• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    СБУ дэпартавала грамадзяніна Беларусі, які зьдзяйсьняў падрыўную дзейнасьць у інтарэсах РФ

    on 2019-01-02 | 0 Comment | Беларусь | Галоўнае | Грамадзтва | Навіны | Падзеі

    Ва Украіне блякаваная дэструктыўная дзейнасьць грамадзяніна Рэспублікі Беларусь П. Карназыцкага, які пашыраў антыўкраінскую прапаганду на тэрыторыі ўкраінскай дзяржавы. Такое паведамленьне распаўсюдзіла прэс-служба СБУ на афіцыйным сайце ведамства.

    Згодна з паведамленьнем, апэратыўнікі Службы бясьпекі Украіны вызначылі, што грамадзянін Беларусі П. Карназыцкі, які жыў ва Украіне нелегальна, публічна распаўсюджваў дэзынфармацыю. У прыватнасьці, падчас выступаў на тэлевізійных каналах ён ставіў пад сумнеў вызнаныя міжнароднай супольнасьцю доказы прысутнасьці войскаў Расейскай Фэдэрацыі на часова акупаваных тэрыторыях Украіны.

    Таксама Карназыцкі неаднойчы публікаваў антыўкраінскія матар’ялы на мэдыя-рэсурах, падкантрольных расейскаму тэрарыстычнаму ўтварэньню “Л/ДНР”.

    Начальнік СБУ Васіль Грыцак зазначыў, што пасьля ўвядзеньня абмежаваньняў на ўезд ва Украіну расейскіх грамадзянаў спэцслужбы РФ усё часьцей ангажуюць для правядзеньня правакацыяў іншаземцаў.

    Васіль Грыцак / ssu.gov.ua

    «Дзейнасьць падобных праплачаных Расеяй прапагандыстаў стварае пагрозу ня толькі нацыянальным інтарэсам Украіны, але й супярэчыць заканадаўству краінаў іхнага паходжаньня», – зазначыў начальнік СБУ.

    У гэты ж дзень, 2  студзеня 2019 году, зьдзейсьненая працэдура дэпартацыі Карназыцкага ў Беларусь з забаронай уезду на тэрыторыю Украіны тэрмінам на тры гады.

    Рэдакцыя беларускай службы InformNapalm з дапамогаю выведкі адкрытых крыніцаў інфармацыі (OSINT) назьбірала дадатковую інфармацыю пра дэпартаванага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь – актыўнага прапагандыста «русскаго міра».

    Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя:

    Павал Альфрэдавіч Карназыцкі

    Нарадзіўся 04 чэрвеня 1975 году ў в. Лучай Пастаўскага раёну Віцебскае вобласьці. Навучаўся на журфаку БДУ. У 1998 годзе быў абраны старшынём моладзевае арганізацыі Сацыял-Дэмакратычнай Грамады (“Маладая Грамада”). З канца 1990-х нелегальна жыў ва Украіне.

    Акаўнты сацсетак: “FB” (архіў акаўнту, асабістая інфармацыя), “VK” (архіў акаўнту, кантактаў, фота), “ОК” (архіў акаўнту, кантактаў, фота)

    Дэпутат Вярхоўнай Рады Рэспублікі Бедарусь 13-га скліканьня й палітычны аглядальнік Павал Знавец сьцьвярджае, што пасьля абраньня Карназыцкага старшынём Маладой Грамады, Мікола Статкевіч – на той час лідар БСДП – паведаміў яму інфармацыю, што Павал Карназыцкі наўпрост зьвязаны з КДБ РБ і нават пазначыў двух ягоных куратараў (Чыж і Угляніца).

    Павал Знавец / Белсат

    Актывістам “Маладой Грамады” давялося тэрмінова рыхтаваць новы пазачарговы зьезд пры супрацьдзеяньні Карназыцкага і ягоных людзей. 28 лютага 1998 году замест яго быў абраны Сяргей Марцэлеў. Адразу пасьля гэтага Карназыцкі даў інтэрвію “Радыё Свабодзе”, у якім распавёў, што быў завэрбаваны КДБ, меў агентурную мянушку “Ралан”.

    Паводле сьведчаньня колішняга кадравага афіцэру, падпалкоўніка КДБ Беларусі Валера Косткі, вэрбоўка Карназыцкага была скіраваная на тое, каб зьдзейсьніць ягоную “раскрутку”, падняць ягоны рэйтынг сярод сваіх партыйных калегаў і паставіць на пасаду старшыні моладзевае арганізацыі Сацыял-Дэмакратычнай Грамады, што й адбылося ў 1998 годзе.

    Валер Костка / Радыё Свабода

    Апроч гэтага спэцслужбы выкарыстоўвалі яго для збору кампрамату на палітычных апанэнтаў рэжыму Лукашэнкі.

    Вызначанае, што Павал Карназыцкі пазыцыянаваў сябе ва Украіне як палітычны аглядальнік, журналіст і багаслоў. Практычна не выходзіў з этэру тэлеканалаў News One і 112, зьвязаных з буйнымі ўкраінскімі фінансава-прамысловамі групамі, што маюць прарасейскую ськіраванасьць. Актыўна выкарыстоўвае галоўныя штампы расейскай прапаганды ў дачыненьні ваеннай агрэсіі РФ супроць Украіны, аспрэчвае забарону трансьляцыі тэлеканалаў дзяржавы-агрэсара, актыўна падтрымлівае УПЦ Маскоўскага патрыярхату.

    Грамадзянская супольнасьць Беларусі мае зьдзяйсьняць пільны кантроль за дзейнасьцю Паўла Карназыцкага. Ня выключана, што расейскія спэцслужбы могуць выкарыстоўваць яго для правядзеньня дэструктыўнай дзейнасьці і ў дачыненьні нашай краіны. Менавіта ў гэты момант адбываецца рэалізацыя намераў вышэйшага вайскова-палітычнага кіраўніцтва РФ што да прававой імплемэнтацыі й паўнавартаснага разгортваньня так званага “Союзного государства” з наступным непазьбежным паглынаньнем тэрыторыі Беларусі. Прапагандысты зь беларускім рэгістрацыяй, якія на працягу гадоў зьдзяйсьнялі падрыўную дзейнасьць супроць Украіны, відавочна будуць актыўна застасоўвацца і на беларускім стратэгічным напрамку.


    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў рэдактар беларускае службы міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm Дзяніс Івашын.

    Загалоўнае фота – ssu.gov.ua.

    Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.