• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Дмытро Тымчук: Масква падрыхтавала новыя сцэнары па аўтаноміі Данбасу

    on 2019-07-11 | 0 Comment | Галоўнае | Данбас | Навіны | Падзеі

    На знак памяці пра Дмытра Тымчука – сапраўднага патрыёта Украіны, народнага дэпутата, падпалкоўніка запасу ЗСУ, кіраўніка й сузаснавальніка групы “Інфармацыйны Супраціў” – беларуская служба InformNapalm працягвае цыкль публікацыяў ягоных найбольш значных аналітычных працаў.

    Дмытро Тымчук трагічна загінуў 19 чэрвеня 2019 году ў выніку вагнястрэльнага параненьня.

    Супольнасьць InformNapalm далучаецца да шчырых спачуваньняў усім родным ды блізкім нашага сябра ды калегі.


    “Афіцыйны” сьпікер акупацыйнага фармаваньня “ЛНР” Андрэй Марочка падтрымаў ініцыяваны акупацыйнымі ўладамі “ДНР” зварот да прэзыдэнта Украіны Уладзімера Зяленскага пра наданьне АРДЛА (асобныя рэгіёны Данецкай і Луганскай абласьцей – заўв. рэд.)  “шырокай аўтаноміі ў складзе Украіны”.

    Гэты зварот зьяўляецца адным з элемэнтаў адзінага пляну Крамля што да вяртаньня АРДЛА пад кантроль Украіны на правах “аўтаноміі з шырокімі правамі”. Гэта той сцэнар, які ў Кіеве лабіюе верны сябар Масквы Віктар Медвядчук. То бок сцэнар Пуціна прасоўваюць па ўсіх мажлівых напрамках.

    Віктар Медвядчук (праваруч) падчас сустрэчы з вышэйшым вайскова-палітычным і духоўным кіраўніцтвам дзяржавы-агрэсара РФ

    На дадзены момант гэты плян Масква зьдзяйсьняе па наступных напрамках:

    • на міжнароднай арэне фармуе меркаваньне, што зараз, пасьля прэзыдэнцкіх выбараў ва Украіне, склалася найбольш спрыяльная сытуацыя для разьвязаньня “ўнутрыўкраінскага канфлікту” (у іншай інтэрпрэтацыі – “грамадзянская вайна”);
    • “пятая калёна” Крамля ва Украіне (прарасейскія палітыкі, палітычныя сілы й экспэрты-палітолягі) заклікаюць да наўпроставага дыялёгу новага кіраўніцтва Украіны з “ЛДНР” (вядомы заклік “услышать Донбасс”) з мэтай пошуку аптымальнага рашэньня дзеля разьвязаньня таго ж “унутрыўкраінскага канфлікту” (вядома ж, у гэтых палымяных закліках і мэсэджах цалкам адсутнічае які-кольвек намёк на расейскіх “іхтамнетаў”), маючы на ​​ўвазе тую ж аўтаномію з шырокімі правамі. Пры гэтым, практычная рэалізацыя наданьня “ЛДНР” аўтаноміі заплянаваная Масквою й прарасейскімі сіламі ва Украіне пасьля парляманцкіх выбараў (у выпадку фармаваньня яўнае ці латэнтнае  прарасейскае большасьці й прасоўваньня сцэнару фэдэралізацыі Украіны);
    • пашпартызацыя жыхароў “ЛДНР” расейскімі пашпартамі, а таксама заплянаваны на восень перапіс насельніцтва “ЛДНР”;
    • фармаваньне грамадзкай думкі на тэрыторыі АРДЛА пра неабходнасьць атрыманьня аўтаноміі ад Украіны дзеля далейшага самавызначэньня – абяцаньні мажлівага “легітымнага” ўваходжаньня ў склад РФ.

    Але, сьлед зазначыць, што ў дачыненьні да апошняга пункту прадстаўнікі “ЛДНР” відавочна хітруюць, бо не адказваюць на элемэнтарнае пытаньне – навошта Крамлю патрэбны разрабаваны й разбураны самімі ж расейцамі Данбас?

    Фота: Reuters

    Так, Масква разглядае некалькі варыянтаў разьвіцьця далейшай сытуацыі ў кантэксьце “аўтаноміі Данбасу”, і ў кароткатэрміновай пэрспэктыве мае наступныя мэты:

    • “вяртанне” АРДЛА пад умоўны кантроль Украіны ў статусе аўтаноміі з шырокімі правамі, якая дэ-факта як палітычна, гэтак і эканамічна, застаецца пад кантролем Крамля й ягоных спэцслужбаў. Гэта мае даць сыгнал Захаду, у першую чаргу Эўразьвязу, пра перагляд і скасаваньне антырасейскіх санкцыяў і аднаўленьне эканамічнае супрацы, а таксама вынясеньне пытаньня анэксаванага Крыму за дужкі;
    • поўны перавод фінансаваньня “аўтаноміі” й аднаўленьня ейнай разбуранай інфраструктуры на афіцыйны Кіеў і бюджэт Украіны. Пры гэтым, дадзеныя фінансавыя рэсурсы будуць цалкам кантраляваць стаўленьнікі Масквы;
    • запуск “мэтастазаў аўтаноміі” ў некаторых іншых рэгіёнах Украіны, дзе зараз адбываецца актыўная падрыхтоўчая праца што да разьдзьмуваньня існых у вузкіх колах ідэяў сэпаратызму, і паступовае пашырэньне расейскага ўплыву на іншыя ўкраінскія тэрыторыі ў напрамку з усходу на захад (прыярытэты тыя ж, што і ў 2014 годзе: Поўдзень і Усход Украіны);
    • канчатковае блякаваньне інтэграцыйнага курсу ў NATO й Эўразьвяз.

    Ці гатовая Украіна сёньня супрацьстаяць гэтым сцэнарам Масквы? Вельмі карціць верыць, што так.

    Каардынатар групы Інфармацыйнага Супраціву Дмытро Тымчук


    Крыніца артыкулу.

    Загалоўнае фота – veteranstoday.com.

    Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.