Каманда InformNapalm, пры актыўнай падтрымцы сяброў і паплечнікаў, працягвае выяўляць і ідэнтыфікаваць сучасныя ўзоры расейскага ўзбраеньня і тэхнікі, якія так часта зьяўляюцца ў відэа і фота “баявікоў наваросіі”. У выніку OSINT-расьледаваньняў, раней былі прадэманстраваныя сродкі сувязі, радыёэлектроннай выведкі і радыёэлектроннай барацьбы, БПЛА і шмат іншага, что было выяўленае ў акупаваным Данбасе, у тым ліку найноўшная прадукцыя расейскага ВПК, якая толькі пачала паступаць на забеспячэньне ЗС РФ.
Чарговы прыклад – новае дасьледаваньне нашага сябра Міхаіла Нета, які выявіў расейскі комплекс наземнай выведкі ПСНР-8М ў арсэнале НЗФ “Хан” “ДНР”: “Такая прыкрасьць – прапагандысты “спалілі” сучасны расейскі комплекс наземнай выведкі ПСНР-8М. Відэа (даступнае аўтарызаваным карыстальнікам на youtube): апаратуру выкарыстоўвае батальён спэцыяльнага прызначэньня “Хан” “ДНР”. P.S. Пытаньне да “ваенторга”: Зноў “шахтары” аджалі ва ўкропаў” – зазначае Міхаіл.
Глядзіце тэматычныя спасылкі:
– Выведнікі ПВА засвойваюць мадэрнізаваную станцыю наземнай выведкі “ПСНР-8М”
– Сілы УВА атрымалі сыстэму выведкі ПСНР-8М
– Электронныя выведнікі йдуць у прарыў: РЛС-невідзімкі “бачаць” ворага наскрозь
InformNapalm.org неаднойчы зазначаў, што істотная частка нашых публікацыяў заснаваная на інфармацыі, якая прадстаўленая чытачамі і сябрамі, якія самастойна зьдзяйсьняюць OSINT-выведку. Прадстаўлены матар’ял назьбіраў і прааналізаваў наш сябар Міхаіл Нет.
(c) Інфармацыя эксклюзыўна прадстаўленая сайту InformNapalm.org, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу актыўная спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
Пераклад Дзяніса Івашына
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа