4 жніўня 2015 году камандыр “1-га батальёну 7-й брыгады ДНР” Казырэнка Андрэй Уладзімеравіч (пазыўны “Козыр”), 1969 г.н. у нецьвярозым стане зайшоў на блёкпост і здаўся украінскім сілавікам ў раёне пгт.Міронаўскага. Ён ваяваў на баку тэрарыстычных сілаў з 2014 году, пачынаў яшчэ ў Славянску разам з Стралковым (Гіркіным).
8 жніўня 2015 году InformNapalm.org прадэманстраваў урывак зь відэа з камэнтарамі “камбата”, які прызнаў, што пасьля сыходу “апалчэньня” з Славянска горад стаў жыць мірным жыцьцём. Андрэй Казырэнка таксама быў шчыра зьдзіўлены, што сьцьверджаньні расейскай прапаганды пра “фашысцкую хунту” і “нацыстаў” выявіліся хлусьнёю, ён пацьвердзіў, што ня ўбачыў “ані свастык, ані раскрыжаваных немаўлятаў”.
Таксама нам удалося атрымаць чарговы відэазапіс, у якім Андрэй Казырэнка дае камэнтары, падчас знаходжаньня на тым жа блёкпосьце, дзе ён больш за год таму знаходзіўся разам з бандфармаваньнямі аб’яднаных расейска-сэпаратысцкіх сілаў (АРСС) і “ДНР” пад камандаваньнем Ігара Гіркіна (Стралкова).
У сваіх камэнтарох, Казырэнка сьцьвярджае, што “Менск – гэта піяр з 4 бакоў”.
Відэа з блёкпосту ў Славянску:
Папярэдняе відэа з расповядам Казырэнка:
(с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайта InformNapalm, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу спасылка на наш праэкт абавязковая.
Пераклад Дзяніса Івашына
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа