Апошнім часам, і асабліва ў зьвязку з выбухам расейска-украінскай вайны, можна назіраць актыўныя спробы маніпуляцыяў над грамадзкай думкай Беларусі, якія зьдзясьняюць разнастайныя палітычныя сілы і, перадусім, дзяржапарат краіны, з мэтай, як кансэрвацыі рэжыму нутранае акупацыі, гэтак і прадухіленьня пратэстных настрояў у грамадзтве. Маю вялікі спадзеў, што гэты артыкул спрычыніцца да запабяганьня гэтым маніпуляцыям і дапаможа аб’ектыўнаму ўспрыняцьцю таго мейсца, якое займае Беларусь у сучаснай постсавецкай геапалітычнай канфігурацыі.
У артыкуле выкладзены сьпіс службоўцаў вышэйшага вайскова-палітычнага кіраўніцтва, сілавых міністэрстваў РБ, асноўнымі крытэрамі якога падчас стварэньня былі: мейсца нараджэньня не на тэрыторыі сёньняшняе Беларусі і вышэйшая (вайсковая) адукацыя, атрыманая ў Расейскай Фэдэрацыі. Такім чынам, у базу патрапілі як ўраджэнцы не Беларусі, гэтак і тыя, хто скончыў перадусім расейскія вайсковыя ВНУ. Таксама ў базе фігуруюць чыноўнікі – колішнія функцыянэры КДБ, кампартыі і асобы, якія мелі дачыненьне да фінансавых і дыпляматычных расейска-беларускіх колаў. Для напісаньня гэтага матар’ялу я скарыстаўся з артыкулу 34 Канстытуцыі РБ, які надае гарантаванае права кожнаму грамадзяніну Беларусі атрымліваць, захоўваць і распаўсюджваць поўную, дакладную і своечасовую інфармацыю пра дзейнасьць дзяржаўных ворганаў, а таксама з інфармацыі, якую утрымліваюць крыніцы адкрытага доступу міністэрстваў і дзяржаўных ведамстваў.
Хачу зазначыць, што ў гэтым артыкуле я не вызначаю аніякіх дэфініцыяў пералічаным асобам. Яны могуць быць як агентамі расейскага ўплыву, гэтак і патрыётамі зямлі беларускай. Чалавек можа нарадзіцца ў Расеі, жыць у Беларусі і цалкам вызнаваць беларускія нацыянальныя каштоўнасьці, як гэта, напрыклад, засьведчыла сваім жыцьцём славутая паэтэса Натальля Арсеньнева або знакаміты пясьняр Уладзімер Мулявін, адзінае, вядома, яны, усё ж, ня мелі расейскае вышэйшае вайсковае адукацыі. Чытачу я даю магчымасьць асабіста адказаць на гэтае пытаньне, а таксама на тое, якое стаіць ў назове артыкулу. Адзінае, перад гэтым ён мае разумець, што агент расейскага уплыву – гэта перадусім службовая асоба, чыноўнік, які сыстэматычна і мэтаськіравана зьдзяйсьняе дзейнасьць у ажыцьцяўленьні мэтаў і задачаў Расейскае Фэдэрацыі.
Гэтак, пачнем.
Вышэйшае камандаваньне Збройных Сілаў (ЗС) РБ:
Раўкоў Андрэй Аляксеевіч – генэрал-маёр, Міністар абароны Рэспублікі Беларусь. Нарадзіўся ў 1967 г. у в.Равяках Бешанковіцкага раёну Віцебскай вобл., БССР. У 2005 г. скончыў з адзнакаю Вайсковую акадэмію Генэральнага штабу (ГШ) ЗС Расейскай Фэдэрацыі.
Белаконеў Алег Аляксеевіч – генэрал-маёр, начальнік ГШ ЗС РБ, першы намесьнік міністра абароны РБ. Нарадзіўся ў 1965 г. у с.Барабаш Хасанскага раёну Прыморскага краю, РСФСР.
Пузікаў Міхаіл Васілевіч – генэрал-маёр, намесьнік міністра абароны Рэспублікі Беларусь. Нарадзіўся ў 1961 г. у в.Гарадішчы 1-ым, Брасаўскага раёну Бранскай вобл., РСФСР. У 2004 г. скончыў з адзнакаю Вайсковую акадэмію ГШ ЗС Расейскай Фэдэрацыі.
Лаценкоў Ігар Мікалаевіч – генэрал-маёр, намесьнік міністра абароны па ўзбраеньню – начальнік узбраеньня ЗС РБ. Нарадзіўся ў 1962 г. у в.Запясоччы Жыткавіцкага раёну Гомельской вобл., БССР. У 2007 г. скончыў з адзнакаю Вайсковую акадэмію ГШ ЗС Расейскай Фэдэрацыі.
Кірэеў Віталь Іванавіч – генэрал-маёр, намесьнік міністра абароны па тыле – начальнік тылу ЗС РБ. Нарадзіўся ў 1962 г. у г.Магадане, РСФСР.
Усе пералічаныя вышэй асобы складаюць 100 адсоткаў вышэйшага камандавання ЗС РБ.
Пяройдзем цяпер да Генэральнага Штабу ЗС РБ. У адкрытым доступе ёсьць інфармацыя пра начальнікаў васьмі упраўленьняў. Апроч ужо пазначанага начальніка ГШ Белаконева А.А. у сьпіс патрапілі:
Муравейка Павал Мікалаевіч – палкоўнік, намесьнік начальніка ГШ ЗС – начальнік галоўнага апэратыўнага ўпраўленьня. Нарадзіўся ў 1971 г. у г.Мар’інай Горцы Пухавіцкага раёну Менскай вобл., БССР. У 2008 годзе скончыў з адзнакаю і залатым мэдалём Вайсковую акадэмію ГШ ЗС Расейскай Фэдэрацыі.
Ціханаў Віктар Паўлавіч – палкоўнік, начальнік ГРУ, намеснік начальніка ГШ ЗС РБ. Дата і мейсца нараджэння – н/в. Скончыў Вайсковую акадэмію ГШ ЗС Расейскай Фэдэрацыі.
Касыгін Руслан Анатолевіч – палкоўнік, начальнік інфармацыйна-аналітычнага ўпраўленьня ГШ ЗС РБ. Нарадзіўся ў 1968 г. у г.Ялце Крымскай вобл., УССР.
Казакоў Генадзь Станіслававіч – генэрал-маёр, начальнік сувязі ЗС РБ, начальнік упраўленьня сувязі ГШ ЗС РБ. Нарадзіўся ў 1964 г. у в.Семукачы Магілёўскага раёну, Магілёўскай вобл., БССР. У 2003-2005 гг. слухач Вайсковай акадэміі ГШ ЗС Расейскай Фэдэрацыі.
Дудко Сяргей Рыгоравіч – палкоўнік, начальнік упраўленьня тэрытарыяльнай абароны – намесьнік начальніка ГШ ЗС РБ. Нарадзіўся ў 1960 г. Мейсца нараджэньня, паводле непацьверджанай інфармацыі – пгт.Запарожжа, Краснолуцкага гарсавету, Луганскай вобл., УССР, на цяперашні момант акупаваны прарасейскай терарыстычнай арганізацыяй “ЛНР”. Скончыў Вайсковую акадэмію ГШ ЗС Расейскай Фэдэрацыі. Удзельнік савецкай інтэрвэнцыі ў Аўганістан.
Данільчык Ігар Іванавіч – палкоўнік, начальнік упраўленьня радыёэлектроннай барацьбы ГШ ЗС РБ. Нарадзіўся ў 1969 г. у в.Львоўцы, Ваўкавыскага раёну, Гарадзенскай вобл., БССР. Скончыў Вайскова-паветраную акадэмію імя Ю.А.Гагарына Міністэрства абароны Расейскай Фэдэрацыі.
Старкоў Вячаслаў Мікалаевіч – палкоўнік, начальнік войскаў РХБ абароны – начальнік упраўленьня РХБ абароны і экалёгіі ГШ ЗС РБ. Нарадзіўся ў 1967 г. у г.Тамбове, РСФСР. У 2007-2009 гг. слухач Вайсковай акадэміі ГШ ЗС Расейскай Фэдэрацыі.
Лук’яненка Дзьмітры Леанідавіч – палкоўнік, начальнік навігацыйна-тапаграфічнай службы ЗС РБ – начальнік навігацыйна-тапаграфічнага ўпраўленьня ГШ ЗС РБ. Дата і мейсца нараджэньня – н/в. У 2009 г. скончыў з адзнакаю Вайсковую акадэмію ГШ ЗС Расейскай Фэдэрацыі.
Пераходзім да Сухапутных Войскаў. У сьпісе фігуруе мінімальная колькасьць вышэйшага кадравага складу.
Вальфовіч Аляксандар Рыгоравіч – генэрал-маёр, камандуючы войскамі Паўночна-заходняга апэратыўнага камандаваньня. Нарадзіўся ў 1967 г. у г.Казані, РСФСР. У 2008 г. скончыў з адзнакаю Вайсковую акадэмію ГШ ЗС Расейскай Фэдэрацыі.
Шкадровіч Віталь Мікалаевіч – палкоўнік, намесьнік камандуючага войскамі па тылу – начальнік упраўленьня тылу Паўночна-заходняга апэратыўнага камандаваньня. Нарадзіўся ў 1970 г. у г.п.Кіраўску Магілёўскай вобл., БССР. З 2008 па 2010 гг. праходзіў навучаньне ў Вайсковай акадэміі ГШ ЗС РФ.
Арэх Уладзімер Міхайлавіч – палкоўнік, намесьнік камандуючага войскамі па тылу – начальнік упраўленьня тылу Заходняга апэратыўнага камандаваньня. Нарадзіўся ў 1969 г. у г.Бабруйску Магілёўскай вобл., БССР. У 2011 г. скончыў з адзнакаю Фэдэральную дзяржаўную казённую вайсковую адукацыйную ўстанову вышэйшай прафэсыйнай адукацыі “Вайсковая акадэмія тылу і транспарту імя генэрала арміі А.В.Хрулёва” Міністэрства абароны РФ.
Ваенна-паветраныя сілы (ВПС) і Войскі Супрацьпаветранае абароны (СПА) – практычна ўсё камандаваньне патрапіла ў базу:
Двігалёў Алег Мікалаевіч – генэрал-маёр, камандуючы ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны ЗС РБ. Нарадзіўся ў 1965 г. на высьпе Вітэ, Севераморскага раёну, Мурманскай вобл., РСФСР.
Трус Сяргей Мікалаевіч – генэрал-маёр, начальнік Галоўнага штаба – першы намесьнік камандуючага ВПС і войскамі СПА. Нарадзіўся ў 1965 г. у г.Менску, БССР. У 2008 г. скончыў Вайсковую акадэмію ГШ ЗС Расейскай Фэдэрацыі.
Голуб Ігар Уладзімеравіч – генэрал-маёр, намесьнік камандуючага ВПС і войскамі СПА. Нарадзіўся ў 1967 г. у г.Чарнігаве, УССР.
Карэў Аляксандар Міхайлавіч – палкоўнік, намесьнік камандуючага ВПС і войскамі СПА – начальнік авіяцыі. Нарадзіўся ў 1966 г., паводле непацьверджаных дадзеных у пас.Камяшку, Кемераўскай вобл., РСФСР.
Шаўчэнка Валеры Аляксандравіч – палкоўнік, намесьнік камандуючага ВПС і войскамі СПА па ідэалягічнай працы – начальнік упраўленьня. Нарадзіўся ў 1969 г. у г.Чалябінску, РСФСР.
Будаеў Барыс Юр’евіч – палкоўнік, намесьнік камандуючага ВПС і войскамі СПА па ўзбраеньні – начальнік упраўленьня. Нарадзіўся ў ваенным гарадку паблізу г.Душанбэ, Таджыцкая ССР. У 2010 г. скончыў Вайсковую акадэмію ГШ ЗС Расейскай Фэдэрацыі.
Панфёраў Аляксандар Іванавіч – палкоўнік, намесьнік камандуючага ВПС і войскамі СПА па тыле – начальнік упраўленьня. Нарадзіўся ў 1968 г. у в.Антонава, Загорскага раёну, Маскоўскай вобл., РСФСР.
Сілы Спэцыяльных Аперацыяў:
Дзенісенка Вадзім Іванавіч – генэрал-маёр, камандуючы сіламі спэцыяльных аперацыяў ЗС РБ. Нарадзіўся ў 1967 г. у г.Будапэшце, ВНР. У 2008 г. скончыў з адзнакаю Вайсковую акадэмію ГШ ЗС Расейскай Фэдэрацыі.
Іншыя начальнікі ўпраўленьняў і ўстановаў МА
Салацін Віталь Анатолевіч – палкоўнік, начальнік галоўнага ўпраўленьня кадраў МА РБ. Нарадзіўся ў 1965 г. у г.Стаўрапалі, РСФСР.
Ляпешка Генадзь Уладзімеравіч – палкоўнік, начальнік упраўленьня вайсковай адукацыі ЗС РБ. Нарадзіўся ў 1965 г. у г.Пінску, Берасьцейскай вобл., БССР. Скончыў Вайсковую акадэмію ГШ ЗС Расейскай Фэдэрацыі.
Хахлоў Валеры Аляксеевіч – генэрал-маёр, начальнік галоўнага ўпраўленьня баявой падрыхтоўкі ЗС РБ. Дата і мейсца нараджэньня – н/в. У 2001 г. скончыў з адзнакаю Вайсковую акадэмію ГШ ЗС Расейскай Фэдэрацыі.
Баранаў Уладзімер Канстантынавіч – палкоўнік, начальнік упраўленьня ракетна-артылерыйскага ўзбраеньня МА РБ. Нарадзіўся ў 1965 г. у г.Смаленску, РСФСР.
Іваноў Вячаслаў Анатолевіч – палкоўнік, начальнік аўтамабільнага ўпраўленьня МА РБ. Нарадзіўся ў 1964 г. у г.Капейску, Чалябінскай вобл., РСФСР.
Гардзюнін Аляксандар Вячаслававіч – палкоўнік, начальнік харчовага ўпраўленьня МА РБ. Нарадзіўся ў 1965 г. у г.Балакове, Саратаўскай вобл., РСФСР.
Чарнуха Юры Аляксеевіч – палкоўнік, начальнік Нацыянальнай агенцыі па кантролю і інспэкцыях – дэпартамэнта МА РБ. Нарадзіўся ў 1969 у г.Якуцку, РСФСР.
Бобрыкаў Сяргей Валянтынавіч – генэрал-маёр, начальнік установы адукацыі “Вайсковая акадэмія Рэспублікі Беларусь”. Нарадзіўся ў 1962 г. у г.Лепелі, Віцебскай вобл., БССР. У 2005 г. скончыў Вайсковую акадэмію ГШ ЗС Расейскай Фэдэрацыі.
Дзяржаўны памежны камітэт РБ:
Мальцаў Леанід Сямёнавіч – генэрал-палкоўнік, старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта РБ. Нарадзіўся ў 1949 г. у в.Вяценеўцы Слонімскага раёну, Гарадзенскай вобл., БССР. У 1992 г. скончыў з адзнакаю Вайсковую акадэмію ГШ ЗС Расейскай Фэдэрацыі. Дзейсны чалец Акадэміі ваенных навукаў Расейскай Фэдэрацыі.
Маісеенка Уладзімер Рыгоравіч – генэрал-маёр, намесьнік старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта РБ. Нарадзіўся ў 1964 г. у г.Горадні, БССР. У 1985 г. скончыў Галіцынскую Вышэйшую памежную ваенна-палітычную вучэльню КДБ СССР імя К.Я.Варашылава, у 1997 г. скончыў Акадэмію ФПС РФ (Памежная акадэмія ФСБ Расеі).
Лапо Анатоль Пятровіч – генэрал-маёр, намесьнік старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта РБ. Нарадзіўся ў 1963 г. у в.Кулакоўцы Бялыніцкага раёну Магілёўскай вобл., БССР. У 1986 г. скончыў Галіцынскую Вышэйшую памежную ваенна-палітычную вучэльню КДБ СССР імя К.Я.Варашылава, у 2001 г. – Акадэмію фэдэральнай памежнай службы Расейскай Фэдэрацыі (Памежная акадэмія ФСБ Расеі). З 1981 па 1992 гг. праходзіў службу ў Красназнамённай Закаўказкай памежнай акрузе КДБ СССР на розных пасадах.
Печань Ігар Мікалаевіч – генэрал-маёр, намесьнік старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта РБ. Нарадзіўся ў 1965 г. у г.Смаленску, РСФСР. У 2009 г. скончыў Вайсковую акадэмію ГШ ЗС Расейскай Фэдэрацыі.
Яцкоў Віктар Мікалаевіч – палкоўнік, намесьнік камандыра Лідзкага памежнага атраду – начальнік упраўленьня рэжыму і арганізацыйнага забесьпячэньня. Нарадзіўся ў 1971 г. у г.Моладаве Берасьцейскай вобл., БССР. У 1992 г. скончыў Галіцынскую Вышэйшую памежную ваенна-палітычную вучэльню КДБ СССР імя К.Я.Варашылава, у 2001 г. – Акадэмію фэдэральнай памежнай службы РФ (Памежная акадэмія ФСБ Расеі).
Кузьменка Аляксей Віктаравіч – палкоўнік, начальнік Гомельскай памежнай групы. Нарадзіўся ў 1972 г. у г.Гомелі, БССР. У 1995 г. скончыў Разанскую вышэйшую паветрана-дэсантную камандную двойчы Красназнамённую вучэльню, праходзіў службу ў паветрана-дэсантных войсках Расеі. У 2008 г. скончыў Памежную акадэмію ФСБ Расеі.
Пратасавіцкі Андрэй Мікалаевіч – палкоўнік, намесьнік начальніка Гомельскай памежнай групы – начальнік упраўлення ідэалягічнай работы і кадравага забесьпячэньня. Нарадзіўся ў 1973 г. у г.Рэпках Чарнігаўскай вобл., УССР. У 1994 г. скончыў Омскую вышэйшую агульнавайсковую камандную вучэльню.
Цярэшчанка Андрэй Аляксандравіч – палкоўнік, намесьнік начальніка Гомельскай памежнай групы – начальнік упраўленьня рэжыму і арганізацыйнага забесьпячэньня. Нарадзіўся ў 1967 г. у г.Сімфэропалі, УССР. З 1988 па 1991 гг. праходзіў службу ў Красназнамённай заходняй памежнай акрузе КДБ СССР у вайсковай частцы 2187 у г.Берасьці на розных пасадах.
Моластаў Канстантын Генадзевіч – палкоўнік, начальнік Гарадзенскае памежнай групы. Нарадзіўся ў 1970 г. у г.Краснаармейску Саратаўскай вобл., РСФСР. З 1989 па 1993 гг. навучаўся ў Алма-Атынскай вышэйшай каманднай памежнай вучэльні КДБ СССР ім. Ф.Э.Дзяржынскага. У 2004 г. скончыў Памежную акадэмію ФСБ Расеі.
Рыдкін Аляксандар Анатолевіч – падпалкоўнік, намесьнік начальніка Смаргонскай памежнай групы – начальнік упраўленьня рэжыму і арганізацыйнага забесьпячэньня. Нарадзіўся ў 1978 г. у г.Асіповічах Магілёўскай вобласці, БССР. У 2009 г. скончыў Вайсковую акадэмію сувязі імя С.М.Будзённага Міністэрства абароны Расейскай Фэдэрацыі.
Як бачым, вельмі шмат службоўцаў з кіруючага складу камітэту і памежных групаў мелі і, цалкам мажліва, маюць наўпроставыя дачыненьні з ФСБ Расеі.
Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт РБ:
Гурулёў Сяргей Пятровіч – генэрал-лейтэнант, старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта. Нарадзіўся ў 1953 г. на станцыі Алавянай Чыцінскай вобл., РСФСР. У 1999 г. скончыў з адзнакаю і залатым мэдалём Вайсковую акадэмію ГШ ЗС Расейскай Фэдэрацыі.
Быкаў Ігар Міхайлавіч – першы намесьнік старшыні ВПК. Нарадзіўся ў 1957 г. у сям’і вайскоўца ў г.Кліне Маскоўскай вобл., РСФСР.
Маразоў Алег Уладзімеравіч – намесьнік старшыні ВПК. Нарадзіўся ў 1978 г. у г.Северадзвінску, РСФСР.
Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь:
Шуневіч Ігар Анатолевіч – генэрал-маёр міліцыі, міністар МУС РБ. Нарадзіўся ў 1967 г. у Луганскай вобл., УССР. Дакладнае мейсца нараджэньня – н/в. У 2007-2012 гг. працаваў у КДБ РБ, дзе ўзначальваў сьледчае ўпраўленьне, затым галоўнае ўпраўленьне ў контрвыведным забесьпячэньні праваахоўных і кантралюючых ворганаў, барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасьцю.
Юры Хаджымуратавіч Караеў – генэрал-маёр, намесьнік міністра МУС, камандуючы ўнутранымі войскамі. Нарадзіўся ў 1966 г. у г.Уладзікаўказе, Паўночная Асэтыя, РСФСР. Скончыў Саратаўскую вышэйшую вайсковую камандную вучэльню МУС СССР, у 1996 г. скончыў Вайсковую акадэмію імя Фрунзэ, РФ.
Хаменка Сяргей Мікалаевіч – генэрал-маёр, начальнік Дэпартамэнту аховы МУС РБ. Нарадзіўся ў 1966 г. у Данецкай вобласці, УССР. Дакладнае мейсца нараджэньня – н/в.
Бачыла Уладзімер Уладзімеравіч – генэрал-маёр міліцыі, начальнік Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. Нарадзіўся ў 1960 г. у п.Ліпках Менскага раёну, Менскай вобл., БССР. У 1994 г. скончыў вочную ад’юнктуру Маскоўскай вышэйшай школы міліцыі МУС Расейскай Фэдэрацыі.
Палішчук Валеры Мікалаевіч – генэрал-маёр міліцыі, начальнік Магілеўскага інстытуту МУС РБ. Нарадзіўся ў 1963 г. у с.Прыазёрным Табольскага раёну Кустанайскай вобл., КазССР.
Алейнікаў Герман Генадзевіч – палкоўнік міліцыі, намесьнік начальніка УУС Гарадзенскага аблвыканкама – начальнік упраўленьня ідэалягічнай работы і кадравага забесьпячэньня. Нарадзіўся ў 1967 г. у п.Славянка Хасанского раёну Прыморскага краю, РСФСР.
Яўсееў Ігар Уладзімеравіч – генэрал-маёр міліцыі, начальнік УУС Менскага аблвыканкама. Нарадзіўся ў 1968 г. у г.п.Рось Ваўкавыскага раёну Гарадзенскай вобл., БССР. Служыў у 3-й брыгадзе спэцназу ГРУ ВПС СССР, якая дысьлякавалася ў ГДР. Каардынаваў, камандаваў і прымаў асабісты ўдзел у сілавым разгоне Плошчы-2010, акцыяў “Стоп-бэнзын”, маўклівых акцыяў пратэсту 2011 г. Уваходзіць у санкцыйны сьпіс ЭЗ пад нумарам 84, уезд на тэрыторыю якога яму забаронены. Да апошняга часу кіраваў УУС Віцебскага аблвыканкама, у часе “выбарчай” кампаніі 2015 г. пераведзены паноўна ў Менск.
Сянько Віктар Сяргеевіч – палкоўнік міліцыі, начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама. Нарадзіўся ў 1965 г. у г.Карагандзе, КазССР.
Як бачым, на ключавых пасадах у МУС знаходзяцца ўраджэнцы не Беларусі.
Міністэрства па Надзвычайных Сытуацыях Рэспублікі Беларусі:
Вашчанка Уладзімер Аляксандравіч – генэрал-маёр унутранай службы. Міністр МНС. Нарадзіўся ў 1958 г. у п.Троіцка-Пячэрску Комі АССР, РСФСР.
Прэзыдыюм Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Кабякоў Андрэй Уладзімеравіч – прэм’ер-міністр РБ. Нарадзіўся ў 1960 г. у г.Маскве ў сям’і вайскоўца, які быў пераведзены ў Беларускую вайсковую акругу. У 1983 г. скончыў з адзнакаю Маскоўскі авіяцыйны інстытут. У 2011-2012 гг. – надзвычайны і паўнамоцны амбасадар РБ у Расейскай Фэдэрацыі.
Мацюшэўскі Васіль Станіслававіч – першы намесьнік прэм’ер-міністра РБ. Нарадзіўся ў 1969 г. у г.Воршы Віцебскай вобласці, БССР. У 2010-2014 гг. зьяўляўся старшынём праўленьня і генэральным дырэктарам ААТ “БПС-Банк”, які належыць “Сбербанку Расеі”.
Русы Міхаіл Іванавіч – намесьнік прэм’ер-міністра РБ. Нарадзіўся ў 1954 г. у в.Вароніна Жыткавіцкага раёну, БССР. У 1985-1991 гг. – партыйны функцыянэр райкамаў КПБ. У 2003-2004 гг. – саветнік аддзяленьня амбасады РБ у Санкт-Пецярбургу, РФ.
Анфімаў Леанід Васілевіч – старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю РБ. Нарадзіўся ў 1954 г. у с.Сіма Юр’еў-Польскага раёну Уладзімерскай вобл., РСФСР. У 1984-1986 гг. інструктар прамыслова-транспартнага аддзелу Заводзкага раённага камітэту КПБ г.Менска.
Савет Бясьпекі РБ
Зась Станіслаў Васілевіч – генэрал маёр, в.а. дзяржсакратара Савета Бясьпекі РБ. Нарадзіўся ў 1964 г. у Чарнігаўскай вобл., УССР. Дакладнае мейсца нараджэньня – н/в. У 2005 г. скончыў з адзнакаю і залатым мэдалём Вайсковую акадэмію ГШ ЗС Расейскай Фэдэрацыі.
Уцюрын Андрэй Аляксандравіч – палкоўнік, намесьнік джяржсакратара Савета Бясьпекі РБ. Нарадзіўся ў 1971 г. у г.Пензе, РСФСР. У 1992 г. скончыў Саратаўскую вышэйшую вайсковую камандную вучэльню МУС Расейскай Фэдэрацыі. З 1995 г. – у службе бясьпекі прэзыдэнтва РБ, якую ачольваў з 2007 па 2014 гг.
Служба бясьпекі прэзыдэнта РБ
Шынкевіч Віктар Мікалаевіч – палкоўнік, начальнік Службы бясьпекі прэзыдэнта РБ. Нарадзіўся ў 1960 г. у в.Кромавічах Докшыцкага раёну Віцебскай вобл., БССР. У 1987 г. скончыў Вышэйшыя курсы КГБ СССР. З 1995 г. – у Службе бясьпекі прызыдэнта РБ.
Камітэт Дзяржаўнай Бясьпекі РБ:
Вакульчык Валеры Паўлавіч – старшыня КДБ РБ. Нарадзіўся ў 1964 г. у Берасьцейскай вобл., БССР. Дакладнае мейсца нараджэньня – н/в. У 1992 г. скончыў Вышэйшыя курсы контрвыведкі КДБ СССР. З 1991 па 2008 гг. праходзіў службу ў ворганах дзяржаўнай бясьпекі. З 2008 па 2011 гг. ачольваў Апэратыўна-аналітычны цэнтар (ААЦ).
У адкрытым доступе цалкам адсутнічаюць біяграфічныя зьвесткі пра ўвесь кіруючы склад КДБ, ААЦ, Службы бясьпекі прэзыдэнта. Гэта цалкам закрытыя для грамадзкага кантролю структуры, пра дзейнасьць, мэты і задачы якіх можна толькі здагадвацца.
З аналізу гэтага сьпісу вынікае, што ў вышэйшым вайскова-палітычным кіраўніцтве фатальна не стае ўраджэнцаў Беларусі, а тыя адзінкі, якія ёсьць, практычна ўсе прайшлі праз ідэалягічна-навучальны апарат Расейскай Фэдэрацыі. Маем вельмі шмат прыкметаў таго, што Беларусь мае каляніяльную вонкавую сыстэму кіраваньня.
Беларускія збройныя сілы інтэграваныя ў рэгіянальную беларуска-расейскую групоўку войскаў. Рэгулярна адбываюцца супольныя вайсковыя навучаньні і зьдзяйсьняецца баявое зладжваньне баяздольных расейскіх і беларускіх падразьдзяленьняў. Асноўныя часткі расейскіх сілаў уварваньня, якія прымалі ўдзел у акупацыі часткі Грузыі і Украіны нават прымаюць удзел у вайсковых парадах у Менску. Апроч гэтага у лютым гэтага году саюзніцкія абавязальніцтвы Беларусі былі замацаваныя новай рэдакцыяй Закону “Аб вайсковым стане”, у якім агрэсыя супроць чальцоў АКДБ вызнаецца нападам на Беларусь.
Менавіта праз усё пералічанае і з-за досыць імавернай пагрозы выкарыстаньня тэрыторыі Беларусі, як пляцдарму для магчымага наступу на Кіеў і адсяканьня тэрыторыі Заходняе Украіны, украінская збройныя сілы вымушаная трымаць ля мяжы зь Беларусьсю і на захадзе краіны істотную вайсковую групоўку, адцягваючы яе з зоны правядзеньня АТА і ад мяжы з акупаваным Крымам і Прыднястроўем.
Упэўнены, што прадстаўленага досыць вялікага абсягу інфармацыі чытачу дастакова для слушнага адказу на пытаньні, якія былі акрэсьленыя напачатку артыкулу і спадзяюся, што яна дапаможа запабегчы маніпулятыўным тэхналёгіям і спэкуляцыям што да той ролі, якую грае вышэйшае кіраўніцтва дзяржавы ў вызначэньні зьнешняй і нутранай палітыкі.
Дзяніс Івашын адмыслова для InformNapalm.org
(с) Падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялаў сайту спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
14 Responses to “Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?”
2015-09-25
Беларусь: протекторат России или суверенное государственное образование? - Inform Napalm[…] […]
2015-10-03
Білорусь: протекторат Росії чи суверенне державне утворення? - InformNapalm.org (Українська)[…] […]
2015-10-06
Беларус: руски протекторат или суверенна държава? | InformNapalm.org (Български)[…] […]
2015-10-07
Латентные адепты "Русского мира" в ГШ Республики Беларусь - Inform Napalm[…] образование?», который является переводом оригинала на белорусском языке и в котором затрагивается проблематика доминирования […]
2015-10-08
Латэнтныя адэпты "Рускага сьвету" у ГШ Рэспублікі Беларусь - InformNapalm.org (Беларуская)[…] […]
2015-10-08
Belarus - Protektorat Russlands oder souveränes Staatsgebilde? - InformNapalm.org (Deutsch)[…] Original dieser Veröffentlichung ist durch einen Freiwilligen der Community von InformNapalm aus Belarus auf weißrussisch verfasst worden und wurde am 9. September 2015 veröffentlicht. Bemerkenswert ist, dass der Artikel bereits innerhalb einer Woche seiner Existenz im […]
2015-10-12
Латентните адепти на „руския свят” в Генералния щаб на Република Беларус | InformNapalm.org (Български)[…] руски протекторат или суверенна държава? – превод на оригинала на беларуски език, в който се разглежда проблема за доминирането във […]
2015-10-16
Belarus: Russian Protectorate Or Sovereign State? - InformNapalm.org (English)[…] […]
2015-10-18
Latenta anhängare av den “ryska världen” vid generalstaben i Republiken Vitryssland | InformNapalm (På svenska)[…] är en översättning av den ursprungliga artikeln på vitryska och som belyser den vitryska militära och politiska ledningens pro-ryska hållning, […]
2015-10-18
Латентні адепти «рускава міра» в ГШ ЗС Республіки Білорусь - InformNapalm.org (Українська)[…] чи суверенне державне утворення?», який є перекладом білоруського оригіналу. Автор окреслює проблематику домінування у найвищому […]
2015-11-15
У Памежным інстытуце ФСБ рыхтуюць беларускую "наваросію" - InformNapalm.org (Беларуская)[…] валянтэрская супольнасьць InformNapalm у сваіх папярэдніх матар’ялах і расьледаваньнях ужо асьвятляла праблематыку таго, […]
2015-11-16
Ukryci adepci „ruskiego mira” w Sztabie Generalnym Republiki Białoruś - InformNapalm.org (Polski)[…] protektorat Rosji czy niezależna formacja państwowa?”, który jest tłumaczeniem materiału z języka białoruskiego, gdzie podejmowana jest tematyka dominacji w wyższym kierownictwie wojskowo-politycznym Białorusi […]
2015-11-23
Спэцрасьледаваньне: ваяры "рускага сьвету" ў Беларусі чакаюць свайго часу - InformNapalm.org (Беларуская)[…] цяперашніх так званых “ДНР” і “ЛНР”. У сваіх папярэдніх матар’ялах і расьледаваннях Міжнародная валянтэрская […]
2015-12-16
Падрыхтоўка пляцдарму ПКС РФ на тэрыторыі Беларусі для мажлівага ўварваньня ва Украіну (OSINT-аналіз) - InformNapalm.org (Беларуская)[…] вайскова-палітычнага кіраўніцтва краіны зьяўляецца патэнцыйнымі агентамі ўплыву Расейскай Фэдэрацыі. Улічваючы ўсё вышэйпададзенае, […]