У пацверджанне інфармацыі “ИнформНапалм” аб перакідцы ў Растоўскую вобласць падраздзяленняў (БТГр – батальёны-тактычных груп) Цэнтральнага і Усходняга ваенных акругоў УС РФ, выяўлена новае падраздзяленне.
У ходзе OSINT-выведкі, у раёне Мілерава зафіксавана прыбыццё падраздзялення са складу 69-й асобнай брыгады прыкрыцця (в/ч 61424, месца дыслакацыі Бірабіджан, сяло Бабстово) 35-й агульнавайсковай арміі Усходняй ваеннай акругі.
Па папярэдняй ацэнцы ў зводнае падраздзяленне 69-й брыгады адпраўленага ў “Растоўска-ўкраінскую камандзіроўку” уваходзяць танкісты – адна танкавая рота, мотастралкі і зенітчыкі (інфармацыя па складзе ўдакладняецца).
Дадзеную інфармацыю пацвярджаюць профілі ваеннаслужачых бірабіджан-брыгады, выяўленыя ў ходзе OSINT. Да прыкладу танкіст Байыр-Санаа Хапуунай (https://vk.com/baiyrsanaa, https://instagram.com/baiyr_san12/) вельмі змястоўна, у малюнках распісвае маршрут свайго двухтыднёвага падарожжа чыгуначным эшалонам ад Бірабіджан да Мілерава.
Дзякуючы Байыр-Санаау атрымалася ідэнтыфікаваць кропку выгрузкі ўзбраення і тэхнікі 69-й брыгады – паўднёва-заходняя ўскраіна Мілерава па вуліцы Прамысловай (тут жа пампуюцца і іншыя “камандзіровачныя”), глядзіце онлайн карту і фотаздымкі з прывязкай да мясцовасці.
Крыху раней намі было зафіксавана прыбыццё ў Растоўскую вобласць іншых вайсковых падраздзяленняў (БТГр) Цэнтральнага і Усходняга ваенных акругаў, у прыватнасці са складу:
– 64-й мотастралковай брыгады (в/ч 51460, Хабараўск) УВА
(Падрабязней: В Ростовскую область переброшено подразделение 64-й мотострелковой бригады из Хабаровска)
– 36-й мотастралковай брыгады (в/ч 06705, хорт) ПВА.
Акрамя вышэйабазначанага, ёсць інфармацыя аб падрыхтоўцы да перакідання іншых падраздзяленняў ЦВА і УВА, у тым ліку новага складу 5-й танкавай брыгады
(в/ч 46108 Бурація, Улан-Удэ) і 103-й ракетнай брыгады (в/ч 47130 Бурація, Улан-Удэ).
(Падрабязней: В Ростовскую область переброшено подразделение 36-й бригады из Забайкалья)
Даведка: в/ч 61424 – 69-я асобная “Свірскі-Памеранская Чырвонасцяжная ордэна Чырвонай Зоркі Амурская казачая” брыгада прыкрыцця, у мінулым т. зв. 128-я кулямётна-артылерыйская дывізія.
69-я брыгада забяспечвала прыкрыццё дзясяткаў кіламетраў лініі мяжы РФ з Кітаем. Адрас: 682273, Габрэйская аўтаномная вобласць, Бірабіджан, Ленінскі р-н, с. Бабстава. Запланаваны штат на 2009 год: Танкі “Т-72” – 41 адзінкі, баявыя машыны пяхоты “БМП-1” 123 адзінкі, зенітныя ўстаноўкі “ЗСУ-23/04” – 16 адзінак і “ЗП-23/02” – 18 адзінак .
Трохі “пагугліў” можна даведацца, што в/ч 61424 у расейскіх СМІ неаднаразова фігуравала у якасці вайсковага злучэння з закаранелай дзедаўшчынай і нестатутнымі адносінамі, дзе даволі часта фіксуюцца факты суіцыду, здзекаў і вымагальніцтваў (што зрэшты характэрна для ўсёй расейскай арміі).
Аўтарам матэрыялу па маршруце “падарожжа” падраздзялення Байыр-сану з Бірабіджана ў Мілерава з’яўляецца наш сябар і паплечнік krmvictory.
Матэрыял да публікацыі падрыхтаваў: Іраклій Камахідзэ
(С) Інфармацыя падрыхтавана спецыяльна для сайта InformNapalm, пры перадруку і выкарыстанні матэрыялу спасылка на аўтара і наш праект абавязковая.
Пераклад Кацярыны Катэнка
RU: Подразделение 69-й бригады прикрытия из Биробиджан в Миллерово
One Response to “Падраздзяленне 69-й брыгады прыкрыцця з Бірабіджану ў Мілерава”
2015-08-13
Падразьдзяленьне 15-й самарскай “міратворчай” брыгады ў Мілерава | InformNapalm.org (Беларуская)[…] […]