Калегі з праэкту “Міратворац” выявілі досыць цікавы пэрсанаж – Барысаў Красімір Тодаравіч, аднак лягічна зьвязаць усё разам ніяк не атрымалася.
Барысаў Красімір Тодаравіч, профіль у сацсеціве https://vk.com/id225368155, архіў https://archive.is/rVoB7, родны горад Чэлябінск, у 1996 годзе скончыў школу №41 г. Чэлябінска.
На цяперашні момант К.Барысаў знаходзіцца на Данбасе, статус – тэрарыст. Расейскі найміт, інструктар, чалец “спартыўнага клюбу арміі МА ДНР”.
У сеціве выяўлены цікавы запіс “Цэнтру грамадзянскага садзейнічаньня вышуку зьніклых бязь вестак (ЦГСВ) на Паўночным Каўказе пры Міратворчай місыі імя генэрала Лебедзя (ММГЛ)”, згодна зь якім – зьніклы бязь вестак №1006 Барысаў Красімір Тодаравіч, дата нараджэньня 18.06.1980 г., мейсца жыхарства на момант зьнікненьня – г. Чэлябінск, зьнік бязь вестак у 1999 годзе. Мейсцам зьнікненьня называецца в/ч 3655 “З” П/О “Казачыя-Лягеры”. Перад зьнікненьнем Барысаў фармаваў каманду ў Дагестан.
Заўвага: в/ч 3655 – 47-й ПАП (полк асаблівага прызначэньня) УВ МУС РФ, які дысьлякуецца ў Растоўскай вобл., Кастрычніцкім раёне, п/о Казачыя Лягеры.
Варта адзначыць, што профіль Красіміра Барысава “ВКонтакте” адкрыты ў 2013 годзе, дзе ў згаданы пэрыяд зафіксаваныя фатаздымкі як з Расеі, гэтак і з Украіны. Тое што К.Барысаў з “ДНР” і зьніклы бязь вестак К.Барысаў у 1999 годзе адная і тая ж асоба наўрад ці варта ставіць пад сумнеў (рэдкае імя для РФ і тым больш Чэлябінска). І ўсё-ткі, чаму Красімір Барысаў ўсё яшчэ лічыцца ў зьніклых бязь вестак і ці варта распачынаць ягоны “баявы шлях” (або супрацу з расейскімі спэцслужбамі) на Данбас з пачатку 1999 году?
Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў: Іраклі Камахідзэ
(с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайта InformNapalm, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу спасылка на наш праэкт абавязковая.
Пераклад Дзяніса Івашына
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа