• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Выяўлены вайсковец 165-й артылерыйскай брыгады ЗС РФ пад Наваазоўскам

on 2015-09-05 | 0 Comment | Актуальна | Грамадзтва | Навіны Print This Post Print This Post
  • ru
  • de
  • es
  • by
  • ua
  • pl
  • en
  • bg
  • sv

У выніку новага “гібрыднага” расьледаваньня валантэры InformNapalm.org зафіксавалі прысутнасьць вайскоўцаў расейскай вайсковай часткі 02901 (пункт сталай дысьлякацыі: Амурская вобл., г.Белагорск-15, ш.Нікольскае) з 165-й артылерыйскай брыгады (поўнае найменьне: 165-я артылерыйская Пражская Красназнамённая ордэнаў Кутузава і Багдана Хмяльніцкага брыгада) на тэрыторыі Украіны ў раёне пгт.Сядова (Наваазоўскі раён Данецкае вобласьці, на Крывой Касе за 58 км ад Марыюпалю).

Гэтае расьледаваньне ўмоўна названае “гібрыдным”, бо яно ўтрымлівае ня толькі дадзеныя, якія атрыманыя з профілю расейскага вайскоўца ў сетцы Instagram праз зьдзяйсьненьне OSINT-дасьледаваньня, але й грунтуецца на інфармацыі ад інсайдэраў з акупаваных тэрыторыяў.

У выніку паездкі інфарматараў InformNapalm ў Наваазоўск, зафіксаваная наяўнасьць значнае колькасьці  вайскоўцаў у населеным пункце Сядове. Гэта спрычынілася да рашэньня зьдзейсьніць наступную дадатковую выведку ў сацыяльных сетках дзеля выяўленьня асобаў з складу кадравых расейскіх вайскоўцаў на пазначанай тэрыторыі. Падчас маніторынгу быў выяўлены профіль кантрактніка 165-й артылерыйскай брыгады Усходняе вайсковае акругі РФ Віктара Салаўёва, які зьмясціў свае фота з геатэгам “н.п. Сядова” (з заархіваваным акаўнтам можна азнаёміцца ў спасылцы: https://archive.is/mDTlm).

коллаж

Вызначыць найменьне падразьдзяленьня, да якога належыць аб’ект маніторынгу, атрымалася з дапамогаю ідэнтыфікацыі нарукаўнага шаўрону, малюнак якога выразна бачны на некалькіх фатаздымках Віктара Салаўёва. Таксама факт слушнага вызначэньня падразьдзяленьня пацьверджаны праз відэа з назовам: “Дзень перамогі ў гар. Парку, г.Белагорск”, якое таксама выкладзенае ў профілі гэтага расейскага вайскоўца.

сводная1

Таксама, варта зазначыць, што шлях з Белагорска ва Украіну ляжыць праз населены пункт Улан-Удэ, дзе знаходзіцца вузлавая станцыя, на якой аб’ект расьледаваньня зрабіў “сэлфі” і выклаў у сваім профілі.

уланудэ

Зь якой прычыны вайсковае кіраўніцтва РФ перакідвае для ўдзелу ў баявых дзеяньнях вайскоўцаў Усходняе вайсковае акругі пакуль невядома. Мо ў эўрапейскай частцы РФ баяздольныя падразьдзяленьні ўжо скончыліся і заходнія інтарэсы імпэрыі больш няма каму адстойваць? Ці не таму на Далёкім Усходзе для аховы дзяржаўнай мяжы РФ пакідваюць манэкенаў, бо ахоўваць межы ад усходняга суседу ўжо ня трэба – усё і так прададзенае…

Нагадаем, што 24 жніўня 2015 году кітайскае інтэрнэт-выданьне Хуаньцю апублікавала фатаздымкі, якія былі зробленыя падчас візыту журналістаў на будоўлю маставога чыгуначнага пераходу  Ніжнеленінскае-Тунцзян праз Амур. Адзін з рэпартэраў заўважыў, што на памежнай назіральнай  вышцы з расейскага боку ўсталяванае пудзіла, якое апранутае ў форму вартавога.

3c111a5a82d3af

(с) Матар’ял падрыхтавалі Арцём Васіленка і Arc Bond адмыслова для InformNapalm.org. Падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу спасылка на аўтараў і наш праэкт абавязковая.

Пераклад Дзяніса Івашына

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 42809 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

May 2022
M T W T F S S
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.