17 ліпеня, каардынатар групы “Інфармацыйнае Супраціўленне”, народны дэпутат Украіны Дзмітрый Тымчук на сваёй старонцы ў facebook паведаміў, што назіраецца эскалацыя дыверсійна-тэрарыстычнай дзейнасці (“малой вайны”) у тактычных і аператыўна-тактычных тылах сіл АТА. Каманда InformNapalm.org лічыць, што гэта можа азначаць падрыхтоўку суперніка да актыўных баявых дзеянняў, якой папярэднічае спроба адрэзаць тылавое забеспячэнне украінскіх сіл і перашкодзіць лагістыцы.
“За апошнія суткі зафіксавана выкананне баявых задач у тылах украінскіх войскаў адразу некалькімі ДРГ суперніка (асноўная частка – падраздзялення спецназа ГРУ ГШ ЗС РФ). У прыватнасці, ДРГ баявікоў актыўна мінуюць мясцовасць, «палююць» на адзіночных ваеннаслужачых ўкраінскіх войскаў, а таксама на транспарт забеспячэння, які перасоўваецца без баявога ахоўвання.Захад ад Данецка (па рубяжы Мар’інка – Краснаграўка – Пескі – Опытнае -Аўдзееўка – Шумы) тэрарысты працягваюць ў перманентным рэжыме весці абстрэлы з рознага ўзбраення, таксама актыўна выкарыстоўваючы бранятанкаваю тэхніку. У раёне н.п. Опытное баявікі вялі агонь з 120-мм мінамётаў, бліжэй да Аўдзееўкі – з 122-мм артылерыі. У раёне н.п.Краснаграўка і Пескі фіксаваліся абстрэлы з танкаў і ЗП-23/02 баявікоў.
У раёне Мар’інкі і Краснагораўкі (цагельня) працягваюць дзейнічаць снайперскія групы праціўніка, якія вядуць агонь па пазіцыях сіл АТА з «зялёнкі».
На Прыморскім кірунку (у раёне Шырокіна і паміж Гнутава і Талаковкой) тэрарысты вялі абстрэлы са стралковай зброі, зафіксавана ўжыванне баявікамі 82-мм мінамётаў.
У раёне н.п.Шчасце праціўнік працягвае ажыццяўляць узброеныя правакацыі і спантанныя абстрэлы, а таксама спробы масавага засылання ДРГ ў тыл украінскіх войскаў. На дадзеным участку баявікі для абстрэлаў і «агнявога прыкрыцця» інфільтрацыі ДРГ актыўна выкарыстоўваюць аўтаматычныя гранатамёты АГС-17.
Па Новаташкоўке і Крымску тэрарысты ў плыні сутак неаднаразова наносілі агнявыя ўдары з 122-мм артылерыі (галоўным чынам спрабуючы ўразіць апорныя пункты сіл АТА).
У раён Данецкага аэрапорту тэрарыстамі перакінута 6 танкаў і 4 ББМ (3 БМП-2 і 1 МТ-ЛБ).
Адразу на некалькіх участках баявікі вырабляюць перакідку і перагрупоўку артылерыі:
– Праз Снежнае па кірунку Шахцёрск – Ілавайск перакінута 5 адз. 122-мм САУ 2С1 «Гваздзік» (у калоне таксама 1 БМП-1, 2 МТ-ЛБ і 4 грузавіка);
– На ўсход ад Панцелеймонаўка (трохкутнік Пантелеймонаўка – Корсунь – Шаўчэнка) групай ІС зафіксавана з’яўленне 6-і гарматнай батарэі 122-мм гармат Д-30, а таксама пункта кіравання агнём;
– У Горлаўке перакінута батарэя 122-мм РСЗА БМ-21 «Град»;
– У раён Перевальску і Фрунзе (Бахмутская траса) баявікамі перакінутыя артылерыйскія агнявыя падраздзялення – 3 адзінкі 152-мм САУ 2С3 «Акацыя» і 3 ўстаноўкі 122-мм РСЗА БМ-21 «Град»;
– У раёне н.п. Докучаевск і стылый баявікі усталёўваюць агнявыя пазіцыі для артылерыі што дзейнічае ў дадзеным раёне тактычнай групы расейска-тэрарыстычных войскаў. На дадзены момант самі артпадраздзяленьня знаходзяцца на ўсходзе ад лініі Моспіна – Камсамольскае (1 артгруппа 3-х батарэйнага маштабу – 5 САУ 122-мм або 152-мм, 8 гармат ствольнай артылерыі Д-30 і 8 установак РСЗА БМ-21 «Град»)”, – паведамляе Дзмітрый Тымчук.
Пераклад Катэнка Кацярыны і Дзяніса Івашына
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа