
23 ліпеня ў Крым з двухдзённым візытам прылятае французская парлямэнцкая дэлегацыя, якая складаецца зь дзесяці дэпутатаў Нацыянальнага сходу і Cэната. У склад дэлегацыі ўваходзяць чальцы камісыяў у пытаньнях нацыянальнае абароны і замежных справах Ніколя Дзюік і Жак Міар, намесьнік старшыні камісыі ў замежных справах Сэната Іў Поца дзі Борг, чальцы правацэнтрысцкае партыі Ніколя Сарказі “Рэспубліканцы” (колішні “Зьвяз за народны рух”), таксама па аднаму прадстаўніку ад цэнтрыстаў і левых сілаў.
гэтую паездку арганізаваў Ціэры Марыяні, заўзяты прыхільнік Уладзімера Пуціна і актыўны прадстаўнік “пятай калёны” Крамля. Як паведамляе выданьне “Камэрсант“, фінансаваньне пералёту з Францыі ў Маскву, а затым у акупаваны Крым зьдзяйсьняецца паводле запрашэньня “Расейскага фонду міру” (старшыня праўленьня фонду – Леанід Слуцкі, дэпутат Дзярждумы РФ, сябра фракцыі ЛДПР, перакананы прыхільнік эўразійскай інтэграцыі). З французскага боку ініцыятыву падтрымала асацыяцыя “Франка-расейскі дыялёг”, сустаршыня якой – прэзыдэнт ААТ “Расейскія чыгункі” Уладзімер Якунін (20 Сакавіка 2014 году ЗША былі ўведзеныя санкцыі супраць У.Якуніна. Цікава, што ў студзені 2015 году Якунін у інтэрвію Bloomberg абвінаваціў краіны Захаду ў пачатку “эканамічнай вайны” і спробе пасварыць Пуціна зь ягоным атачэньнем).
РФ ацэньвае меркаваны візыт, як своеасаблівы дыпляматычны прарыў – ніколі яшчэ з моманту анэксыі паўвыспы яго не наведвала гэтак прадстаўнічая дэлегацыя парлямэнтароў аднае з ключавых краінаў ЭЗ. Гэта чарговая спроба Крамля легалізаваць захоп Крымскае паўвыспы. Прагрэсовая французская грамадзкасьць абураная праз такога кшталту “ініцыятывы”. Захоп паўвыспы зьяўляецца грубым парушэньнем усіх нормаў міжнароднага права, тым ня менш, французскія дэпутаты, якія выпраўляюцца ў тур на акупаваныя тэрыторыі, прызналі, што ўхваляюць рыторыку Крамлю. У той жа час яны падкрэсліваюць, што ў МЗС Францыі ім давялі пра нэгатыўную ацэнку падобных дзеяньняў, але, нягледзячы на рэкамендацыі, яны заявілі пра ўласную свабоду ў прыняцьці рашэньняў. Дэпутаты таксама прызналіся ў падтрымцы рыторыкі Крамля пра “гістарычныя карані”, празь якую Расейская Фэдэрацыя намінальна спрабуе апраўдаць анэксыю паўвыспы.
Напрыклад, Ціэры Марыяні і Ніколя Дзюік заяўляюць пра тое, што “прызнаюць гістарычныя факты” і заяўляюць пра тое, што для іх анэксыя Крыма – гэта канчатковая падзея, якая адбылася, “падмацаваная рэфэрэндумам і адпаведнай гістарычнай рэальнасьцю”, – цытуе заяву дэпутатаў расейскае выданьне “Камэрсант”.
Такім чынам, прадстаўнікі Францыі пад прыкрыцьцём ўласнага меркаваньня, нягледзячы на тое, што зьяўляюцца афіцыйнымі прадстаўнікамі парлямэнту, адкрыта дэманструюць раскол агульнай лініі ЭЗ і дапускаюць магчымасьць парушэньня абавязальніцтваў і дамоваў на падставе “гістарычных рэаліяў”. Гэты беспрэцэдэнтны крок прымушае задумацца пра гатоўнасць ЭЗ адказваць на сучасныя выклікі гібрыднай і ідэалягічнай вайны, ў якой мэтоды вярбоўкі і прапаганды, таксама дзейнасьць “пятай калоны” ствараюць новую небясьпеку для міру і стабільнасьці ня толькі ва Украіне, але і ў сэрцы Эўрапейскага Зьвяза.
InformNapalm.org
Пераклад Дзяніса Івашына
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа