
На сёньняшні дзень расейскія блёгеры і журналісты зьдзяйсьняюць актыўную працу ў дыскрэдытацыі Украіны перад міжнароднай супольнасьцю ў кантэксьце правядзеньня бестэрміновае акцыі ў блякадзе анэксаванага Расеяй крымскае паўвыспы. Дзеля рэалізацыі расейскай інфармацыйнай апэрацыі выкарыстоўваюцца розныя мэтоды ад генэралізацыі фактаў, зьмяненьня акцэнтаў і да адкрытай хлусьні. У зьвязку з гэтым InformNapalm.org супольна з @Infographics_ua вырашыў растлумачыць сытуацыю з бестэрміновай акцыяй у блякадзе Крыма.
Нагадаем, што акцыя стартавала апоўдні 20.09.2015 году на адміністрацыйнай мяжы Хэрсонскае вобласьці і часова акупаванае Аўтаномнае рэспублікі Крым. Акцыю праводзяць крымскататарскія і ўкраінскія актывісты. Яна ськіраваная на гандлёвае блякаваньне паўвыспы на прапускных пунктах Чангар, Чаплынка і Каланчак. У межах акцыі блякуецца рух грузавікоў з прадуктамі харчаваньня й іншымі таварамі, якія накіроўваюцца на паўвыспу. Ахову грамадзкага парадку забясьпечваюць спэцпадразьдзяленьні Упраўленьня МУС у Хэрсонскай вобласьці Украіны і батальён “Хэрсон”.
Ад наступстваў гэтай грамадзкай акцыі ў першую чаргу пакутуюць гандлёвыя і экспэдытарскія арганізацыі, якія падтрымліваюць камэрцыйныя зносіны з часова акупаваным праз Расею ўкраінскім Крымам. У недалёкай пэрспэктыве гандлёвая блякада таксама можа адбіцца на асартымэнце харчовых і гаспадарчых тавараў на крымскім рынку, бо транспартная інфраструктура між Крымам і РФ у абыход тэрыторыі Украіны мае вельмі абмежаваныя мажлівасьці з-за геаграфічных прычынаў. Запоўніць жа адсутнасьць паставак з тэрыторыі мацярыковае Украіны будзе вельмі цяжка і спрычыніцца да значных фінансавых стратаў для ўладаў РФ. Шматлікія крымскататарскія і ўкраінскія грамадзкія дзяячы прапануюць распаўсюдзіць блякаду і на іншыя віды паставак сыравіны: электраэнергію, ваду і сеткі тэлекамунікацыяў. Апроч гэтага, у Крыме знаходзіцца галоўная база Чарнаморскага флёту РФ і буйны вайсковы кантынгент, які таксама мае быць пазбаўлены мажлівасьці забесьпячэньня таварамі з мацярыковае Украіны.
Зазначым, што анэксаваны Крым і раней знаходзіўся пад разнастайнымі эканамічнымі санкцыямі ЭЗ, ЗША і іншых краінаў сьвету, таму Украіна, як пацярпелы бок падчас агрэсыі РФ, ня толькі можа, але й мае таксама выкарыстоўваць санкцыйныя інструмэнты ўплыву на эканоміку агрэсара.
Шматлікія дзяржавы ўжо даўно абмежавалі або забаранілі сваім юрыдычным і фізічным асобам ажыцьцяўляць якія-кольвек фінансавыя ці камэрцыйныя апэрацыі з часова акупаванай тэрыторыяй Крымскае паўвыспы. Там не працуюць Visa і Mastercard, а таксама разнастайныя міжнародныя электронныя сыстэмы плацяжоў. Асобы, якія зарэгістраваныя ў анэксаваным Крыме, пазбаўленыя мажлівасьці зьдзяйсьняць валютныя плацяжы праз сыстэму SWIFT або атрымліваць шэнгенскую і шматлікія іншыя візы.
Улічваючы, што супраць Украіны зьдзяйсьняецца “гібрыдная” вайна і Расея зьяўляецца спонсарам тэрору на Данбасе, украінскі бок мае ўсе правы на спыненьне эканамічных сувязяў з акупаванымі тэрыторыямі, што мае стаць толькі дадатковым крокам у застасаваньні ўласных санкцыяў супроць агрэсара. Апроч гэтага, паводле IV Жэнэўскай канвэнцыі, усе абавязальніцтвы забесьпячэньня жыцьця грамадзянаў на акупаваных тэрыторыях ускладаюцца на акупанта.
Аўтар: Аляксей Бярэзін. Інфаграфіка нададзеная праэктам infographics_ua.
Пераклад на беларускую мову: Дзяніс Івашын
(с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу актыўная спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.








Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа