
Падчас зьдзяйсьненьня OSINT-выведкі камандай InformNapalm былі зафіксаваныя некалькі чыгуначных саставаў з расейскай вайсковай тэхнікай на чыгуначнай станцыі ў сяле Пакроўскае Няклінаўскага раёну Растоўскае вобласьці.
Ніжэй пададзенае фота ў большай рэзалюцыі для больш дэталёвага вывучэньня і пераліку вайсковай тэхнікі.
На фота вышэй у кадр патрапіла толькі частка трэйцяга чыгуначнага саставу з вайсковай тэхнікай, але на фота ніжэй зь іншага ракурсу можна пабачыць гэты ж чыгуначны састаў з самаходнымі 152-мм гаўбіцамі САУ 2С33 “Мста-С”. Таксама бачная мэталічная сеткаватая частка мосту, што кажа пра тое, што фатаздымкі зробленыя з аднаго і таго ж мосту. Апроч дакладнага геатэгу, мясцовасьць можна ідэнтыфікаваць паводле вытворчых будынкаў ААТ “Неклінаўскага хлебапрыемнага прадпрыемства”, якія бачныя на заднім пляне фатаздымку, усё гэта можна пабачыць і параўнаць з мапай.
Вось яшчэ адзін фатаздымак зь іншага ракурсу аднаго з зафіксаваных эшалёнаў на гэтай чыгуначнай станцыі.
Зьвярніце ўвагу на камэнтар расейкі: “Дакладна за кілямэтар ад хаты танкі… . Усё добра ў нас у Расеі))) мы проста мяжуем з Украінай“.
Няхай кожны зробіць сваю выснову з гэтай фразы, сам скажу так: “Яна, як мінімум, азначае незадаволенасьць? У іх там у РФ ўсё “добра”, а тут кепскія суседзі (Украіна) вінаватыя, што расейскія танкі кожнага дня праязджаюць каля іх дамоў і далей едуць ва Украіну абараняць “русский мир”. Расейцы, а ці не спрабавалі вы спыніць гэты паток вайсковай тэхнікі і вайну разам зь ёй, проста праз тое, каб стаць на шляху гэтых калёнаў дзеля блякаваньня тэхнікі на гэтых чыгуначных станцыях? Не, тады ня трэба ныць і вінаваціць суседзяў (суседнія краіны), што яны перашкаджаюць вам жыць “добра”, шукайце праблемы (пуцін і ко) у сваёй краіне і вырашайце іх там самі, але не вучыце іншых як трэба жыць, мы самі разбярэмся”.
Амаль забыўся сказаць, у профілі незадаволенай расейкі было знойдзенае відэа, у якім зафіксаваная калёна рознай тэхнікі, якая паводле ейных словаў, рухалася па “Трасе Растоў – Таганрог …”. “Танкі ў шэрагах аўтамабіляў … Нічога незвычайнага, праўда?)”. Праўда, нічога незвычайнага, проста “танкі” едуць на вайну ў іншую краіну.
UPD:
У сетцы зьявілася відэа з яшчэ адным эшалёнам, які перавозіў вялізарную колькасьць вайсковай тэхнікі. Зьвярніце ўвагу, што тэхніка на гэтым эшалёне розьніцца ад тэхнікі, якая была зафіксаваная на апублікаваных фатаздымках, якія пададзеныя ў самым пачатку артыкулу!!!
Мейсца фільмаваньня відэа: мост на вул.Бакінскай, Таганрог, Растоўская вобл., гэтае мейсца можна знайсьці на мапе.
Дапамога ў OSINT-выведцы – @666_mancer.
Матар’ял падрыхтаваў @BuTaJIu4eK з камандай InformNapalm. Падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу спасылка на InformNapalm абавязковая.
Пераклад Дзяніса Івашына
RU: Эшелоны с военной техникой в селе Покровское Ростовской области
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа