• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Расейскіе казачкі з «Крымскага палку» ўжо ў Беларусі?

    on 2021-08-12 | 0 Comment | OSINT | Актуальна | Беларусь | Галоўнае Print This Post Print This Post
    • ru
    • by
    • lt

    У гэтыя тыдні ў Беларусі адбываюцца адначасова дзьве крыжовыя хады: першая зь якіх, з 5 да 28 ліпеня, мае назоў «4-тая ўсебеларуская крыжовая хада» (рас. “4-тый всебелорусский крестный ход”), а другая, з 2 ліпеня да 2 жніўня – «крыжовая хада з парэшткамі князя Аляксандра Неўскага» (рас. “крестный ход с мощами князя Александра Невского”). Абодва яны арганізаваныя Беларускім экзархатам РПЦ (спасылка 1, вэб-архіў; спасылка 2, вэб-архіў). Падчас абедзьвух крыжовых ходаў заўважаныя людзі, на адзеньні якіх бачная эмблема, на якой намаляваныя крыж, чэрап з касьцямі ды надпіс «Чаю воскресенья мертвых и жизни будущего века. Аминь». Па спасылцы яны названыя «казаками з Расеі» (вэб-архіў).

    Падчас другой крыжовай хады на здымак патрапіў чалавек у такім жа адзеньні, якога ўдалося ідэнтыфікаваць. Гэта Мікалай Пятроў (акаўнт “укантакце”, вэб-архіў; акаўнт у OK.ru, вэб-архіў). Горада свайго пражываньня ён нідзе не ўказвае (а акаўнт «укантакце» ўвогуле закрыты для агульнага доступу), але паводле інфармацыі з акаўнта ягонае жонкі Вольгі Пятровай (акаўнт ў “OK.ru”, вэб-архіў), ён жыве ў горадзе Сызрань, Расея.

    На адным з здымкаў у акаўнце Мікалая Пятрова ў сацсетцы «OK.ru» разам зь ім стаіць чалавек зь імем Андрэй Качаргін (вэб-архіў). Гэты Андрэй Качаргін як трэнер каратэ раней, на замову РПЦ, праводзіў для казакоў ды сьвятароў заняткі баявых мастацтваў.

    То бок, маюцца відавочныя сувязі Качаргіна з РПЦ, пад кіраўніцтвам якой зараз адбываюцца абедзьве крыжовыя хады ў Беларусі.

    Андрэй Качаргін мае акаўнты ў сацсетках «укантакце» і «OK.ru» (акаўнт “укантакце”, вэб-архіў; акаўнт у “OK.ru”, вэб-архіў), апроч таго, ён занесены ў так званы «чысьцец» на сайце «Міратворац» як расейскі наёмнік (вэб-архіў).

    Вось як выглядае малюнак на адзеньні казакоў з Расеі бліжэй:

    Вонкавы выгляд гэтае эмблемы вельмі падобны да эмблемы т.зв. «Крымскага казачага палка» (вэб-архіў). Розьніца толькі ў прысутнасьці крыжа на першай эмблеме. Гэта можна патлумачыць тым, што адзеньне (цішоткі) зь ёю былі зробленыя адмыслова для ўдзелу ў крыжовай хадзе.

    «Крымскі казачы полк» мае сваю старонку ў сацсетцы «ўкантакце» (вэб-архіў).

    Дарэчы, цішотку менавіта ў гэтым варыянце – бяз крыжа – апранае згаданы вышэй Андрэй Качаргін. Ёсьць скрыншот зь відэа (вэб-архіў).

    Паводле інфармацыі, збранай выданьнем «Крым.Рэаліі» (вэб-архіў), «Крымскі казачы полк» быў створаны 12 сакавіка 2014 года з розных расейскіх казачых груповак ды займаўся «зачысткамі» падчас устанаўленьня ў Крыме акупацыйнае адміністрацыі.

    Апроч таго, ёсьць сьведчаньні, што казакі з «Крымскага палку» ўдзельнічалі (ці дагэтуль удзельнічаюць) таксама ў збройнай агрэсыі Расеі на тэрыторыі кантынентальнай часткі Украіны.

    То бок, прадстаўнікі групоўкі, з дапамогай якой Расея захоплівала Крым і ваюе на Данбасе, зараз зьявіліся ў Беларусі. Падчас захопу Крыма казачкі «Крымскага палку» дзейнічалі ў супрацоўніцтве з расейскімі вайскоўцамі, што зьдзяйсьнялі збройную агрэсыю. Зараз на тэрыторыі Беларусі таксама знаходзяцца расейскія войскі, чыя фактычная мэта прыбыцьця дакладна невядомая і можа быць зьвязаная з намерамі Расеі па анэксіі Беларусі. Таксама як невядомая і фактычная мэта прыбыцьця ў Беларусь людзей з «Крымскага казачага палку».


    Служба маніторынга беларускай рэдакцыі InformNapalm

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    July 2025
    MTWTFSS
     123456
    78910111213
    14151617181920
    21222324252627
    28293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.