• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Сабраныя ўнікальныя доказы ўдзелу вайскоўцаў 758-га цэнтру МТЗ (в/ч 63876) у агрэсіі супроць Украіны

    on 2019-06-17 | 0 Comment | OSINT | Галоўнае | Крым | Навіны | Падзеі
    • ru
    • by
    • ua
    • en
    • bg

    Міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm падчас маніторынгу старонак расейскіх вайскоўцаў выявіла важныя факты ўдзелу жаўнераў 758-га Цэнтру матар’яльна-тэхнічнага забесьпячэньня Чарнаморскага флёту РФ у апэрацыі захопу Крыму. Вызначаныя канкрэтныя прозьвішчы. Расьледаваньне апублікаванае з мэтай дапоўніць базу дадзеных выяўленых падразьдзяленьняў і службовых асобаў, якім можа быць паведамленае пра падазрэньне ў зьдзяйсьненьні злачынства супроць Украіны.

    Роля падразьдзяленьняў забесьпячэньня ў працэсе захопу Крыму была досыць значнай, бо яны зьдзяйсьнялі тэхнічнае й тылавое забесьпячэньне ўсіх відаў збройных сілаў і асобных родаў войскаў ЗС РФ. Напрыклад, для выкананьня баявой задачы ўсе караблі, падводныя, надводныя,  забясьпечваюць паліўнымі й змазачнымі матар’яламі, ракетамі, боекамплектам, харчамі, прэснаю вадою і ўсім неабходным.

    Фігуранты гэтага расьледаваньня служылі ў 758-м цэнтры матар’яльна-тэхнічага забесьпячэньня (758-ы ЦМТЗ) Чарнаморскага флёту Расейскае Фэдэрацыі (в/ч 63876, сталы пункт дысьлякацыі – часова акупаваны Крым, Сэвастопаль).

    У спісе падразьдзяленьняў ЗС РФ, датычных да захопу Крыму, абвешчаным вайсковай пракуратурай Украіны, гэтае падразьдзяленьне пакуль не фігуруе, таму мы публікуем сабраныя дадзеныя й напрыканцы артыкулу публічна зьвяртаемся да праваахоўных органаў Украіны.

    Пра гэтае падразьдзяленьне мы ўжо згадвалі ў лістападзе 2018 году ў матар’яле пра вайскоўцаў 99-й брыгады МТЗ (72153, г. Майкоп, Рэспубліка Адыгея, РФ). Яны апублікавалі фота, зробленыя на тэрыторыі Перагрузачнай базы паліва 758-га цэнтру МТЗ ЧФ РФ (1, 2). На той час мы ня мелі доказаў удзелу ў агрэсіі супроць Украіны вайскоўцаў, якія служылі ў 758-м цэнтры МТЗ. Аднак гэтыя доказы мы выявілі падчас маніторынгу акаўнтаў сацсетак.

    Вызначаныя дадзеныя

    Фотадоказы ўдзелу ў апэрацыі захопу Крыму апублікаваў на сваёй старонцы ў сацсеціве расейскі жаўнер Данілаў Сяргей Сяргеевіч (рас. – Данилов Сергей Сергеевич), 25.07.1991 г.н., г. Сочы, Краснадарскі край РФ.

    У фотаальбоме Данілава маецца фота ўзнагароднага пасьведчаньня да мэдалю за акупацыю Крыму, якое падпісаў камандыр 758-га цэнтру МТЗ палкоўнік Аляксей Мікалаевіч Шышэчкін:

    • Старонкі сацсетак, скрыншоты, фатаздымкі С. Данілава

      https://vk.com/id3353277(http://archive.is/Ck0Tg)
      http://archive.is/Ck0Tg
      http://archive.is/aBfIc

      https://ok.ru/profile/573418455064
      (http://archive.is/lbsm5)
      http://archive.is/fFqfg
      http://archive.is/TT0Ok

    У фота ніжэй Сяргей Данілаў зафіксаваны разам з сваім таварышам у службе Уладзіславам Дзідзенкам, абодва маюць мэдалі за акупацыю Крыму:

    Вызначанае, што Уладзіслаў Яўгенавіч Дзідзенка нарадзіўся 09.08.1991 г. у г. Валгаград. Скончыў Валгаградзкі дзяржаўны аграрны унівэрсытэт у 2013 годзе.

    Цікава, што Дідзенка на сваіх старонках сацсетак не публікаваў доказаў удзелу ў захопе Крыму. Ягонае злачынства выкрыў таварыш у службе Сяргей Данілаў, у фотаальбоме якога маецца шмат супольных армейскіх фота зь Дзідзенкам, у тым ліку фатаздымак з мэдалём. Таксама здымак Уладзіслава Дзідзенкі з мэдалём маецца і ў фотаальбоме ягонага бацькі Яўгена Дзідзенкі:

    • Старонкі сацсетак, скрыншоты, фатаздымкі У. Дзідзенкі

      https://www.ok.ru/profile/540113161606 (http://archive.li/1GCuT)
      http://archive.fo/zmvVr
      http://archive.fo/6itpE

      https://vk.com/id326451738 (http://archive.fo/qVVqB)
      http://archive.fo/Luqz7
      http://archive.fo/eGWTx

    Мы зьвяртаемся да праваахоўных органаў Украіны: У сьпісе падразьдзяленьняў Збройных сілаў РФ, датычных да захопу Крыму, абвешчаным вайсковай пракуратурай Украіны, адсутнічае 758-ы цэнтар МТЗ Чарнаморскага флёту ВМФ РФ. Таксама камандыр в/ч 63876 палкоўнік Аляксей Шышэчкін не фігуруе ў сьпісе (1, 2, 3) вайсковых службовых асобаў каманднага складу Збройных сілаў  і прадстаўнікоў улады РФ, якім Галоўнаю вайсковаю пракуратураю Украіны паведамленае пра падазрэньне. Просім успрымаць нашае расьледаваньне як паведамленьне пра злачынства, зьдзейсьненае супроць Украіны, і зьдзейсьніць усе неабходныя працэсуальныя дзеяньні.


    Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

    Tags: 758-ы ЦМТЗАляксей Шышэчкінв/ч 63876матар'яльна-тэхнічнае забесьпячэньнецэнтар МТЗ

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.