Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm працягвае адсочваць падзеі з удзелам збройных сілаў Расеі ў сірыйскім канфлікце. 1 лістапада 2015 году, на фэйсбук-старонцы інтэрнэт-карыстальніка Nikolay Mahno быў апублікаваны пост з OSINT-матар’ялам – інфармацыя і фатаздымкі, якія адлюстроўваюць “наварасійска-сірыйскую камандыроўку” расейскага вайскоўца. Аўтар публікацыі даў згоду на эксклюзыўную публікацыю матар’ялу, які з дадаткамі ад групы InformNapalm падаецца ў гэтым артыкуле.
Расейская авантура ў Сірыі выкарыстоўвае ня толькі авіяўдары. Пасьля перакідваньня бамбоўцаў на Блізкі Усход, туды быў перакінуты таксама наземны кантынгент збройных сілаў РФ. Міністар абароны РФ Сяргей Кужугетавіч Шайгу выправіў у Сірыю, паміраць за Башара Асада, сваіх зямлякоў-тувінцаў. У сацыяльным сеціве “VK” быў выяўлены профіль расейскага вайскоўца, кантрактніка з складу 74-й АМСБр (в/ч 21005 41-й агульнавайсковай арміі – Цэнтральная вайсковая акруга (ЦВА), Юрга, Кемераўская вобласьць) Аяса Шалбан-оолавіча Сарыг-оола, родам з г.Аржаан, рэспубліка Тыва, РФ. Спасылка на архівы – профіль: https://archive.is/pTuwN, фотаальбом: https://archive.is/lOzED, кантакты: https://archive.is/7mMst.
30-31 кастрычніка 2015 году, Аяс Сарыг-оол выклаў у фотаальбом свайго профілю сэрыю фатаздымкаў, якія ён зрабіў ў Сірыі. На некалькіх фатаздымках ёсьць геалякацыя з пазначэньнем мейсцазнаходжаньня – Хама, Сірыя. У кадар патрапіла вайсковая тэхніка і ўзбраеньне, у тым ліку зламаныя 152-х мм гаўбіцы “Мста-Б”, аўтатранспарт – “Газ-66”, “ГАЗ-33081”, бронеаўтамабіль тыпу “Рысь” (расейская вэрсыя італійскага Iveco LMV), якія, як заўсёды, ня маюць якіх-кольвечы апазнавальных знакаў. У кадар патрапілі і мясцовыя сірыйскія краявіды і фатаздымкі самога Аяс Сарыг-оола з таварышамі ў службе, якія апранутыя ў форму ЗС РФ, прызначанай для гарачага клімату, таксама фота з так званай кантэйнэрнай модульнай казармы.
Заўвага: Вядома што, «Мста-Б» і «Рысь» афіцыйна няма ва ўзбраеньні Сірыйскае арміі. Наконт гаўбіцы – гэта другі зафіксаваны выпадак. Таксама нядаўна ў Сірыю былі перакінутыя цяжкія вагнямётныя сыстэмы “Сонцапёк”, пра што InformNapalm паведамляў раней.
Сярод іншых фатаздымкаў Аяса Сарыг-оола, фігуруе шэраг фота, зьвязаных зь ягонай службай у ЦВА і, ў прыватнасці, у 74-й АМСБр ў Кемераве (пастамэнт БМП “74”, фатаздымкі на тле бронеаўтамабіляў “Тыгр” – ГАЗ 2330 з сэрыяй “76” і інш.), у тым ліку пасьведчаньне вэтэрана баявых дзеяньняў з 2013 году, сэрыя БК №0712263, з подпісам начальніка кадраў акругі гэнэрал-маёру М.Несьцерава. Улічваючы ўсё вышэйпададзенае, можна меркаваць, што А.Сарыг-оол, зьяўляецца дасьведчаным кантрактнікам з баявым досьведам, атрыманым падчас мінулай службы ў ПДВ, і які зараз служыць у выведвальным батальёне 74-й брыгады.
Заўвага: варта зазначыць, што InformNapalm некалькі разоў фіксаваў і падаваў у сваіх публікацыях матар’ял пра падразьдзяленьні 74-й брыгады ЗС РФ у кантэксьце “растоўска-ўкраінскіх камандыровак”. Яшчэ ў лістападзе 2014 году была ідэнтыфікаваная зьнішчаная на Данбасе тэхніка гэтага вайсковага злучэньня, гл. “74-я АМСБр у баёх на Данбасе”. У кастрычніку 2015 году быў апублікаваны матар’ял “Кантрактнікі “74-й АМСБр РФ ваююць на Данбасе пад прыкрыцьцём батальёну “ЛНР” “Хуліганы””, які сьведчыць, што асобныя вайскоўцы гэтага вайсковага злучэньня да гэтага часу знаходзяцца на акупаванай тэрыторыі Данбаса і служаць ў незаконных збройных фармаваньнях “наваросіі”.
Нагадваем, што паралельна з дадзенымі пра авіяцыйную складовую частку сілаў уварваньня РФ на Блізкім Усходзе, InformNapalm і раней публікаваў факты прысутнасьці расейскага вайсковага кантынгэнту ў Сірыі:
- Расея пачала замаскаваную наземную апэрацыю ў Сірыі. October 29, 2015
- У Сірыі зафіксаваныя расейскія цяжкія вагнямётныя сыстэмы “Санцапёк”. October 12, 2015
- Наварасійска-сірыйская камандыроўка ЗС РФ. September 4, 2015
Аўтар OSINT-расьледаваньня Nikolay Mahno, інфармацыя эксклюзыўна нададзеная InformNapalm.org
Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Іраклі Камахідзэ
(CC BY) Падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу актыўная спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
Пераклаў на беларускую мову – Дзяніс Івашын
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа