Паводле інфармацыі расейскай facebook-групы “Духовные скрепы”, дзеючы намесьнік міністра абароны “ДНР” Вялікародны Сяргей Мікалаевіч знаходзіцца ў агульнарасейскім вышуку:
УУС па Паўноўна-Усходняй Адміністратыўнай Акрузе г. Масквы вышуквае Вялікароднага Сяргея Мікалаевіча, 30.01.76 г.н., нар. МВ Зорны, праж..: МВ, Щчоўкаўскі раён, п. Зорны Гарадок, 60-124, хаваецца ад сьледзтва, абвінавачваецца ў зьдзяйсненьні злачынства паводле арт.159 ч.4 КК РФ (махлярства, зьдзейсьненае арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры або што спрычынілася да пазбаўленьня права грамадзяніна на жылое памяшканьне).
Інфармацыя пра вышук Сяргея Велікароднага, якая была зьмешчаная на сайце МУС РФ “Пятроўка, 38” у спасылцы: http://petrovka38.ru/document/23906, адразу ж пасля выкрывальніцкай публікацыі пра яго была выдаленая, але захаваліся скрыншоты і кэш.
Арыгінальныя запісы групы “Духовные скрепы” глядзіце ў спасылках:
– “Ищут пожарные, ищет милиция” – 12 траўня 2015 году
https://www.facebook.com/316195605242833/videos/357773827751677/
– “Наша прелесть”
https://www.facebook.com/316195605242833/photos/a.316197585242635.1073741828.316195605242833/357877617741298/?type=1
Гэтаксама на партале youtube ёсць выкрывальніцкае відэа пра Вялікороднага на канале “10 cent” – “Намесьнік міністра абароны ДНР – звычайны расейскі крымінальнік”, датаванае 11 траўня 2015 г.
Дзякуем удзельнікам групы “Духовные скрепы” за дапамогу ў прадастаўленьні інфармацыі.
Аўтар: Іраклі Камахідзэ
(с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайта InformNapalm, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу спасылка на наш праэкт абавязковая.
Пераклад Дзяніса Івашына
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа