• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Цёмны бок Тэльманава, даведнік для АБСЭ

    on 2016-02-08 | 0 Comment | Данбас | Навіны | Падзеі

     

    У справаздачы з 17 студзеня 2016 году назіральнікі спэцыяльнай маніторынгавай місыі АБСЭ зафіксавалі, што баявікі так званай «ДНР» занялі частку будынку больніцы ў мястэчку Тэльманава.

    «У кантраляваным так званым «ДНР» Тэльманаве (50 км на паўночны ўсход ад Марыюпалю), назіральнікі 16 студзеня ўбачылі, што частка будынку больніцы была занятая ўзброенымі чальцамі «ДНР». Вакол уваходу ў будынак і на вокнах былі разьмешчаныя мяхі зь пяском і скрыні з боепрыпасамі», – вядзецца ў справаздачы. Назіральнікі місыі таксама зазначаюць, што такім чынам ўмацаваны яшчэ адзін будынак у населеным пункце.

    На падставе гэтых дадзеных валянтэры міжнароднае арганізацыі InformNapalm зьдзейсьнілі дадатковую выведку з выкарыстаньнем адкрытых крыніцаў інфармацыі што да населенага пункту Тэльманава і ягоных ваколіцаў. Мы выявілі скопішча 122-мм гаўбіцаў Д-30А і вайсковых грузавых аўтамабіляў баявікоў з так званае “1-ай АМСБр ЗС ДНР” на паўночна-ўсходнім ускрайку пасёлку за два кілямэтры ад будынку больніцы, якую баявікі зрабілі сваім пунктам дысьлякацыі.

    Selection_033Мапа разьмежаваньня бакоў ад liveuamap.com

    Характэрна, што знаходжаньне ў гэтым населеным пункце гарматаў з калібрам больш за 100-мм, зьяўляецца парушэньнем менскіх дамоўленасьцяў. Гарматы такога тыпу маюць быць адведзеныя на адлегласьць больш за 25 кілямэтраў. Удакладнім, што ад Тэльманава да лініі разьмежаваньня на заходнім напрамку меней за 12 кілямэтраў.

    Базысам для нашага расьледаваньня сталася старонка сацыяльнага профілю нейкага Максіма Тора (прозьвішча несапраўднае):

    Selection_042

    І ягоны фотаальбом з назовам «1 славянская» (поўны назоў гэтага НЗФ – “1-я асобная славянская мотастралковая брыгада, в/ч 08801). Фатаздымкі выкладзеныя 29 студзеня 2016 году і ёсьць актуальнымі праз тое, што зафіксаваныя ў фатаздымках баявікі маюць зімовую форму. Падчас аналізу атрымалася выявіць наступную інфармацыю:

    • гаўбіцы Д-30А і вайсковыя грузавікі маркі Урал і КамАЗ схаваныя ў ангарах ў раёне пасёлку Тэльманава
    • добры тэхнічны стан гаўбіцаў і аўтамабільнае тэхнікі, сьвежая афарбоўка і практычна новыя шыны
    • на адной з гаўбіцаў нанесенае маркаваньне з заводзкім нумарам гарматы № Б1659 і пазначэньнем другой катэгорыі. Меркавана, тэхніка была ў захоўваньні на адной з БЗіРУТ (базаў захоўваньня і рамонту ўзбраеньня й тэхнікі). Нагадаем, што збройныя сілы РФ з 2013 году, апроч падразьдзяленьняў ПДВ, не выкарыстоўваюць гаўбіцы Д-30. Зьнятыя з узбраеньня адзінкі выправілі на базы захоўваньня, адкуль, як мы бачым, яны пасьпяхова былі перададзеныя баявікам “наваросіі”. Факт перадачы гаўбіцаў Д-30 расейскімі вайскоўцамі ўжо фігураваў у нашым расьледаваньні “Любоў артылерыстаў «Усевялікага войска Данскога»
    • на дзьверы аўтамабілю нанесены тактычны знак “лічба «51» у белым трохкутніку”, які выкарыстоўвае “1-ая АМСБр”
    • адсутнасьць часткі даху на ангары і геатэг фатаздымку дапамаглі ідэнтыфікаваць дакладнае мейсцазнаходжаньне, дзе ён быў зроблены

    Ніжэй пададзеныя некаторыя скрыншоты з фотаальбому Максіма, якія выкарыстоўваліся для аналізу:

    Selection_039

    Selection_041Selection_040

    Далей пададзеныя скрыншоты, якія дазволілі вызначыць мейсцазнаходжаньне скопішча артылерыйскае тэхнікі.

    Selection_038Selection_037Informnapalm чарговага разу зьвяртаецца да маніторынгавае місыі АБСЭ з просьбаю зьвярнуць увагу на гэтую інфармацыю і праверыць факт наяўнасьці «адведзенага» ўзбраення ў спэцыяльных мейсцах захоўваньня на такой адлегласьці ад лініі разьмежаваньня, якое парушае ўмовы менскіх дамоўленасьцяў.

    Архівы старонкі і фатаздымкаў у сацсеціве:

    http://archive.is/Rn1mj
    http://archive.is/HHlbI
    http://archive.is/g9Pzi
    http://archive.is/TBPbk
    http://archive.is/JU80J
    http://archive.is/mm8CL
    http://archive.is/gQ6uW
    http://archive.is/shzvU

    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-расьледавання міжнароднай валянтэрскай групай InformNapalm.

    На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.