• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Замова на тэрор у Крыме: РФ загадзя перакінула штурмавікоў і дэсант

    on 2016-08-13 | 0 Comment | Інсайд | Крым | Навіны | Падзеі
    • ru
    • fr
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • pl
    • en
    • lt
    • bg
    • sv
    • no
    • dk

    Сцэнар для тэрору ў Крыме

    Наваствораная Нацыянальная гвардыя РФ супольна з МА РФ з 25 па 30 ліпеня 2016 году на палігоне «Прудбой» у Валгаградзкай вобласьці праводзіла свае першыя вышкалы з задзейнічаньнем захадаў для ліквідацыі магчымай «тэрарыстычнай пагрозы ў Крыме». Падчас манэўраў, у якіх удзельнічалі звыш 4500 вайскоўцаў, былі застасаваныя 500 адзінак спэцтэхнікі, адпрацоўвалася спэцапэрацыя ПДВ з высадкаю дэсанту зь лятака Іл-76 і гэлікоптэру Мі-8, а таксама з выкарыстаньнем баявых гэлікоптэраў і артылерыі.

    Легендай вышкалаў стаўся «захоп тэрарыстамі населенага пункту ў Крыме, якія прыйшлі з-за мяжы». Сцэнар стварэньня падставы для агрэсіі быў абыйграны ў полі, а затым атрымаў свой інфармацыйны працяг праз тыдзень непасрэдна ў паўночнай частцы Крыму.

    Маштаб і характар манэўраў сьведчыў больш пра адпрацаваньне наступальнай апэрацыі, чымся пра трэнаваньне дзеяньняў у межах ліквідацыі лякальнай тэрарыстычнай пагрозы.

    У гэтай частцы публікацыі крамлёўскі прапагандыст Дзьмітры Кісялёў сказаў бы сваю фірмовую фразу: «Супадзеньне?! Ня думаю!».

    Перадысьлякацыя «назад у будучыню»

    Гэтыя факты, аднак, не зьяўляюцца найбольш цікавым і характэрным, але тое, што пад выглядам вышкалаў у Крым былі сьпешна перакінутыя вайсковыя падразьдзяленьні.

    З 27 ліпеня па 2 жніўня 2016 г. перадысьлякаваныя падразьдзяленьні 247-га дэсантна-штурмавога палку (г. Стаўрапаль).

    1

    З 2 па 6 жніўня 2016 г. на тэрыторыю Крыма прыбылі:

    – падразьдзяленьні й тэхніка 1-й інжынэрна-сапёрнай брыгады (г. Мурам). Вайскоўцы брыгады прайшлі нядаўнюю абкатку ў сірыйскай Пальміры. Брыгада вылучаецца з усіх іншых расейскіх інжынэрна-сапёрных частак наяўнасьцю штурмавых падразьдзяленьняў, у задачу якіх уваходзіць забесьпячэньне баявых дзеяньняў на ўрбаністычнай мясцовасьці (штурм дамоў, дзеяньні ў гарадох і г.д.).

    2

    – падразьдзяленьні й спэцыяльная тэхніка 66-й брыгады кіраваньня 49-й агульнавайсковай арміі (г. Стаўрапаль), у задачу якой уваходзіць забесьпячэньне сувязі вайсковага кіраўніцтва з прэзыдэнтам і міністрам абароны РФ;

    3

    – асобныя падразьдзяленьні расейскай нацыянальнай гвардыі (дысьлякуюцца як у Краснадарскім краі, гэтак і ў цэнтральнай частцы РФ, напрыклад, у Ліпецку);

    – шматлікая разнастайная браняваная і спэцыяльная тэхніка, якая пасьля транспартаваньня на паромах у Керч, была перавезеная на розныя аб’екты паўвыспы;

    4

    Манэўры ў Краснадарскім краі

    Адначасова з гэтым на тэрыторыю Краснадарскага краю з цэнтральнай часткі РФ перакідваліся часткі забесьпячэньня, у тым ліку высокамабільныя сілы. У прыватнасьці яшчэ 3 жніўня 2016 у г. Крымск з Маскоўскае вобласьці былі перакінутыя падразьдзяленьні й тэхніка 100-га асобнага палку матар’яльна-тэхнічнага забесьпячэньня (г. Калінінец), які мае падвышаную мабільнасьць і прыстасаваны для апэратыўнага перакідваньня ў любы пункт падчас узьнікненьня надзвычайнай сытуацыі.

    Верагодна, праз гэта падразьдзяленьні разьмясьцілі на тэрыторыі аэрадрому «Крымск» (у выпадку неабходнасьці яны могуць быць перавезеныя лятакамі ў Сірыю, у Крым, у любую іншую мясцовасьць, дзе ЗС РФ выконваюць вайсковыя апэрацыі).

    5

    Апроч гэтага, на працягу першых 6 дзён жніўня 2016 г. у Наварасійскім раёне было зафіксаванае актыўнае перасоўваньне калёнаў рознага тыпу вайсковай тэхнікі. Мясцовыя жыхары назіралі калёны бронемашынаў і грузавікоў як з мясцовымі дэсантнікамі, гэтак і з прыбылымі з Астрахані марскімі пяхотнікамі 727-га асобнага батальёну, якія перасоўваліся між Анапай і Наварасійскам. Былі заўважаныя таксама перадысьлякацыі ў порт Наварасійска, у якім базуюцца дэсантныя караблі.

    Нагнятаньне сытуацыі ў Крыме

    У самым Крыме, на палігоне «Апук» зь ліпеня адбывалася актыўнае баявое зладжваньне штурмавых падразьдзяленьняў марской пяхоты, берагавых войскаў, танкавых ротаў, усіх відаў артылерыі, падразьдзяленьняў сувязі й забесьпячэньня. Падчас зладжваньня падразьдзяленьні 126-й брыгады берагавой абароны, 810-й брыгады марской пяхоты, 8-га артылерыйскага палку, 68-га асобнага марскога інжынэрнага палку, 133-й, 99-й і 78-й брыгадаў матар’яльнага забесьпячэньня і іншыя часткі адпрацоўвалі супольныя дзеяньні ў абароне і нападзе. На крымскіх дарогах было зафіксаванае значнае павялічэньне калёнаў вайсковых грузавікоў, бронетранспартэраў, танкаў на цягачах і берагавых ракетных комплексаў «Бастыён». А на поўначы паўвыспы, у Краснаперекопскім раёне, відавочцы паведамлялі пра рэгулярныя перасоўваньні чыгуначных эшалёнаў з вайсковай тэхнікай, калёнамі грузавікоў з гаўбіцамі на буксірах і РСЗВ «Град».

    6

    Высновы

    Такім чынам, інфармацыйная правакацыя з заявай ФСБ РФ пра спробы зьдзяйсьненьня «тэрактаў» на паўвысьпе і пра раскрыцьцё цэлага «сеціва агентаў Галоўнага ўпраўленьня выведкі Украіны» сталася лягічным працягам апэрацыі й падрыхтоўкі да агрэсіі.

    Надзвычай тэрміновае перакідваньне высокамабільных і штурмавых падразьдзяленьняў у Крым і Краснадарскі край з Мурама і Маскоўскае вобласьці сьведчыць пра агрэсіўныя пляны Крамля. Пры гэтым застаюцца адкрытымі пытаньні: што, напрыклад, зьбіраюцца разміноўваць мурамскія рабатызаваныя сапёрныя падразьдзяленьні ў Крыме і якія гарадзкія аб’екты яны будуць дапамагаць штурмаваць? У раён якіх «надзвычайных сытуацыяў і катастрофаў» гатовыя вылятаць маскоўскія падразьдзяленьні матар’яльна-тэхнічнага забесьпячэньня з краснадарскага аэрадрому «Крымск»?

    Усе пералічаныя вайсковыя часткі апынуліся ў Крыме за некалькі дзён да стварэньня карцінкі з затрыманьнем украінскіх «дывэрсантаў» і тэатральнага выступу расейскага прэзыдэнта, які празрыста намякнуў на нейкія «адэкватныя адказы».

    Падобныя «супадзеньні» ня бачыў ува сьне нават Дзьмітры Кісялёў.


    Матар’ял падрыхтаваў Дзьмітры Лісуноў (Мэдыяклюб грамадзкага дыялёгу «Эўрапрастора») з падтрымкаю валянтэраў InformNapalm.

    На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

     (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.