• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    (Пра)расейскія казачкі на тэрыторыі Беларусі амаль не хаваючыся фактычна рыхтуюць “атрады самаабароны” рускамоўных беларусаў

    on 2021-06-03 | 0 Comment | OSINT | OSINT | Беларусь | Навіны Print This Post Print This Post
    • ru
    • es
    • by
    • cz
    • ua
    • tr
    • lt
    • bg
    • az
    • sv
    • no
    • dk
    • at

    22-23 траўня на страйкбольным палігоне «Белы гай» ля Баранавічаў адбыўся сход аб`яднаньня, якое мае назву «РОО «Белорусское казачество». Нягледзячы на тое, што гэты сход быў названы «зборамі казачай моладзі», асноўную частку ўдзельнікаў схода склалі дарослыя людзі, хаця былі і падлеткі. Гэтыя «зборы казачай моладзі» праводзіліся ўпершыню, і значна адрозніваліся ад ранейшых казачых мерапрыемстваў тым, што падчас іх ўсялякай казачай атрыбутыкі было няшмат. Складвалася ўражваньне, што арганізатары вырашылі не зьвяртаць увагі на атрыбутыку і зайняцца сваёй асноўнай мэтай – падрыхтоўкай парамілітарнае групы.

    Фота №1 (фігуранты расьсьледаваньня № 4, 5)

    Фота №1 (фігуранты расьсьледаваньня № 4, 5)

    Фота №2 (фігуранты расьсьледаваньня № 2, 4, 5)

    Фота №3 (фігуранты расьсьледаваньня № 1, 3)

    Фота №4 (фігуранты расьсьледаваньня № 1, 2, 3, 6)

    Фота №5 (фігуранты расьсьледаваньня № 2, 5)

    Фота №6 (фігуранты расьсьледаваньня № 1, 2)

    *Фота з казацкага збору на палігоне “Белы гай” каля г. Баранавічы (Брэсцкая вобласьць)

    Аб узроўні гэтага сходу можна судзіць па таму, што на ім прысутнічалі некалькі лідараў  казачых груповак Беларусі, а менавіта Сцяпан Жарнасек, Цімафей Клімчук і Аляксандр Бараноўскі. Апроч таго, на гэтым сходзе прысутнічаў і нават выступаў перад ягонымі удзельнікамі Пятро Шапко, чыя дзейнасьць ужо не аднаразова была аб`ектам расьследаваньняў InformNapalm («Спэцрасьледаваньне: ваяры “рускага сьвету” ў Беларусі чакаюць свайго часу», «Спэцрасьледаваньне: Актыўная падрыхтоўка праваслаўнага Талібана ў Беларусі»). Зараз Шапко – ініцыятар стварэньня прарасейскае партыі «Родина», якая, паводле ягоных словаў, мае на мэту «стварэньне ўзорнае русскае дзяржавы». Цікава, што, ў адрозненьне ад казакоў, Пятро Шапко аб сваім удзеле ў гэтым мерапрыемстве на сваіх старонках у сацсетках нічога на піша.

    Як сказана ў адным з апісаньняў сходу, ягоныя ўдзельнікі займаліся тактыка-спецыяльнай, медыцынскай падрыхтоўкай ды метадамі выжываньня на мясцовасьці.

    Аб`яднаньне «РОО «Белорусское казачество» мае цесныя адносіны з расейскім т.зв. «Саюзам казакоў-воінаў Расеі і замежжа» («СКВРиЗ»). 29 жніўня 2019 года ў Менск прыязджаў дэпутат расейскае Дзярждумы, кіраўнік СКВРиЗ Віктар Вадалацкі, які сустракаўся з галоўным атаманам «Белорусского казачества» Мікалаем Улаховічам, пры гэтым на сустрэчы прысутнічаў першы сакратар расейскае амбасады ў Беларусі Леанід Макураў (вэб-архіў: https://archive.ph/UEwy6).

    Зьлева – Віктар Володацкий, справа – Мікалай Улаховіч

    Справа налева: Н.Улахович, В.Водолацкий, Л.Макуров.

    А 30 лістапада – 2 сьнежаня 2019 года прадстаўнікі «Белорусского казачества», ў тым ліку Сцяпан Жарнасек, прыязджалі ў Маскву на сустрэчу з «калегамі» (https://vk.com/club74860844?w=wall-74860844_910 , вэб-архіў: https://archive.ph/FS08F).

    Сцяпан Жарнасек (профіль «укантакце» https://vk.com/id163560457 , вэб-архіў: https://archive.ph/jEDmE ). Бачны на здымках 2, 4, 5, 6. Сярод казакоў ён вядомы як атаман Жодзінскага казачага аддзелу.

    Цімафей Клімчук (профіль «укантакце» https://vk.com/id52929650 , вэб-архіў: https://archive.ph/6YrXB). Бачны на здымках 3, 4.

    Клімчук зьяўляецца кіраўніком т.зв. «ваенна-патрыятычнага клуба «Пересвет» (Драгічын). Гэты клуб апошні час адкрыта не паказвае сваю прыхільнасьць да «русского мира», але зьвяртае на сябе ўвагу тымі магчымымі мэтамі, для якіх у гэтым клубе падлеткаў вывучаюць абыходзіцца са зброяй, а таксама якасьцю ды коштам гэтай зброі. Напрыклад, 2 лютага гэтага года на старонцы клуба «Пересвет» «укантакце» зьявілася відэа з Драгічынскага гістарычнага музэя, дзе падлеткі – выхаванцы клуба дэманстравалі экіпіроўку сучаснага байца. Адзін з падлеткаў у відэа кажа: «У мяне амуніцыя хутчэй для мабільных аперацыяў у гарадскім асяродьдзі (час на відэа 5:54)». (https://vk.com/public66565634?w=wall-66565634_499 , вэб-архіў: https://archive.ph/tU0cR)

    Аляксандр Бараноўскі (профіль «укантакце» https://vk.com/id390578281 , вэб-архіў: https://archive.ph/HaShw). Бачны на здымках 1, 2. Гэта яшчэ адзін «казачы атаман», які кіруе Столінскім казачым аддзелам. Раней ён працаваў намеснікам кіраўніка Столінскага раённага аддзела МНС (https://mchs.gov.by/glavnoe/231542/ , вэб-архіў: https://archive.ph/fTqIL).

    Сярод удзельнікаў сходу ўдалося ідэнтыфікаваць яшчэ некалькіх людзей, якія маюць дачыненьне да парамілітарных фарміраваньняў у Беларусі:

    Руслан Храпіцкі (профіль «укантакце» https://vk.com/id258474976 , вэб-архіў: https://archive.ph/zHZVW). Бачны на здымках 1, 2, 5.

    Ён працуе кіраўніком калектыва казачай песьні і па сумяшчальніцтву дырэктарам дома культуры ў вёсцы Белавуша Столінскага раёна Берасьцейскае вобласьці (https://polese.by/novosti/glavnoe/privet-direktor/ , вэб-архіў: https://archive.ph/2Uwfm).

    Віктар Барыла (профіль «укантакце https://vk.com/id56367589 , вэб-архіў: https://archive.ph/ClkaN). Бачны на здымку 4. Ён, судзячы з профіля «ўкантакце», да нядаўняга часу не быў зьвязаны з казакамі, затое вельмі цікавіўся дзейнасьцю рознага тыпу парамілітарных арганізацыяў. Але 4 траўня гэтага года ў каментары да допісу на старонцы «укантакце» аднаго расейскага казачага атраду, які займаецца баявой падрыхтоўкай ды набірае новых удзельнікаў, Віктар Барыла напісаў: «мы из Беларуси занимаемся тем же» (https://vk.com/wall-150270217_9594, вэб-архіў: https://archive.ph/DmMjv).

    Created with GIMP

    Віктар Барыла зьяўляецца ўладальнікам фірмы Northern Comfort (Менск), якая займаецца будаўнічымі, рамонтнымі і фасаднымі работамі (https://northerncomfort.by (вэб-архіў: https://archive.ph/xdwzS), https://brigadi.by/user/u657084682/portfolio/ (вэб-архіў: https://archive.ph/2N5Y2 )).

    Сабраныя дадзеныя паказваюць, што пад прыкрыцьцём казачага мерапрыемства можа мець месца стварэньне альбо падрыхтоўка ўжо створанае парамілітарнае групы колькасьцю прыкладна 15-20 чалавек. А сувязі казачага абяднаньня (як праз супрацоўніка расейскае амбасады, так і праз дэпутата Дзярждумы) з Расеяй, якае вядзе супраць Беларусі гібрыдную аперацыю, накіраваную на знішчэньне Беларусі, сьведчаць аб тым, што гэтая група можа быць выкарыстаная з мэтай сілавога ўстанаўленьня «русского мира» ў Беларусі.


    Служба маніторынга беларускай рэдакцыі InformNapalm


     

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.