• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Французская дэлегацыя ляціць у Крым за грошы Крамля

    on 2015-07-23 | 0 Comment | Аналітыка | Грамадзтва | Навіны | Палітыка
    • ru
    • fr
    • by
    • cz
    • ua

    23 ліпеня ў Крым з двухдзённым візытам прылятае французская парлямэнцкая дэлегацыя, якая складаецца зь дзесяці дэпутатаў Нацыянальнага сходу і Cэната. У склад дэлегацыі ўваходзяць чальцы камісыяў у пытаньнях нацыянальнае абароны і замежных справах Ніколя Дзюік і Жак Міар, намесьнік старшыні камісыі ў замежных справах Сэната Іў Поца дзі Борг, чальцы правацэнтрысцкае партыі Ніколя Сарказі “Рэспубліканцы” (колішні “Зьвяз за народны рух”),  таксама па аднаму прадстаўніку ад цэнтрыстаў і левых сілаў.

    гэтую паездку арганізаваў Ціэры Марыяні, заўзяты прыхільнік Уладзімера Пуціна і актыўны прадстаўнік “пятай калёны” Крамля. Як паведамляе выданьне “Камэрсант“, фінансаваньне пералёту з Францыі ў Маскву, а затым у акупаваны Крым зьдзяйсьняецца паводле запрашэньня “Расейскага фонду міру” (старшыня праўленьня фонду – Леанід Слуцкі, дэпутат Дзярждумы РФ, сябра фракцыі ЛДПР, перакананы прыхільнік эўразійскай інтэграцыі). З французскага боку ініцыятыву падтрымала асацыяцыя “Франка-расейскі дыялёг”, сустаршыня якой – прэзыдэнт ААТ “Расейскія чыгункі” Уладзімер Якунін (20 Сакавіка 2014 году ЗША былі ўведзеныя санкцыі супраць У.Якуніна. Цікава, што ў студзені 2015 году Якунін у інтэрвію Bloomberg абвінаваціў краіны Захаду ў пачатку “эканамічнай вайны” і спробе пасварыць Пуціна зь ягоным атачэньнем).

    РФ ацэньвае меркаваны візыт, як своеасаблівы дыпляматычны прарыў – ніколі яшчэ з моманту анэксыі паўвыспы яго не наведвала гэтак прадстаўнічая дэлегацыя парлямэнтароў аднае з ключавых краінаў ЭЗ. Гэта чарговая спроба Крамля легалізаваць захоп Крымскае паўвыспы. Прагрэсовая французская грамадзкасьць абураная праз такога кшталту “ініцыятывы”. Захоп паўвыспы зьяўляецца грубым парушэньнем усіх нормаў міжнароднага права, тым ня менш, французскія дэпутаты, якія выпраўляюцца ў тур на акупаваныя тэрыторыі, прызналі, што ўхваляюць рыторыку Крамлю. У той жа час яны падкрэсліваюць, што ў МЗС Францыі ім давялі пра нэгатыўную ацэнку падобных дзеяньняў, але, нягледзячы на ​​рэкамендацыі, яны заявілі пра ўласную свабоду ў прыняцьці рашэньняў. Дэпутаты таксама прызналіся ў падтрымцы рыторыкі Крамля пра  “гістарычныя карані”, празь якую Расейская Фэдэрацыя намінальна спрабуе апраўдаць анэксыю паўвыспы.

    (Thierry Mariani)

    Ціэры Марыяні

    Напрыклад, Ціэры Марыяні і Ніколя Дзюік заяўляюць пра тое, што “прызнаюць гістарычныя факты” і заяўляюць пра тое, што для іх анэксыя Крыма – гэта канчатковая падзея, якая адбылася, “падмацаваная рэфэрэндумам і адпаведнай гістарычнай рэальнасьцю”, – цытуе заяву дэпутатаў расейскае выданьне “Камэрсант”.

    Такім чынам, прадстаўнікі Францыі пад прыкрыцьцём ўласнага меркаваньня, нягледзячы на ​​тое, што зьяўляюцца афіцыйнымі прадстаўнікамі парлямэнту, адкрыта дэманструюць раскол агульнай лініі ЭЗ і дапускаюць магчымасьць парушэньня абавязальніцтваў і дамоваў на падставе “гістарычных рэаліяў”. Гэты беспрэцэдэнтны крок прымушае задумацца пра гатоўнасць ЭЗ адказваць на сучасныя выклікі гібрыднай і ідэалягічнай вайны, ў якой мэтоды вярбоўкі і прапаганды, таксама дзейнасьць “пятай калоны” ствараюць новую небясьпеку для міру і стабільнасьці ня толькі ва Украіне, але і ў сэрцы Эўрапейскага Зьвяза.

     

     

    InformNapalm.org

    Пераклад Дзяніса Івашына

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.