
Баявікі аб’яднаных расейска-сэпаратысцкіх сілаў (АРСС) выкарыстоўваюць падлеткаў для разьмінаваньня й зьдзясьненьня сапёрных працаў.
Гэтак, 29 красавіка 2015 году адная з выведкавых групаў 24-га асобнага штурмавога батальёну Збройных Сілаў Украіны “Айдар” затрымала 4 падлеткаў (16 гадоў) падчас зьняцьця мінаў і расьцяжак, якія былі ўсталяваныя на подступах да апорных пунктах украінскіх вайскоўцаў ля дамбы пасёлку Шчасьце (Луганская вобласьць).
З падлеткамі была праведзеная прафіляктычная гутарка, падчас якой вайскоўцы даведаліся, што за разьмінаваньне расейскія баявікі паабяцалі дзецям выплаціць 300 грн ($15).
На допыт былі выкліканыя і бацькі падлеткаў, якія абсалютна не падазравалі, якую сьмяротна небясьпечную працу выконвалі іхныя дзеці. Гэта ўжо ня першы выпадак затрыманьня дзяцей падчас разьмінаваньня такіх вучасткаў.
Характэрна, што ў раёне населенага пункту Вясёлая Гара знаходзіцца назіральны пункт расейскіх баявікоў, якія маглі каардынаваць дзеяньні малалетніх сапёраў.
Нагадаем, што больш за год таму падчас свайго інтэрвію журналістам Прэзыдэнт РФ Уладзімер Пуцін выразна азначыў намеры выкарыстоўваць жывыя шчыты ў канфлікце з Украінай. “Няхай паспрабуе нехта зь лiку вайскоўцаў страляць у сваіх людзей, за якімі мы будзем стаяць ззаду – ня сьпераду, але ззаду. Няхай яны паспрабуюць страляць у жанчынаў і дзяцей. Я пагляджу на тых, хто аддасьць такі загад на Украіне”, – сказаў Пуцін у гутарцы з журналістамі ў Нова-Агарове 4 сакавіка 2014 году.
Дадзеная канцэпцыя расейскага дыктатара цалкам укладваецца ў выкарыстаньне падлеткаў для разьмінаваньня й зьняцьця расьцяжак перад баявікамі аб’яднаных расейска-сепаратысцкіх сілаў.
На фота затрыманыя падлеткі, якіх баявікі адправілі здымаць расьцяжкі.
Падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу спасылка на наш праэкт абавязковая.
Пераклад Дязніса Івашына








Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа