• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Расея разгортвае другую вайсковую базу ў Сірыі

on 2015-12-02 | 0 Comment | Актуальна | Грамадзтва | Навіны | Падзеі | Сірыя Print This Post Print This Post
  • ru
  • de
  • by
  • ua
  • pl
  • tr
  • en
  • bg
  • ro

Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm працягвае адсочваць падзеі, зьвязаныя з актыўнасьцю Збройных сілаў РФ у Сірыі. Паводле апошняй інфармацыі расейскіх крыніцаў з спасылкай на кувэйцкія СМІ, ідзе падрыхтоўка да разгортваньня сілаў і сродкаў на другой базе ў Сірыі, у тым ліку авіяцыі, частак прыкрыцьця і забесьпячэньня, якія будуць дысьлякаваныя на аэрадроме Шайрат за 35 кілямэтраў на паўднёвы ўсход ад Хомса.

Паводле гэтых дадзеных авіяцыйная групоўка ў Сірыі можа павялічыцца да 100 лятакоў. База Шайрат (каардынаты 34.494028, 36.904133) мае аэрадром з трохкілямэтровай асноўнай узьлётна-пасадкавай паласой (УПП), якая дазваляе прымаць лятакі любых тыпаў, а таксама запасной паласой, падрыхтоўка якой да выкарыстаньня заканчваецца зараз, а таксама з 45 умацаванымі авіяцыйнымі ангарамі. Крыніцы ў расейскіх сілавых структурах кажуць, што выкарыстаньне базы Шайрат неабходнае для разьвіцьця апэрацыяў на поўдні і ўсходзе Сірыі. У прыватнасьці, для разьвіцьця наступу ў раёне Пальміры і далей на ўсход – у Дэйр-эз-Зор, бо першая база ў Хмэймім (правінцыя Латакія) знаходзіцца на занадта вялікай адлегласьці, праз што няма магчымасьці выкарыстоўваць штурмавую авіяцыю і гэлікоптэры. Расейскія ВКС ужо выкарыстоўваюць Шайрат як аэрадром падскоку. Ізраільскія крыніцы таксама пацьверджваюць актыўнасьць расейцаў на базе Шайрат, дзе назіраецца актыўнасьць расейскае вайскова-транспартнае авіяцыі, уключаючы лятакі Ан-124.

Screenshot005

12326033_173173206367195_78075546_o

17 лістапада 2015 году, падчас відэапрэзэнтацыі Мінабароны, была прадэманстраваная мапа, на якой паблізу базы Шайрат былі адзначаныя пазыцыі 5-й гаўбічнай артылерыйскай батарэі 120-й гвардзейскай артылерыйскай брыгады расейскай арміі, якая была разгорнутая у гэтым раёне з 6 лістапада 2015 году. Таксама на мапе можна пабачыць, што станам на 14:00 6 лістапада 2015 году, на аэрадроме Шайрат пазначаныя чатыры ўдарныя гэлікоптэры Мі-24 і адзін транспартны Мі-8.

12319339_173169306367585_697480876_n

Расейскі бок афіцыйна ўсё яшчэ не прызнае ўдзелу сваіх сухапутных сілаў у апэрацыі ў Сірыі. А ўсе сьведчаньні, пададзеныя ў сацсетках і СМІ, паводле заяваў расейцаў, зьяўляюцца правакацыйнымі падробкамі.

У зьвязку з гэтым, хочам нагадаць інфармацыю, распаўсюджаную нашай супольнасьцю напрыканцы кастрычніка 2015 году. У артыкуле “Расея пачала замаскаваную наземную апэрацыю ў Сірыі” зазначанае, што 28 кастрычніка 2015 году, у ваколіцах населенага пункту Al-Shelfatiyeh (правінцыя Латакія), было зафіксаванае перасоўваньне вайсковых калёнаў без апазнавальных знакаў, у складзе якіх былі бронетранспартэры, камандна-штабныя машыны, артылерыя і аўтатранспарт, якія былі ідэнтыфікаваныя, як расейскі наземны кантынгент. Было выказанае меркаваньне, што зафіксаваная артылерыя зьяўляецца сродкамі 120-й артылерыйскай брыгады 41-й арміі Цэнтральнае вайсковае акругі зю Юргі, Кемераўскае вобласьці.

Крыху пазьней, у раёне г.Хама, мы зафіксавалі іншую расейскую калёну, у складзе падразьдзяленьня 74-й асобнай матастралковай брыгады той жа Цэнтральнае вайсковае акругі, ізноў зь Юргі, гл. “Міністар абароны Расеі Шайгу выправіў у Сірыю сваіх зямлякоў“.
На фоне гэтай інфармацыі досыць цікава гучыць заява прэм’ер-міністра Турцыі Ахмета Давутоглу, згодна зь якой Турэччына разам з каралеўствам Савудаўскае Арабіі і шэрагам іншых краінаў маюць пачаць наземную антытэрарыстычную вайсковую апэрацыю на тэрыторыі Сірыйскай Арабскай Рэспублікі. З улікам таго, што мэты РФ і чальцоў кааліцыі ў Сірыі розныя, цалкам верагодныя новыя інцыдэнты з удзелам расейскіх вайскоўцаў, якія зьдзяйсьняюць удары па пазыцыях сірыйскіх паўстанцаў, што вядуць барацьбу супроць тыраніі Асада і якіх узбройваюць розныя дзяржавы.

Чытайце таксама:

  • Наварасійска-сірыйская камандыроўка ЗС РФ
  • На якую вайну сабраліся вайскоўцы 34-й АМСБр ЗС РФ?
  • Марскія пяхотнікі 336-й АБрМП БФ РФ заблукалі ў правінцыі Эс-Сувэйда, Сірыя

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны міжнароднай валянтэрскай супольнасьцю InformNapalm.org

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Актыўны распаўсюд у сацсетках вітаецца!

Tags: ВКС РФСірыяШайрат

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment

Related Posts

  • Агляд для Пуціна: ліквідацыя 183 супрацоўнікаў вайсковай выведкі РФ з «ПВК Ваґнэра»

    2020-10-07 - 0 Comment
  • Расея перакідвае лятакі МіГ-29, Су-35 і Су-24 у Лібію

    2020-05-27 - 0 Comment
  • Вайсковая дынастыя Шварцаў: сямейны падрад на агрэсію ад Крыму да Сірыі

    2020-01-17 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 0 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

September 2023
M T W T F S S
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.