• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    “Начальнік войскаў СПА 6-й арміі РФ” ваюе на Данбасе

    on 2015-09-24 | 0 Comment | Актуальна | Навіны
    • ru
    • fr
    • de
    • es
    • by
    • ua
    • pl
    • en
    • bg
    • sv

    Каманда Informnapalm.org зьдзейсьніла чарговае расьледаваньне ў ідэнтыфікацыі расейскіх жаўнераў, якія ваююць на Данбасе.

    Гэтым разам, да нас патрапіў Руслан Мірпачаеў, вайсковец з 200-й Асобнай Матастралковай Брыгады Асаблівага Прызначэньня Паўночнага флёту ВМФ РФ. Брыгада дысьлякуецца ў пасёлку Печанга Мурманскае вобласьці, в/ч 08275.

    Вывучэньне ягонага профілю адбывалася паводле стандартнай схемы “у два поціскі рукі” і гэта спрычынілася да належнага выніку ў выяўленьні і супастаўленьні атрыманае інфармацыі.

    Руслан Мірпачаеў – нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу, вайсковец-кантрактнік 200-й АМСБр асаблівага прызначэньня, мае жонку-мадэль Алёну Міро і сына. Руслан прымае ўдзел у назапашвальна-іпатэчнай сыстэме (НІС) жыльлёвага забесьпячэньня вайскоўцаў Збройных Сілаў Расейскай Фэдэрацыі (па-простаму – “Вайсковая іпатэка”), а іпатэка – гэта цяжар на дзесяцігодзьдзі, то бок Руслан Мірпачаеў мае быць увесь час вайскоўцам ЗС РФ. Пра гэта нам кажа паведамленьне на сайце іпатэчнага крэдытаваньня ў Расеі: “… колькі ў мяне на рахунку НІС, калі я адвучыўся 5 гадоў у вайсковай вучэльні і адслужыў ужо 7 гадоў пасьля заканчэньня. Жанаты, ёсьць 1 дзіця”. У старым профілі Руслана ў радку “вайсковая служба” пазначаная вайсковая частка “08275” з 2006 году, што адпавядае пададзенаму вышэй паведамленьню ў 2013 годзе пра колькасць гадоў, якія ён адслужыў.

    Вайсковая вучэльня, пра якую вядзецца ў паведамленьні, гэта “Вайсковая акадэмія вайсковай супрацьпаветранай абароны Збройных Сілаў Расейскай Фэдэрацыі” (ВА ВСПА ЗС РФ). Абрэвіятура “ВА ВСПА ЗС РФ” вельмі часта фігуруе ў профілях ягоных сяброў у сацсеціве.

    2015-09-10_195054

    Таксама пра прыналежнасьць Руслана Мірпачаева да СПА кажа камэнтар з намёкам ад ягонага сябра пад фатаздымкам на тле славутасьці “Ластаўчына гняздо” ў АР Крым: “Там дзе я жыў у Еўпаторыі, дарэчы, акурат за савецкім часам быў санаторый Супрацьпаветранае абароны”

    2015-09-10_184307-КРЫМ

    Супольнае фота з жонкай (зараз ёй 30 гадоў) зь ейнага старога профілю.

    2015-09-15_184511с женой

    А вось ужо супольнае фота (падпісанае “Служба і смайлік”) Руслана з маладой сяброўкай (19 гадоў) з Данбаса, якая родам з Славянска і, цалкам мажліва, ужо даўно служыць у Данецкім корпусе (ДК) акупацыйных войскаў РФ.

    2015-09-15_165355-служба

    Працягваючы тэму “службы” Руслана Мірпачаева на Данбасе, адзначым ягонае фота з “котачкамі” і ягоным вызнаньнем, што зьяўляецца “акупантам”.

    2015-09-10_175448-Я_Русский_Оккупант

    Шчырыя вызнаньні ад вайскоўца РФ на гэтым не спыняюцца.

    У адным з дыялёгаў у сацсетках, Руслан Мірпачаеў прызнаецца, што “мне толькі за ДНР давялося ваяваць…”

    2015-09-10_190659-признание

    Яшчэ адное вызнаньне пра “часова акупаваныя тэрыторыі Украінай”. Так, вы прачыталі слушна, менавіта УКРАІНАЙ!

    Гэтыя шчырасьці Руслана ў размове з 15-гадовай дзеўчынай можна прачытаць у спасылцы. Дарэчы, гэтая дзеўчына з схільнасьцю да сэпаратызму з Данецка, але цяпер адседжваецца ў горадзе Мікалаеўцы, які месьціцца побач з Славянскам.


    Супольнае фота з піцерскімі неанацыстамі з ДРГ “Русіч”: Аляксей Мільчакоў (“Фрыц”) і Ян Пятроўскі (“Вялікі славянін”). Фота зробленае 22 сакавіка 2015 году ў Пецярбургу, дзе адбыўся зьлёт правакансэрватыўных і нават прафашысцкіх рухаў “Міжнародны рускі кансэрватыўны форум”.

    2015-09-10_183623+неонацисты

    Фота вайскоўца ў цывільным Руслана Мірпачаева і неанацыста Аляксея Мільчакова у чыёйсьці кватэры.

    2015-09-10_183730

     

    Зьвярніце ўвагу, што ў актуальным профілі Руслана Мірпачаева стаіць цікавы статус “Завоюем, отожмём, Референдум проведём!” (рас.). Нагадаем, што гэта радок з прыпеву папулярнага хіта з Харкава пра праваслаўны фашызм пад назовам “Гэта, дзетка – Рашызм!” Такі ж статус у профілі мы знайшлі і ў ягонага сябра-таварыша, які таксама прымае ўдзел у вайне на Данбасе, але пра гэта пазьней.

    Вось гэты прыпеў з песьні (рас.):

    Это, детка, рашизм, православный фашизм.

    Завоюем, отожмём, референдум проведём.

    Это, детка, рашизм, православный фашизм.

    Вы говорите: “Миру мир”, “миру Русский мир”

    Мы бачым, што песьня таксама папулярная сярод носьбітаў “рускага сьвету”, якая адлюстроўвае ўсю іхную сутнасьць.

    Яшчэ трохі фатаздымкаў з Санкт-Пецярбурга, дзе Руслан прымае ўдзел у розных мітынгах “За наваросію”. Цалкам мажліва, сыходзячы “у адпачынак” пасьля баёў на Данбасе, ён прымае ўдзел у платных мітынгах дзеля пагашэньня пазыкаў. Так, ён жа ж мае іпатэку! Адно з двух, ці “патройныя аклады” ня надта вялікія і патрэбная падпрацоўка на мітынгах, або пазыкаў вельмі і вельмі шмат.

    2015-09-10_183912 2015-09-15_174952-питер

    Некаторыя фатаздымкі Руслана Мірпачаева з 2012 году і да цяперашняга моманту, якія сьведчаць пра тое, што ён дзеючы вайсковец ЗС РФ.

    2015-09-10_174535-начальник

    2015-09-10_185624 2015-09-10_184709 2015-09-10_184625-номер762

    2015-09-10_183945-номер764 2015-09-10_1845042015-09-10_1838192015-09-10_183841

    2015-09-10_1837022015-09-10_1835032015-09-10_1833292015-09-10_182925

    Фота на тле стэлы “вызваленага рускім сьветам” Дэбальцава ўжо выдаленае з профілю, але інтэрнэт памятае шмат што.

    c4xm21vKWFE+Дебальцево

    Падобнае фота мае і ягоны сябар-таварыш Аляксей Кобелеў з Данецкага корпусу (ДК) акупацыйных войскаў Расейскай Фэдэрацыі. Фатаздымкі зробленыя ў розныя дні, але ў адную і тую ж  пару году.

    2015-09-12_170643-Кобелев-Дебальцево

    Фатаздымкі Руслана Мірпачаева і Аляксея Кобелева на тле камандна-штабной машыны (КШМ) Р-142Н зробленыя ў адным і тым жа мейсцы. Апоры паветранай лініі электраперадачы і крыж, які можна пабачыць на ўзбочыне дарогі, падобныя на абодвух фатаздымках.

    2015-09-10_183103-КШМ_Р142Н 2015-09-12_170607-Кобелев+КШМ_Р142Н

    У заканчэньні аповяду пра Аляксея Кобелева, нагадаем пра цікавы статус “Завоюем, отожмём, Референдум проведём!”, які гэтак жа, як і ў Руслана Мірпачаева, напісаны ў ягоным профілі.



     

    Досыць цікава адрэагаваў Руслан на дасланую яму смс зь віншаваньнем з Днём Незалежнасьці Украіны. Падобныя смс атрымлівалі людзі, якія знаходзіліся на тэрыторыі Украіны 24 жніўня 2015 году. Зазначым, што гэтае віншаваньне было НЕ ад асобы дзеючай улады, але ад грамадзянаў Украіны, то бок валантэраў. Зноў валантэры, куды ж бяз нас  😉

    2015-09-10_194300-смс

    І вось Руслан Мірпачаеў захацеў сусьветнай славы і з радасьці пачаў рабіць фатаздымкі з, паводле ягоных словаў, “Вярхоўным галоўнакамандуючым Збройнымі Сіламі Данецкай Народнай Рэспублікі Захарчанкам А.У.”

    Вось, трымай. Нам не шкада.

    Нагадваем усім дзеючым вайскоўцам ЗС РФ і баявікам Луганскага і Данецкага корпуса акупацыйных войскаў РФ, якія ўдзельнічаюць у вайне на Данбасе і якія прайшлі праз “украінскую камандыроўку”, і якія прагнуць сусьветнае славы! Усе вашыя фота і відэа ўдзелу ў вайне ва Украіне дасылайце Камандзе Informnapalm.org. Усе нашыя кантактныя дадзеныя ёсьць на сайце ў разьдзеле “Пра нас”. На вас чакаюць прыемныя і сяброўскія дачыненьні з валантэрамі каманды Informnapalm.org.

    2015-09-10_182220 с захером 2015-09-10_182747+захер 2015-09-10_182816+захер


    Яшчэ адзін зь сяброў, гэта сябар-таварыш Лаўр Лаўроў з Данецкага корпуса акупацыйных войскаў РФ.
    На фатаздымку можна пабачыць камандна-штабную машыну (КШМ) Р-142Н, тую ж самую, што і на фота вышэй Руслана Мірпачаева і Аляксея Кобелева. Геатэг у фота: н.п. Камсамольскае, Старабешаўскага раёну, Данецкай вобласьці.



     

    Фота, у якім зафіксаваныя разам Руслан Мірпачаеў і Лаўр Лаўроў, а таксама іншыя баявікі акупацыйных войскаў РФ.

    2015-09-13_125741-лавр

    Фота з геатэгам: горад Горлаўка, Украіна.

    2015-09-13_125717-лавр 2015-09-16_1722112015-09-13_125646-лавр2015-09-13_125507-лавр

    Фота з геатэгам: н.п. Камсамольскае і Навазар’еўка, Старабешаўскага раёну, Данецкай вобласьці

    2015-09-13_124727-лавр 2015-09-13_124832-лавр

    2015-09-13_124902-лавр 2015-09-13_124936-лавр

    2015-09-13_125131-лавр 2015-09-13_125212-лавр

    Матар’ял падрыхтаваў @BuTaJIu4eK адмыслова для InformNapalm.org

    Падчас перадруку, поўнага або частковага выкарыстаньня матар’ялу спасылка на аўтара і наш рэсурс абавязковая.

    Пераклад Дзяніса Івашына

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.