Міжнародная валянтэрская супольнасць InformNapalm зафіксавала чарговыя факты знаходжаньня расейскіх вайскоўцаў з 28-ай асобнай матастралковай брыгады (АМСБр) у Сірыі, якія ўдзельнічаюць у неафіцыйнай наземнай апэрацыі. Падчас OSINT-расьледаваньня былі ідэнтыфікаваныя жаўнеры зь Екатэрынбурга. Цікава тое, што вайскоўцы дзейнічаюць ня толькі ў ваколіцах роднае авіябазы пад Латакіяй, але і нават на ўсходзе ад яе – бліжэй да г.Хама.
Першае дзеючая асоба – гэта жаўнер-кантрактнік Аляксей Сяргеевіч Волкаў, 18.07.1993 г.р. (архіў профілю: https://archive.is/5ROas). Выказваючы бурную радасьць з нагоды хуткага вяртаньня дадому на ратацыю, ён выклаў у сваім сацыяльным блёгу шмат цікавага:
- Аляксей мае некалькі фота зь геатэгам у правінцыі Хама (Hama Governorate) у раёне н.п. Deir Shamil. Асаблівую ўвагу зьвяртае ня сябе газэта з арабскім тэкстам з выявай асобы «Вялікага Правадыра», спалучаная зь сірыйскім краявідам (https://archive.is/lc0gv). Таксама ёсьць яшчэ адное фота з правінцыі Хама зь ягоным таварышам у службе (https://archive.is/TlaWq).
1.2 На момант падрыхтоўкі матар’ялу Аляксей працягваў выкладваць фота зь Сірыі, напрыклад: https://archive.is/3K7Ht, https://archive.is/fB6uI, https://archive.is/WeJ9w, https://archive.is/905LD (дакладнае мейсца ня вызначанае). Дзякуючы “новым” групавым фатаздымкам былі ідэнтыфікаваныя жаўнеры з гэтай кампаніі, пра іх гаворка пойдзе ніжэй.
1.3 Што да пункту прывязкі да раёну базы «Хмеймім», то тутака маем самы цікавы момант – замежны пашпарт з асабістай інфармацыяй жаўнера (20 №0447899, выдадзены ў Свярдлоўскай вобл. і інш., https://archive.is/5pUcL), была “засьвечаная” вокладка спэцыяльнага службовага пашпарту (яго выдаюць таксама ваякам, якія праходзяць вайсковую службу за межамі РФ) (https://archive.is/AgxFA). Карацей, перафразоўваючы У.Маякоўскага: «… дастаю з шырокіх штанінаў дублікатам бясцэннага груза. Чытайце, зайздросьціце, я – грамадзянін Расейска-Сірыйскага Саюза…». Думаю, з дапамогаю дадзеных пашпарту жаўнера можна паспрабаваць знайсьці яго і нават узяць інтэрвію.
1.4 Пра камандыроўку яшчэ адная дэталь. Аляксей з таварышамі выляцеў у Сірыю прыблізна 3-4 кастрычніка 2015 году (група фота «Паляцелі»: https://archive.is/dstdX). І вось празь месяц, 9 лістапада 2015 году зьявілася наступная група фота з назовам: «Ноme)»: https://archive.is/QW7QG. Можна меркаваць, што, як мінімум некаторыя з гэтых байцоў будуць выпраўленыя зь Сірыі дадому ў РФ на пабыўку.
1.5 Мяркуючы паводле старых фатаздымкаў, тэрміновую службу Волкаў праходзіў ва ўнутраных войсках у 2013-2014 гг. (https://archive.is/91K7w, https://archive.is/cwwxN, https://archive.is/85Orm). А вось ужо ў 2015 годзе ён выклаў свае фатаздымкі зь Екатэрынбургу ў форме арміі ЗС РФ (https://archive.is/3s3Y0, https://archive.is/J5HDO).
Напрыклад, на фота “сэлфі”, у люстэрку досыць добра відаць шаўрон з знакам Цэнтральнае вайсковае акругі (ЦВА) (https://archive.is/giqho). Вайсковая частка ўдакладняецца, але папярэдне – гэта в/ч 61423 (28-я АМСБр). Жаўнер “засьвяціў” вуліцы Чапаева, Шчарбакова, Сьцяпана Разіна (яны там шпацыравалі ці рабілі пакупкі перад выправай) – гэта недалёка ад 32-га вайсковага гарадку (28-я АМСБр).
- Другі жаўнер – гэта Вячаслаў Сяргеевіч Разін, 17.10.1991 г.н., таксама зь Екатэрынбурга (архіў профілю: https://archive.is/ftfpp), нарадзіўся ў г.Пермь. Тэрміновую службу праходзіў ва ўнутраных войсках (в/ч 7459), як мінімум з траўня-чэрвеня 2015 году – Вячаслаў служыць паводле кантракту – https://archive.is/vtskb, https://archive.is/6OUrt.
Зараз Разін у Сірыі – напрыклад, глядзіце ягонае фота буйным плянам адтуль у пясчанай форме «аўганцы» – https://archive.is/nzIEt. Дзякуючы ідэнтычным фатаздымкам атрымалася высьветліць, што Разін разам з Волкавым з аднаго «атраду». Напрыклад: https://archive.is/Qf5et альбо: https://archive.is/MPm72. Ён мае досыць цікавую інфармацыю пра тэхніку і вайсковы побыт.
2.1. Вельмі парадавала група фота што да ўзбраення і тэхнікі, на якіх расейскія байцы пазуюць на тле бронеаўтамабіляў «Тыгр» (ГАЗ-2330), вядома ж, без апазнавальных знакаў: https://archive.is/eGvmp, https://archive.is/PLlqi, https://archive.is/Xos2B.
2.2. Мясьцовасьць паўсюль з пагоркамі https://archive.is/NoIfN. Таксама мае важнае значэньне, што байцы маюць нейкі блёкпост або сакрэт: https://archive.is/B2u0y – скрыні з патронамі, мяхі і г.д. Мы вызначалі каардынаты населенага пункту і пазыцыі расейскага “сакрэту”.
2.3. Таксама можна пабачыць, як бавяць індывідуальны вольны час у боксе: https://archive.is/LbfYD. Прынамсі, добра, што расейскія байцы зацікаўленыя прыгожымі аголенымі дзяўчатамі, але не таварышам Пуціным. Тутака – групавы адпачынак: https://archive.is/3bsLG. На мурах прымацаванае фота чалавека, чый твар, дужа падобны да Башара Асада. А гэта – карты і патроны: https://archive.is/JWAd7. Таксама сірыйцам варта зьвярнуць увагу на зьдзеклівае да іх прывітаньне – «зь Пермі з любоўю». https://archive.is/Uk5j6.
2.4. Нарэшце, на гэтым фота Разін з таварышам – https://archive.is/bcgjM. Зьвярніце ўвагу, што досыць часта расейскія байцы карыстаюцца і «зялёнай» уніформай.
- Таксама на групавым «сірыйскім» фота быў ідэнтыфікаваны трэйці расейскі жаўнер з гэтай кампаніі зь нікам «Талян Дзімкавіч» з таго ж Екатэрынбурга. Інфармацыі пра яго няшмат, у ягоным блёгу адсутнічае матар’ял з замежнай камандыроўкі ў Сірыю, ёсьць толькі «вайсковыя» фота з Расеі: https://archive.is/GfYTO, https://archive.is/U9X7S, https://archive.is/KRPOz, https://archive.is/eFOgH, https://archive.is/7668b, https://archive.is/p85ok.
Нагадаем, што наконадні нам перадалі відэа, на якім зафіксаваныя баі ў Латакіі. Падчас баёў паўстанцы захапілі новую каску расейскай вытворчасьці і бронекамізэльку новага ўзору тыпу «Ратнік», які маецца ва ўзбраеньні толькі расейскае арміі. Знакаў адрозненьня няма. Увогуле, поўная ідэнтычнасьць расейскім “зялёным чалавечкам” у Крыме. Толькі тутака іх сустракаюць кулямётнымі чэргамі.
Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Nikolay Mahno.
Пераклаў на беларускую мову – Дзяніс Івашын
(CC BY) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
3 Responses to “У сірыйскую камандыроўку толькі з службовым пашпартам. 28-я АМСБр ЗС РФ у Сірыі”
2015-11-11
РФ завязла ў сухапутнай апэрацыі ў Сірыі. Расейскія вайскоўцы ў правінцыі Хама - InformNapalm.org (Беларуская)[…] ў сухапутную апэрацыю ў Сірыі. Не пасьпела «астыць» інфармацыя пра 28-ю АМСБр з Екатэрынбурга, як на Блізкім Усходзе […]
2015-12-10
Марскія пяхотнікі 336-й АБрМП БФ РФ заблукалі ў правінцыі Хама, Сірыя - InformNapalm.org (Беларуская)[…] У сірыйскую камандыроўку толькі з службовым пашпартам…; […]
2015-12-20
Афіцэр Рэактыўнага дывізыёну 28-й брыгады ЗС РФ атрымаў мэдаль за забойствы ўкраінцаў - InformNapalm.org (Беларуская)[…] У сірыйскую камандыроўку толькі з службовым пашпартам…, November 10, 2015 […]