• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Украінская «камандыроўка» 247-га дэсантна-штурмавога палку ЗС РФ

    on 2015-11-29 | 0 Comment | Грамадзтва | Данбас | Навіны | Падзеі | Факты ўварваньня

    Расея заяўляе пра парушэньне нормаў міжнароднага права і пра «нажы ў сьпіну» у кантэксьце зьбітага Турцыяй Су-24, адначасова забываючыся на тое, колькі разоў сама парушала нормы гэтага права ў адносінах да Украіны. Таму мы, міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm будзем і далей выкрываць гібрыдна-тэрарыстычную дзейнасьць расейскіх акупацыйных войскаў і, у прыватнасьці, кадравых падразьдзяленьняў ПДД РФ ва Украіне, наяўнасьць якіх Крэмль баязьліва адмаўляе.

    Гэтым разам, у  поле нашага зроку трапіў «заблукалы» жаўнер-кантрактнік Рустам Жумбакаў (архіў профілю, архіў фотаальбома, архіў кантактаў) з 247-га дэсантна-штурмавога палку (ДШП) з складу 7-й паветрана-дэсантнай дывізыі (ПДД) – в/ч 54801, мейсца дысьлякацыі г.Стаўрапаль. Рустам родам з Омска, новы 3-х гадовы вайсковы кантракт падпісаў у 2013 годзе, а да канца 2012 года служыў у іншым падразьдзяленьні, у структурах МУС РФ.

    Capture 0 7 12294916_1665878330357146_4842687775183375201_n

    Разгледзім непасрэдныя факты, якія наўпрост сьведчаць пра удзел Р.Жумбакава ў вайне супроць Украіны.

    1. Самы цікавы момант – фота(архіў), выкладзенае ў лістападзе 2014 году, у якім Жумбакаў з калегамі пазуюць на тле часовага палявога стойбішча падразьдзяленьня і тэхнікі ў зоне канфлікту. Подпіс да фота: «Дзесьці там». Зьвяртае на сябе ўвагу:

    – наяўнасьць традыцыйных белых ідэнтыфікацыйных павязак «свой»;

    – адсутнасьць апазнавальных знакаў на уніформе старога расейскага ўзору “флёра”;

    – на тэхніцы выразна бачныя спэцыфічныя апазнавальныя знакі ў выглядзе вялікіх белых колаў на кабінах «КамАЗ» і «Газ-66» – падобныя знакі часта выкарыстоўвалі, як акупацыйныя войскі ЗС РФ, гэтак і некаторыя часткі ЗСУ. Таксама на БРДМ-2, можна пабачыць два белыя пасы наперадзе і на бакох, якія характэрныя для ЗСУ. Каму належыць тэхніка – вызначыць ужо складана: маркаваньне маглі дамаляваць і самі расейцы для правакацыяў або частка тэхнікі была захопленая. Але ў любым выпадку, падобныя ідэнтыфікацыйныя знакі выкарыстоўваліся выключна на тэрыторыі Украіны падчас  актыўнай фазы «гібрыднай» вайны.

    Capture 222

    1. Яшчэ адное фота (архіў) Жумбакава выкладзенае ўжо ў верасьні 2015 году, дзе ён таксама зафіксаваны падчас баявых дзеяньняў ва Украіне: пазуе ля АГС, зноў жа адсутнасьць шаўронаў ЗС РФ, але прысутнічаюць тыя ж белыя апазнавальныя павязкі.

    5 12278886_1665878250357154_2628011664408385804_n

    1. Нарэшце, групавое фота(архіў) расейскіх дэсантнікаў, выкладзенае таксама ў верасьні 2015 году, у разнастайнай нестатутнай уніформе, безь якіх-кольвек апазнавальных знакаў.

    6 12274265_1665878260357153_2294355542290175770_n
    Некаторыя іншыя фатаздымкі вайсковага злачынца Р.Жумбакава, якія сьведчаць, што ён зьяўляецца вайскоўцам ЗС РФ (у архівах – 1, 2, 3, 4, 5, 6).

    8 12289746_1665878313690481_397727041935116195_n10 12316112_1665878347023811_5797306078722805637_n  13 12278731_1665878437023802_7555105291739574368_n

    12 12295343_1665878420357137_1514493387543720451_n tgfg11 12274185_1665878390357140_1530065790736568240_n
    Вось такія яны – чарговыя ўдзельнікі «грамадзянскае вайны ва Украіне». Рустам Жумбакаў, як і 247-ая ДШП ПДВ, папоўніць доказавую базу што да расейскіх вайсковых злачынстваў.

    Зазначым, што расейскія вайсковыя злачынцы з 247-га ДШП раней ужо неаднойчы  фігуравалі ў кантэксьце вайсковых дзеяньняў на Данбасе ў расьледаваннях InformNapalm:

    • Зьмяшаная БТГр 247-га ДШП і 4-й ТД адпрацоўвае ўзаемадзеяньне ў памежным з Украінай раёне Растоўскае вобласьці;
    • “Ці гараць танкі”. “Аўтарскае” відэа ад расейскіх акупантаў 247-га ПДП;
    • 247-ы дэсантна-штурмавы полк 7-й дывізыі ПДВ ва Украіне;
    • Засуджанага расейскага афіцэра ПДВ рэабілітавалі і падвысілі за ўдзел у неабвешчанай вайне супроць Украіны;
    • Расейскія дэсантнікі сумуюць што да забойстваў

    Ідэнтыфікацыю расейскага вайсковага злачынца зьдзейсьніў валянтэр міжнароднае супольнасьці InformNapalm Мікалай Махно

    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.