• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Комплекс РЭБ “Мурманск” пусьціў карэньне ў Крыму

    on 2015-09-14 | 0 Comment | Актуальна | Грамадзтва | Навіны | Падзеі
    • ru
    • de
    • by
    • ua
    • en
    • bg
    • sv

    Каманда InformNapalm.org зьдзейсьніла збор і аналіз інфармацыі з адкрытых крыніцаў (форумы і сацсеткі) пра расейскі комплекс радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ) “Мурманск-БН”, які ўжо “пусьціў карэньне” ў акупаваным Крыму, у Сэвастопалі.

    Напачатку сьнежня 2014 году расейскія выданьні акупацыйнае ськіраванасьці “Крым Наш” паведамлялі:

    “Цэнтар радыёэлектроннай барацьбы Чарнаморскага Флоту пачаў вывучэньне яшчэ аднаго новага для сябе комплексу РЭБ “Мурманск”.

    Аўтаматызаваны комплекс радыёэлектроннага падаўленьня караткахвалевых лініяў радыёсувязі “Мурманск-БН” (ГТ-01) прызначаны для стварэньня перашкодаў для кароткахвалевых лініяў радыёсувязі ў апэратыўных зьвёнах кіраваньня супраціўніка.

    Радыёэлектронная барацьба (РЭБ) на моры – кшталт забесьпячэньня баявых дзеяньняў сілаў флоту. Ейная мэта – выяўленьне сыстэмы і сродкаў кіраваньня сіламі і супрацькарабельнай зброяй, іхнае радыёэлектроннае падаўленьне, а таксама радыёэлектронную абарону сваіх сыстэмаў і сродкаў кіраваньня, супрацьдзеяньне тэхнiчным выведкам”.

    І вось ужо 19 сьнежня 2014 году сэвастопальскае выданьне паведамляе пра выказваньне глыбокай занепакоенасьці мясцовых жыхароў праз аб’екты з падвышаным узроўнем небясьпекі:
    03571d31506e133b5bff90f51b4f6f1d

    “Сэвастопальцы, якія жывуць у раёне Фіялэнта і Хэрсанэскага маяку з занепакоенасьцю сустракаюць зьяўленне паблізу сваіх дачных і індывідуальных дамоў новых вайсковых частак і падразьдзяленьняў Збройных сілаў Расеі.

    Зь яшчэ большай насьцярожанасьцю глядзяць на гэта ўладальнікі прыватных міні-гатэляў. Жылыя будынкі, пабудаваныя падчас частковай дэмілітарызацыі тэрыторыі Сэвастопалю, сёньня апынуліся паблізу аб’ектаў з падвышаным узроўнем небясьпекі, у тым ліку для здароўя людзей – гэта рознага кштлату сучасныя магутныя РЛС выяўленьня радыёэлектронных аб’ектаў, і іхнага падаўленьня, а таксама берагавыя супрацькарабельныя ракетныя комплексы. Мясцовыя жыхары ўжо гавораць пра няўстойлівую працу мабільнае сувязі, радыё і тэлевізійных прыладаў.

    Асаблівую трывогу ў людзей выклікала зьяўленне магутных высокіх антэнных мачтаў на Фіялэнце ў раёне Георгіеўскага кляштару. Афіцыйная інфармацыя ў газэце ЧФ РФ “Флаг Родины” (рас.) пра разгортваньне і пачатак працы самага сучаснага расейскага комплексу радыёэлектроннай барацьбы “Мурманск” у складзе 475-га цэнтру РЭБ ЧФ РФ пададзеная ў лепшых традыцыях савецкае прапаганды, і на думку ейных арганізатараў мае выклікаць гонар у сваіх і страх у ворагаў.

    Аднак, самі “дачнікі” з засьцярогай глядзяць на мачты антэнаў, якія знаходзяцца за 150 мэтраў ад іх дамоў, пры гэтым яны пэўныя, што будзе моцнае выпраменьваньне. Свае здагадкі яны тлумачаць і тым, што ў саміх вайскоўцаў для абароны ад выпраменьваньня нібыта ёсьць адмысловыя браняваныя “каўпакі”, у якіх яны будуць знаходзіцца падчас працы комплексу РЭБ. Але больш за ўсё, садоўнікі, якія знаходзяцца паблізу вайсковых аб’ектаў РФ, што адраджаюцца, баяцца канфіскацыі сваіх зямельных дзялянак праз інтарэсы дзяржавы”.

    20 сакавіка 2014 году “Риановости” (рас.) паведамлялі пра вышкалы Паўночнага флоту (ПФ) Расеі і выкарыстаньне ім найноўшага комплексу “Мурманск-БН”.

    “Паводле сваіх характарыстык “Мурманск-БН” здольны дэзарганізаваць кіраваньне сіламі верагоднага супраціўніка. Ён працуе ў адлегласьці больш за 5 тысяч кілямэтраў”, – паведаміў журналістам начальнік цэнтру радыёэлектроннай барацьбы Паўночнага флоту (ПФ) Расеі капітан другога рангу Дзьмітры Папоў.

    Паводле ягоных словаў, гэтыя комплексы складаюць аснову групоўкі флотавае РЭБ. “Мурманск-БН” паступілі у ПФ ў сьнежні 2014 году і ўжо пасьпяхова вывучаныя асабовым складам.

    Комплекс зьдзяйсьняе радыёвыведку, перахоп сыгналаў супраціўніка і іхнае падаўленьне. Ён працуе ва ўсім кароткахвалевым дыяпазоне.

    “Сёньня нашая задача – не дапусьціць перадачу дадзеных зь лятакоў-выведнікаў умоўнага супраціўніка для ягонай авіяцыі. Эфэктыўнасьць комплексу стоадсоткавая. Задачы, якія атрымалі ў рэжыме рэальнага часу, цалкам выканалі”, – рэзюмаваў Папоў”.

    Так і карціць сказаць: “АУ, Расея!!! Якія лятакі-выведнікі? Мы тут за вамі з космасу з спадарожнікаў-выведнікаў назіраем, да таго ж анлайн, а вы пра нейкія лятакі-выведнікі кажаце”.

    Наконадні ў сеціве былі апублікаваныя сьвежыя фатаздымкі чатырох комплексаў РЭБ “Мурманск-БН” на тэрыторыі 475-га асобнага цэнтру радыёэлектроннай барацьбы ЧФ РФ (в/ч 60135) у Сэвастопалі.

    COaMGkcUAAAJo3P

    COaJxZkVAAAXKYwCOaK_qjUwAA20FG

    COaKgOQUAAMoA2TCOZ89YsUAAA3ls3

    Зазначым, што адзін комплекс мае шэсьць адзінак тэхнікі, пра гэта згадваецца ў адкрытай крыніцы і гэтую тэхніку можна пабачыць на спадарожнікавых здымках.

    На адным з расейскіх форумаў былі апублікаваныя фатаздымкі комплексаў РЭБ “Мурманск-БН” і заяўленае, што яны зробленыя ў чэрвені 2015 году, але ў мэтададзеных фота пазначаная іншая дата – 26.03.2015 г.

    SAM_3593

    SAM_3594

    Такім чынам, Расея працягвае насычаць акупаваны Крым сваім вайсковым абсталяваньнем і тэхнікай, якая небясьпечная для здароўя грамадзянаў. З паўвыспы-здраўніцы і турыстычнае пэрліны, якім быў Крым у складзе Украіны, падчас расейскай акупацыі ён ператвараецца ў нагрувашчваньне вайсковых базаў часоў халоднае вайны. Праз свае сытуатыўныя амбіцыі і прагі “пагуляць мускуламі” Расея забівае ўнікальную прыроду Крыму.

    Матар’ял падрыхтаваў @BuTaJIu4eK адмыслова для InformNapalm.org

    Пераклад на беларускую мову – Дзяніс Івашын

     (с) Падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялаў сайту спасылка на аўтара і арыгінал артыкулу абавязковая.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.