• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    ДТСААФ Беларусі і куратарства “казачкоў”

    on 2021-07-26 | 0 Comment | OSINT | Беларусь | Навіны Print This Post Print This Post
    • ru
    • by
    • cz
    • ua
    • lt

    Існая ў Беларусі арганізацыя пад назвай «Добраахвотнае таварыства садзейнiчаньня армii, авiяцыi i флёту Рэспублiкi Беларусь» (ДТСААФ), хаця афіцыйна ніяк не зьвязаная з аналягічнай структурай ДОСААФ у Расеі, відавочна кіруецца яе палітыкай, у тым ліку адносна куратарства над казачымі групоўкамі.

    Пачынаючы як мінімум з 2017 года расейскае ДОСААФ выказвае падтрымку т.зв. «Саюзу казакоў-воінаў Расеі і замежжа («СКВРиЗ»), зь якім зьвязаная групоўка «Белорусское казачество» пад кіраўніцтвам Мікалая Улаховіча (вэб-архіў).

    А 1 чэрвеня бягучага году на старонцы «СКВРиЗ» у сацсетцы «ўкантакце» гэтая арганізацыя была названая «ключавым партнэрам ДОСААФ» (вэб-архіў).

    ДТСААФ Беларусі, ў сваю чаргу, нават пайшоў далей, і наўпрост уключыў на дадзены момант у свае шэрагі ўдзельнікаў двух казачых груповак у Беларусі: гэта «вайскова-патрыятычны клюб «Патриот»» (вёска Лыцавічы Вілейскага раёна) і «казачы ўзвод «Терек»» (Менск).

    «Вайскова-патрыятычны клюб «Патриот»» быў створаны ў 2015 годзе, ягоным кіраўніком зьяўляецца «патомны казак» Дзяніс Шарафановіч (акаўнт у сацсетцы OK.ru, вэб-архіў).

    Пры гэтым у раённую структуру ДТСААФ клюб «Патриот» увайшоў не раней за сакавік 2017 года. У размове ад 24 лютага 2017 года кіраўнік Вілейскае раённае арганізацыі ДТСААФ Васіль Гулецкі называе клюб «Патриот» створаным на базе ўстановы «Лыцавіцкі дом культуры» (вэб-архіў).

    А 26 чэрвеня 2021 года на эмблеме клюба ўжо маецца інфармацыя пра тое, што ён належыць да структураў ДТСААФ (вэб-архіў). То бок, гэтае ўключэньне магло адбыцца зусім нядаўна.

    Дарэчы, зь відэа, выкладзеных па спасылцы, бачна, што нічога агульнага з Беларусьсю падрыхтоўка казачкоў клюбам «Патриот» ня мае.

    Іншая казачая групоўка, што ўступіла ў ДТСААФ – гэта «Пластунский белорусского казачества взвод «Терек»», які быў створаны 30 траўня 2020 г., нібыта для ўдзелу ў “ваенна-тактычных гульнях” (старонка “ўкантакце”, вэб-архіў). Фактычна гэта страйкбольны клюб з казачкова-рускамірнай спэцыфікай.

    Кіраўніком «ўзвода «Терек»» зьяўляецца Аляксандар Баукоў, інфармацыя пра прызначэньне якога зьмешчаная на старонцы «СКВРиЗ» «ўкантакце» 25 жніўня 2020 года (вэб-архіў).

    Ёсьць падставы лічыць, што Аляксандр Баукоў (акаўнт “укантакце”, вэб-архіў) зьяўляецца грамадзянінам Расеі. 1 ліпеня 2020 года на сваёй старонцы «ўкантакце» ён разьмясьціў здымкі, зь якіх бачна, што ён браў удзел у галасаваньні наконт расейскае канстытуцыі (вэб-архіў).

    Баукоў мае таксама іншы акаўнт «укантакце», з псэўданімам «Колтер Стивенс» (спасылка, вэб-архіў).

    Вось як удзельнікі «Терека» апісваюць свае трэнаваньні: «Были отработаны элементы взаимодействия, работа в двойке, перемещение в лесу, стрельба по мишеням, элементы ножевого боя» (вэб-архіў).

    Яны не хаваюць, што зьяўляюцца прыхільнікамі «русского мира», пра што сьведчыць здымак ад 31 студзеня 2021 года, на якім тры казачкі трымаюць разам з эмблемай «Терека» сьцяг Расейскае Імперыі (вэб-архіў).

    Колькасьць удзельнікаў трэнаваньняў «ўзвода «Терек»» – ад 4 да 6 чалавек. Апроч Аляксандра Баукова, ўдалося выявіць наступных казачкоў-страйкбалістаў:

    • Андрэй Ашуркевіч (акаўнт “укантакце”, вэб-архіў)
    • Максім Сардак (акаўнт “укантакце”, вэб-архіў)

     

    А 9 чэрвеня бягучага году «Терек» на сваёй старонцы «ўкантакце» паведаміў пра адкрыцьцё 8 чэрвеня пярвічнае арганізацыйнае структуры на базе Менскага аддзела ДТСААФ (вэб-архіў).

    ДТСААФ Беларусі відавочна яшчэ з самага пачатку было створанае як аналяг ды фактычна падпарадкаваная структура расейскага ДОСААФ, таксама безумоўна, што ў сваёй дзейнасьці гэтая арганізацыя перасьледуе інтарэсы не Беларусі, а яе агрэсыўнага суседа. Зараз, як бачым, такая дзейнасьць значна ўзмоцнілася і стварае сур’ёзную небясьпеку для Беларусі ва ўмовах гібрыднай агрэсыі супроць яе.

    Кожная структура ў Беларусі, афіляваная з Расеяй, ужо стварае небясьпеку, якая тым мацней, чым мацней узрастае верагоднасьць непасрэднага гібрыднага захопу краіны. Калі ж размова йдзе пра пара- і калямілітарныя арганізацыі, узровень небясьпекі яшчэ больш значна падвышаецца. Ворганам сапраўднае дзяржаўнае бясьпекі Беларусі, калі б такія існавалі, варта было заняцца на ўзроўні крымінальнага сьледзтва азначанымі арганізацыямі і дзеячамі, але пакуль мы вымушаныя зьвяртацца да актыўнай грамадзянскай патрыятычнай беларускай супольнасьці дзеля супольнага цывільнага кантролю за дзейнасьцю гэтых і падобных варожых для краіны структураў.

    Дасылайце нам у сацыяльных сетках вядомую вам і важную для беларускай дзяржавы інфармацыю пра існаваньне і дзейнасьць антынацыянальных (пра)расейскіх арганізацыяў на нашай тэрыторыі.


    Служба маніторынга беларускай рэдакцыі InformNapalm

    Tags: ДТСААФ Беларусі

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.