• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Зянон ПАЗЬНЯК: “Галоўнае не пусьціць рускую ваеншчыну ў Беларусь”

    on 2015-09-16 | 0 Comment | Актуальна | Аналітыка | Беларусь | Грамадзтва | Навіны
    • by
    • cz
    Публікуем вытрымкі з выступу выбітнага беларускага палітыка, навукоўца, паэта, публіцыста – Зянона Пазьняка на верасьнёўскім 2015 г. Сойму КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне” што да вялікай нябесьпекі разгортваньня ў Беларусі акупацыйнага расейскага кантынгенту збройных сілаў.

    60bСамае надзённае пытаньне, якое ўзьнікла даўно і актывізавалася ў апошнія дні — гэта планы Масквы і антыбеларускага рэжыму разьмясьціць на нашай зямлі рускую ваенную авіябазу ў Баранавічах. Прытым маскоўцы не хаваюць, што павелічэньне ваеннай прысутнасьці Масквы ў Беларусі будзе, фактычна, абазначаць пачатак вайсковай акупацыі нашай краіны.

    Злачынны рэжым спрыяе гэтай акупацыі, прымае ўльтыматыўныя ўмовы Масквы.

    Рускай авіябазы ў Беларусі не павінна быць. Ні законы, ні наша народная воля не дазваляе чужым войскам быць на нашай зямлі. Наша пазыцыя мусіць быць палітычна адзначана.

    Зараз агентура рэжыму і агентура Масквы пускаюць у Сеціве фальшывую хвалю псэўдааналітыкі і псэўдаразваг, як, маўляў, Лукашэнка будзе нібыта супраціўляцца такой маскоўскай палітыцы. Сярод рускай псэўдааналітыкі зьявіліся нават матэрыялы, дзе дапускаецца, што калі Пуцін аслабее, то Лукашэнка можа пайсьці на Захад у дэмакратыю, і нават у нацыяналізм.

    Усё гэта ёсьць праявы рускай гёбельсаўшчыны і інфармацыйнай вайны, накіраванай на абалваньваньне беларускага абываталя і штурханьне яго да падтрымкі Лукашэнкі, які Маскве ўвесь час патрэбны.

    Паўтару аксіёмы, нам даўно зразумелыя і вядомыя.

    Аксіёма 1. У дачыненьнях з Расеяй у рэальнасьці Лукашэнка ёсьць поўны нуль. Ніякага апору, супраціўленьня зь яго боку ня будзе па вызначэньні. Усе ўмовы па рускай ваеннай базе і па другіх базах, і па ўсім іншым, што датычыць маскоўскай ваеннай прысутнасьці ў Беларусі, ён прыме аж да поўнай здачы суверэнітэту і незалежнасьці.

    Аксіёма 2. Лукашэнка ніколі, ні пры якіх абставінах, ні пры якіх магчымасьцях ня пойдзе на Захад, да дэмакратыі, да эканамічных рэформаў, і тым больш — да нацыяналізму.

    Аксіёма 3. Лукашэнка ніколі па вызначэньні ня спыніцца ў зьнішчэньні беларускай мовы, беларускай культуры і беларускай грамадзянскай супольнасьці, ніколі не адмовіцца ад русіфікацыі краіны.

    Усё гэта варта ведаць, каб адэкватна разумець тое, што адбываецца ў Беларусі.

    Тут мы назіраем чарговы фарс пад назвай “выбары” і, зноў жа, рознае гаварэньне. Завершыцца гэты фарс банальна проста. Лукашэнка захавае сваю пасаду, а ў асяроддзі псэўдаапазыцыі, кантралюемай КГБ, адбудзецца карэктыроўка асобаў. Месца Мілінкевіча ў кантактах з Захадам зойме Тацьцяна Караткевіч (пры суправаджэньні А. Дзімітрава).

    Некалькі словаў пра байкот. Наша ідэя байкоту, якую мы даводзілі грамадзкасьці ад пачатку гэтага стагоддзя, дала адчувальны эфэкт толькі ў 2008 годзе. З таго часу на выбары прыходзіць у сярэднім ад 30 да 40 адсоткаў выбаршчыкаў (улічваючы прыгон). Тое самае будзе і цяпер. Як і раней, нашай партыі трэба наладзіць выбарачны кантроль за прыходам на галасаваньне і ўдзельнічаць у назіраньні за галасаваньнем.

    Пра байкот цяпер голасна кажуць амаль усе праціўнікі байкоту, якія крычалі супраць нашай партыі і гэтай ідэі ўсе папярэднія гады (пакуль Захад даваў грошы). І зразумела, што адбываецца прафанацыя канцэпцыі. Для іх байкот — гэта проста не пайсьці галасаваць. Яны ніколі ня стануць працаваць дзеля Беларусі, дзеля стварэньня антырэжымнага паралельнага нацыянальнага жыцьця грамадзтва. Для іх байкот — гэта толькі байкот галасаваньня, але не байкот рэжыму. Аднак, я лічу, што і тое ўжо добра, што галасаваць ня пойдуць, не захочуць быць ашуканымі. Можа зьявіцца пачуцьцё грамадзянскага гонару.

    У гэтым годзе мы вырашылі ўрачыста адзначыць Дзень Нацыянальнага Бел-Чырвона-Белага Сьцяга і Пагоні. Гэты дзень — 19 верасьня — будзе ў вольнай Беларусі прыгожым дзяржаўным сьвятам.

    Як і трэба было чакаць, рэжым не даў магчымасьці адзначыць сьвята. Таму неабходна знайсьці адпаведныя формы, каб гэтую падзею адлюстраваць і Дзень Сьцяга і Пагоні адзначыць.

     

    Зянок ПАЗЬНЯК | narodnaja-partyja.org | 13 верасьня 2015 г.

     

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.