Данецкі цэнтар выставаў «ЭкспаДанбас» ператварыўся на вайсковую базу акупацыйных войскаў РФ на Данбасе.
Намесьнік кіраўніка спэцыяльнай маніторынгавай місіі (СММ) АБСЭ ва Украіне Аляксандар Хуг у інтэрвію УНІАН адказаў на пытаньні, датычныя тэмы праверак і выяўленьня забароненай вайсковай тэхнікі паводле Менскіх дамоўленасьцей:
Як часта місія АБСЭ правярае склады вайсковай тэхнікі, што мелася быць адведзеная, i боепрыпасаў да яе на непадкантрольнай Украіне тэрыторыі?
– «Мы робім гэта на рэгулярнай падставе, і кожнае наведаньне дакумантуем ў нашых штодзённых справаздачах».
Ці фіксуе АБСЭ зьмяншэньне/павялічэньне адзінак тэхнікі й боепрыпасаў на складох у так званых «ЛНР» і «ДНР»?
– Мы фіксуем сур’ёзную боегатоўнасць па абодва бакі лініі разьмежаваньня. Мы фіксуем вялікія скопішчы боепрыпасаў на тэрыторыях, непадкантрольных ураду Украіны, але мы таксама бачылі… (далей, як звычайна, гучыць яшчэ больш падрабязная інфармацыя з абвінавачаньнем ВСУ, а пра расейскіх баявікоў урыўкамі й безь якой-кольвек канкрэтыкі, – заўвага аўтара артыкулу В.Сарокіна).
Для спэцыяльнай манітаронгывай місіі АБСЭ, якая паводле словаў Аляксандра Хуга “рэгулярна правярае, фіксуе й дакумантуе” падаем наступныя фота/відэа з цэнтру выставаў “ЭкспаДанбас”.
Відэа, зробленае ў ліпені 2016 году, як і фатаздымкі вышэй, выяўленыя ў профілі аднаго і таго ж баявіка.
На БТР маецца тактычны знак «61 у квадраце», які сьведыць пра ягоную прыналежнасьць да так званага “11 асобнага мотастралковага палку «Восток» (рас.) акупацыйных войскаў РФ на Данбасе.
Кадры зь відэа
Кадры зь відэа, накладзеныя на мапу дзеля выначэньня дакладнай геалякацыі.
Згодна з архіўнымі спадарожнікавымі фатаздымкамі «Google Earth» узімку 2015 году было распачатае ўладкаваньне і актыўнае выкарыстаньне тэрыторыі й будынку цэнтру выставаў «ЭкспаДанбас» у Данецку. Ніжэй здымкі пададзеныя ў храналягічнай пасьлядоўнасьці.
21.02.2015 г. – першы здымак, у якім зафіксаваная актыўнасьць расейскіх акупацыйных войскаў.
24.04.2015 г. – у спадарожнікавым здымку зафіксаваныя 7-8 адзінак рэактыўных сыстэмаў залпавага вагню (РСЗВ) з калібрам 122-мм БМ-21 «Град», якія досыць лёгка могуць быць схаваныя ў вялізных памяшканьнях цэнтру выставаў.
21.05.2015 г.
07.06.2015 г.
Спадарожнікавы фатаздымак сэрвісу “Яндэкс-Мапы ня мае дакладнай даты здымкі, але зьяўляецца самым актуальным, таму і быў абраны дзеля параўнаньня кадраў зь відэа.
22 студзеня 2016 г. у сэрвісе “twitter” мы падалі выяўлены фатаздымак, зроблены ўнутры цэнтру выставаў “ЭкспаДанбас” у лістападзе 2015 году, у якім зафіксаваныя горы боепрыпасаў.
https://twitter.com/VidalSorokin/status/690619604905885698?ref_src=twsrc%5Etfw
Для параўнаньня памяшканьняў у фатаздымках ідэнтычныя аб’екты былі пазначаныя адпаведным колерам.
Можа, апроч назіраньня і ўліку вайсковае тэхнікі акупацыйных войскаў, прадстаўнікам СММ АБСЭ варта было б зьдзяйсьняць улік і сталы перапіс кожнага боепрыпасу й падаваць іхную дакладную колькасьць у штодзённых справаздачах місіі АБСЭ?
Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў валянтэр міжнароднае супольнасьці InformNapalm Відаль Сарокін.
На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.
(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа