• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Узлом Суркова: хактывісты кібэральянса перадалі доказы ўзлому памочніка прэзыдэнта РФ (1 Гб дадзеных)

    on 2016-10-26 | 0 Comment | Hacker | Дасье | Навіны | Сьвет Print This Post Print This Post

    Міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm атрымала неабвержныя доказы апэрацыі, у выніку якой украінскія хактывісты ўзламалі Суркова.

    24 кастрычніка 2016 г. паведамленьні пра ўзлом украінскімі хактывістами ліставаньня памочніка прэзыдэнта РФ Уладзіслава Суркова былі зробленыя большасьцю ўкраінскіх і расейскіх СМІ. Чытачы па-рознаму паставіліся да гэтай інфармацыі: некаторыя лічаць непераканаўчай скан-копію дакуманту, пададзеную ў анонсе на сайце cyberhunta.com.

    25 кастрычніка 2016 г. на гэтыя паведамленьні адрэагаваў і афіцыйны Крэмль. Прэс-сакратар прэзыдэнта РФ Дзьмітры Пяскоў [aka «Говорящие усы», рас.] досыць няпэўна адказаў на пытаньне журналістаў. Ён не абверг узлом пошты памочніка расейскага прэзыдэнта, назваў Суркова «таленавітым чалавекам, якому шмат прыпісваюць».

    Пасьля шматлікіх запытаў чытачоў супольнасьць InformNapalm зьвярнулася непасрэдна да кібэральянсу хакерскіх групаў CyberHunta, FalconsFlame, RUH8 і TRINITY каб  атрымаць дадатковую інфармацыю, доказы й тлумачэньні.

    У выніку хактывісты падзяліліся новай інфармацыяй і перадалі файл дадзеных Microsoft Outlook (.pst) паштовае скрыні prm_surkova@gov.ru з памерам да 1ГБ (дамп RUH8, дамп на Google.Drive).

    (Дарэчы, у арсэнале хакераў кібэральянсу маюцца дадзеныя і на Пяскова, атрыманыя падчас узлому сьпісу адрэсаў памочнікаў і клеркаў з адміністрацыі прэзыдэнта РФ, але іхная публікацыя выходзіць за межы гэтага артыкулу).

    У выніку зьдзейсьненай спэцапэрацыі хактывісты атрымалі доступ да паштовай скрыні прыёмнай Уладзіслава Суркова prm_surkova@gov.ru, а таксама да ПК, які знаходзіцца непасрэдна ў прыёмнай памочніка расейскага прэзыдэнта.

    Для шырокай грамадзкасьці хактывісты выклалі дамп матар’ялаў з верасьня 2013 па лістапад 2014 году. Акурат у гэты час адбыліся асноўныя падзеі актыўнай фазы разгортваньня крамлёўскага праэкту так званай «наваросіі».

    Матар’ялы з 2015 па 2016 гады перададзеныя для аналізу спэцслужбам і ня могуць быць апублікаваныя праз апэратыўную каштоўнасьць.

    У ліставаньні маецца падрабязная інфармацыя пра бізнэс- [1, 2] і мэдыя-інтарэсы Расейскай Фэдэрацыі ва Украіне і, у прыватнасьці, на акупаваных тэрыторыях; пра рызыкі эканамічнай блякады «ДНР» і «ЛНР»; поўныя сьпісы й кантактныя дадзеныя супрацоўнікаў Упраўленьня прэзыдэнта РФ у сацыяльна-эканамічным супрацоўніцтве; дадзеныя й кантакты так званага кіраўніцтва самаабвешчанай «Рэспублікі Абхазія» (РА); тэмнікі для зьдзяйсьненьня агентурнай працы з «ключавымі фігурамі РА» і шмат іншага.

    Цікава, што ў матар’ялах ліставаньня выяўленыя нават сканы пашпартоў Уладзіслава Суркова й чальцоў ягонае сям’і. Апроч гэтага, таксама ёсьць старонкі сканаў шэнгенскіх візаў ва ўсіх пашпартах (дадатак PDF).

    [Уладзіслаў Суркоў пашпарт.pdf, шэнген.pdf, сын Суркова (Раман) пашпарт.pdf, шэнген.pdf, жонка Суркова (Натальля Дубавіцкая) пашпарт, шэнген, дачка Суркова (Марыя) пашпарт, шэнген].

    123231

    Нагадаем, што Уладзіслаў Суркоў быў унесены ў санкцыйныя сьпісы ЭЗ і ЗША ў сакавіку 2014 году; яму забаронены ўезд у краіны Эўразьвязу й ЗША. Тым ня менш, нядаўна адбыўся скандал з прычыны суправаджэньня Пуціна Сурковым на сустрэчы «нармандскай чацвёркі» ў Бэрліне.


     (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.