• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Паглынаньне Беларусі: навошта РФ запускае гібрыдны праект «Праспект Міра»

    on 2021-04-13 | 0 Comment | Актуальна | Беларусь | Навіны

    Паводле аператыўных дадзеных групы “Інфармацыйны супраціў”, Расея плянуе запусціць новы “гібрыдны праект”, мэтай якога з’яўляецца прасоўваньне ідэалаў “рускага міру” ў Беларусі, суседніх зь ёй краінах, а таксама дзяржавах – чальцах Эўразьвязу, акрамя гэтага, сфармаваць пазытыўнае стаўленьне беларусаў да імплемэнтацыі так званай Саюзнай дзяржавы «РФ-Беларусь». Вядома, што праект мае рабочыў назоў “Праспект Міра” і рэалізоўваць яго “майстры” інфармацыйна-псыхалягічных апэрацыяў з спэцслужбаў РФ маюць намер, выкарыстоўваючы беларускі пляцдарм.

    Дакладна вядома, што ажыцяўляць чарговую задумку Расеі будзе Беларускае міжнароднае грамадзкае аб’яднаньне “Русь Единая” (зарэгістраваная ў г.Берасьце), якое ўзначальвае нейкі Валеры Аляксандравіч Дзяркач. Пра яго вядома, што ў свой час ён працаваў старэйшым навуковым супрацоўнікам інстытута сацыяльна-палітычных дасьледваньняў пры Адміністрацыі Лукашэнкі. Дзяркач з’яўляецца зацятым прыхільнікам стварэньня Саюзнай дзяржавы «РФ-Беларусь», прасоўваў у СМІ ідэі “СССР.2.0”, за што атрымаў поўную падтрымку палітычных элітаў Расеі.

    Але, ня толькі праз гэта на Дзеркача зьвярнулі ўвагу інфармацыйныя войскі РФ. Таксама вядома, што гэты таварыш шчыльна супрацоўнічае зь нямецкай партыяй “Дойчэ Міттэ” (Партыя дэмакратычнага сацыялізму, якая была ўтворана ў колішняй НДР і якую называлі “таталітарнай” і “партыяй Штазі”). Акрамя гэтага ГА мае партнэрскія сувязі з балгарскай ультраправай партыяй “Атака”, кіраўніцтва якой не хавае прарасейскія погляды. Вядома, што “Атака” выступае за альянс з Масквой накшталт таго, што быў у савецкі перыяд, а таксама рашуча падтрымлівае Расею ў ейным канфлікце з Украінай. Таксама яны прызнаюць анэксыю Крыма. Дзяркач усталяваў і падтрымлівае сувязі з расейскамоўнымі дыяспарамі ў Нямеччыне, а ягоная арганізацыя мае афіцыйныя прадстаўніцтвы ў Латвіі і Бэльгіі. Адным словам, “годная” біяграфія для таго, каб выкарыстоўваць гэтага дзеяча ў расейскай “гібрыднай вайне”.

    Такім чынам, якія мэты мае новы праект РФ “Праспект Міра”? У глябальным пляне – гэта “разьвіцьцё і ўмацаваньне асноваў Саюзнай дзяржавы на базе супольнасці народаў РФ і Беларусі”. Але, апроч таго – гэта пляцоўка для процідзеяньня “русафобіі”, якая, як лічаць ідэолягі праекта, “стала асноўным трэндам ў сучасным цывілізаваным сьвеце”. Для гэтага там плянуюць пачаць актыўную культурна-гістарычную экспансыю ў краіны СНД, Эўразьвяза, прасоўваючы пазытыўны імідж Расейскай Федэрацыі. Паводле задумы, Беларусь з’яўляецца вельмі зручным пляцдармам, паколькі яна ёсьць пакуль яшчэ незалежнай дзяржавай, што выключае абвінавачаньне ў прадузятасці і “руцэ Масквы”. Досыць дзіўнае сьцверджаньне, бо пры мінімальным набліжэньні можна разгледзець у кожнай тэзе, якая датычыць праекта, не толькі “руку Масквы”, але “вушы Крамля” і ногі спэцслужбаў РФ.

    Ужо вырашана, што ў межах гібрыднага “Праспэкту Міра” будзе створаная сур’ёзная медыйная пляцоўка, якая ўключае не толькі інтэрнэт-СМІ, але і свой тэлеканал. Для іх ужо распрацаваная медыя-кампанія. Арганізатары зьбіраюцца трансляваць не толькі на Беларусь і РФ, але, у першую чаргу, на Польшчу, Літву, Украіну, Нямеччыну. Такім чынам, паспрабуюць мабілізаваць ляяльнае да “рускага міра” насельніцтва гэтых краінаў.

    Горадам, дзе будуць разьмешчаныя медыярэсурсы гэтага праекта, выбралі Берасьце. Лякацыю вызначылі таксама нездарма, паколькі гэты горад знаходзіцца ў пяці кіляметрах ад Польшчы і ў 40 км ад Украіны, геаграфічная блізкасць “дазволіць актыўна фармаваць грамадзкую думку грамадзянскай супольнасьці дзяржаваў-суседзяў”.

    Але ёсць яшчэ адзін ідэалягічны аргумант. Уся гэтая каніцель з “Праспэктам Міра” павінна стрэліць акурат у 80-ю гадавіну пачатка Вялікай Айчыннай вайны, а Берасьцет для расейскага “пабедабесія” мае адно з ключавых значэньняў. Крамлёўскія гістарычныя наратывы на новы лад, зьвязаныя з вераломным захадам, гераічнымі абаронцамі “зямлі рускай”, пэўна, вядомыя ўсім.

    Дарэчы, першай вялікай акцыяй, падчас якой сьвет даведаецца пра запуск праекту “Праспэкт Міра”, будзе прэс-канферэнцыя, прысьвечаная адкрыцьцю аўтапрабегу ад сьценаў Берасьцейскай фартэцыі да Чорнага мора і акупаванага Севастопаля з наведваньнем дзевяці гарадоў-герояў СССР. Аўтапрабег прымеркавана правесьці 22 Чэрвеня (гадавіна пачатку Вялікай Айчыннай вайны). І хоць арганізатары не ўдакладняюць, якія менавіта гарады наведаюць пуцінскія прапагандысты, спэцслужбам Украіны варта было б быць напагатове, каб выпадкова яны не завіталі ў Кіеў ці Адэсу.

    Цалкам відавочна, што ўся расейская прапаганда будзе асьвятляць гэтыя падзеі: і запуск праекта, і ход аўтапрабегу. Таксама арганізатары ўпэўненыя, што да іх далучацца і дзяржаўныя СМІ Беларусі. Такім чынам яны спадзяюцца, што адпаведны інфармацыйны шум будзе створаны, што дазволіць як мага больш пасьпяхова прасоўваць “ідэі рускага міру”.

    Вядома ж, гэта далёка не адзіная “гучная” акцыя, якая будзе праведзеная ў найбліжэйшы час. Таксама заплянавана на працягу шасьці месяцаў правесьці дзьве канфэрэнцыі ў тэматыцы збліжэньня РФ і Беларусі, два круглых стала, тры прэзэнтацыі праекта ў ВНУ Беларусі і г.д. Т.б. усё засяроджана на тым, каб беларусы паверылі ў добрыя намеры “старэйшага брата”.

    Ну, і нарэшце, у якую суму будзе абыходзіцца расейскаму бюджэту гібрыдны праект Крамля ачмурэньня грамадзянаў Беларусі, а заадно і Украіны, Польшчы, Нямеччыны і гэтак далей?

    Група “Інфармацыйны супраціў” валодае “каштарысам” арганізацыі працы “Праспэкту Міра” (сумы пазначаныя ў далярах ЗША). Штомесячныя выдаткі: арэнда офіса ў Берасьці – 1050; наём супрацоўнікаў з заработнай платай 700 у месяц – 4200; прасоўванне Telegram і YouTube каналаў – 700; правядзенне фуршэтаў на канферэнцыях, круглых сталах – 3000. Агулам: амаль 9000 даляраў штомесяц.

    Акрамя гэтага арганізатары забілі ў каштарыс і разавыя выдаткі: закупка аргтэхнікі 9800; распрацоўка сайта – 700, стварэньне лягатыпу – 400, вытворчасьць атрыбутыкі 9000. Такім чынам на ўтрыманьне гэтага сумнеўнага праекта РФ будзе марнаваць штогод каля 108 тысячаў даляраў.

    Сапраўды, інфармацыйная вайна патрабуе велізарных выдаткаў, на што ў бюджэце пуцінскай Расеі грошы знойдуцца заўсёды.


    Арыгінал артыкула на рускай. Пераклаў на беларускую мову Volha Ivashyna.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.