
Міжнародная валянтэрская група InformNapalm.org выявіла фатаздымкі, ў якіх зафіксаваная вайсковая тэхніка і ўзбраеньне “данецкага корпусу” акупацыйных войскаў РФ, якая знаходзіцца паблізу тэрыконаў ЦУФ «Чумакоўская» (у гарадзкіх межах гораду Данецка). Характэрныя прыкметы разьмяшчэньня ўзбраеньня пацверджваюць гіпотэзу што да выкарыстаньня гэтага “палігону”, як поля для экспэрымэнтаў акупацыйных войскаў РФ у абстрэле мірных жыхароў з мэтаю павялічэньня ўзроўню панікі і агрэсыі мясцовага насельніцтва.
Фатаздымкі з палігону нам падаў расейскі баявік з Навасібірска – Малюгін Іван Пятровіч, які ўжо больш за год удзельнічае ў вайне на Данбасе.

На фота зафіксаванае навучаньне баявікоў у адным з вытворчых памяшканьняў, дзе расейскія тэрарысты таксама захоўваюць разнастайную вайсковую тэхніку.
Палігон
Больш дакладнае мейсца здымкі на адным з фота можна знайсьці на мапе.
На фатаздымку тэрыкон ЦУФ «Чумакоўская» (http://www.panoramio.com/photo/72757795)

Зьвярніце ўвагу, што мінамёты ськіраваныя ў бок тэрыконаў, а за тэрыконам знаходзіцца горад Данецк. Разьмяшчэньне палігону вельмі зручнае, асабліва ў пляне “зьдзяйсьненьня вышкалаў” па гораду Данецку.
Скрыншот мапы для нагляднасьці разьмяшчэньня гэтага палігону ў горадзе Данецку.

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў @BuTaJIu4eK
(с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу актыўная спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
Пераклаў на беларускую мову – Дзяніс Івашын
















Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа