
У Омску абваліўся будынак казармы, у якой знаходзіліся навабранцы ЗС РФ, якія напярэдадні прынялі прысягу. Пахаванымі жыўцом апынуліся дзясяткі вайскоўцаў.
Як паведамляе InformNapalm.org з спасылкай на ІА “Омск Здесь (рас.)” 12 ліпеня каля 22 гадзінаў 40 хвілінаў адбылося абрушэньне будынку казармы 3-га навучальнага парашутна-дэсантнага батальёну 242-га навучальнага цэнтру ПДВ, які знаходзіцца ў пасёлку Сьветлы ў паўднёвай частцы Омска.
На момант абрушэньня ў казарме знаходзіліся 337 чалавек. Увесь асабісты склад эвакуяваны. Пад заваламі апынуліся 38 чалавек. Паводле апошніх дадзеных, з-пад завалаў вынятыя 21 чалавек – зь іх два загінулыя і шасьцёра знаходзяцца ў цяжкім стане. Яшчэ 17 вайскоўцаў застаюцца пад заваламі.
Карэспандэнт “Омск Здесь”, які знаходзіцца ў пасёлку Сьветлы, паведаміў, што машыны хуткай дапамогі прыбываюць да казармы не праз асноўную дарогу, але зь іншага боку будынку, каб гэтыя машыны ня бачылі сваякі. Вышэйшыя афіцыйныя асобы, якія прыбылі на мейсца, камэнтароў не даюць. Жаўнеры стаяць у ачапленьні і не дазваляюць здымаць тое, што адбываецца, спрабуюць адабраць у відавочцаў тэлефоны. Сваякі сьпісы пацярпелых яшчэ ня бачылі. Яны абураныя адсутнасьцю інфармацыі і нават спрабавалі прарваць ачапленьне.
На мейсца мае прыехаць картэж з чыноўнікамі Мінабароны РФ. Пра сытуацыю ў прадмесьці Омска дакладваюць асабіста прэзыдэнту РФ У.Пуціну. Міністр абароны РФ С.Шайгу прыпыніў адпачынак і паведамляе кіраўніку дзяржавы пра хаду выратавальных працаў штопаўгадзіны. Паводле паведамленьня Мінабароны, у Омск выпраўляецца мэдычны атрад спэцыяльнага прызначэньня Цэнтральнае вайсковае акругі.
Прычыны трагедыі ўдакладняюцца, але ўжо вядома, што ля году таму ў будынку казармы быў выкананы капітальны рамонт. У сваю чаргу журналістам “LifeNews” удалося даведацца, што да працаў былі прыцягнутыя наркаманы і алькаголікі. Таксама Уладзімер Настычанка – адзін з адмыслоўцаў, якія ўдзельнічалі ў рэстаўрацыі казармавага будынку – распавёў пра халатнасьць падрадчыку і паведаміў, што пастаўкай працоўнай сілы на будоўлю займаўся былы супрацоўнік МУС, нейкі Павал Зіноўеў.
InformNapalm
Пераклад Дзяніса Івашына
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа