёны экіпажу Су-24М з бартавым нумарам “26” белы – наш адказ на правакацыю расейскіх тэрарыстаў

    2015-10-14 - 0 Comment

3 Responses to “У Сірыі зафіксаваныя расейскія цяжкія вагнямётныя сыстэмы “Санцапёк””

  1. 2015-12-10

    На якую "вайну" сабраліся вайскоўцы 34-й АМСБр ЗС РФ? - InformNapalm.org (Беларуская)

    […] міжнароднае валянтэрскае супольнасьці InformNapalm [1], [2], [3], […]

  2. 2015-12-10

    Усход - справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі - InformNapalm.org (Беларуская)

    […] У Сірыі зафіксаваныя расейскія цяжкія вагнямётныя сыс…, October 12, 2015 […]

  3. 2015-12-20

    Расейскі ВМСТ «Яўза» вязе боепрыпасы да ЦВС-1/ЦВС-1А для Башара Асада - InformNapalm.org (Беларуская)

    […] Мы ўжо фіксавалі ў Сірыі ЦВС «Сонцапёк» – у матар’яле “У Сірыі зафіксаваныя расейскія цяжкія вагнямётныя сыс…”. […]

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 50281 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

March 2023
M T W T F S S
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.