• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Зводкі каманды InformNapalm па стане на 20 студзеня 2015 года

    on 2015-01-20 | 0 Comment | Навіны | Штодзённыя зводы

    АТОАпошнія дні галоўнай тэмай быў і застаецца Данецкі аэрапорт (ДАП) і да яго, літаральна, прыкавана ўся ўвага чытачоў.

    ДАП стаў своеасаблівым фетышам. На гэтым і адыграла расейская прапаганда: цяпер, выкарыстоўваючы аэрапорт, досыць лёгка пераарыентаваць ўвагу аўдыторыі. Мы ж хочам крыху пашырыць кругагляд, так як абвастрэнне сітуацыі з ДАП – гэта толькі адцягвае манеўр агульнага тэатра баявых дзеянняў. Ды і да таго ж, няўдалая “туманная вылазка” да новага тэрміналу і трапленне ў палон ўкраінскіх байцоў таксама згулялі ў мінус адэкватнага ўспрымання сітуацыі.

    Інфармацыя аб заходзе на тэрыторыю Украіны двух расейскіх БТГр ў колькасці 600-800 чалавек трохі ўзбадзёрыла, але не дала дакладнага ўяўлення аб намерах суперніка з прычыны адсутнасці афіцыйнай інфармацыі аб раёнах яго вылучэння. З уласных крыніц нам удалося высветліць, што 1 БТГр была заўважана ў Луганскім раёне, а другое ў раёне Цельманава ў накірунку да Марыупаля.

    Частка падраздзяленняў пайшла на замену і ўзмацненне там, дзе панеслі страты.

    Асноўныя шляхі пастаўкі тэхнікі: Мацвееў Курган – Ілавайск, Навашахцінск – Антрацыт, Каменск-Шахцінскі-Луганск. У асноўным, усе асядае ў Шахцёрске (дзе хутчэй за ўсё знаходзіцца рэзерв стаўкі), Бранке і Стаханаве, Луганску (накірунак на Станіцу).

    Зараз разгледзім падзеі, якія адбыліся на аснове аналізу папярэдніх зводак. Пасля пачатку штурму порта сіламі АТА рэзка ўзрасла актыўнасць баявікоў у раёне Дакучаеўск. У населены пункт пачала падцягвацца тэхніка з Старабешэва і Камсамольскага. Акрамя таго, праціўнік вырабіў перакідку тэхнікі на поўдні ў бок Марыупаля.

    Такім чынам, першы этап, які адцягвае ўдар, быў рэалізаваны. Уся ўвага пераключылася на порт і сектар М. 20.01 баявікі пачалі развіваць наступ у Лісічанскім накірунку, пра што кажа папераменнае адцясьненьне сіл у раёне 31-га блокпаста. Адзначым, што зладжаная праца падраздзяленняў ВСУ не дала магчымасць сілам праціўніка, які прыбыў у Славянасербскі раён, дамагчыся значных поспехаў. Цяпер варта чакаць спробаў прарыву ў Арцёмаўскім накірунку. Улічваючы незразумелыя дзённыя манеўры суперніка ў Горлаўке, пад прыкрыццём імітацыі абстрэлу, такое развіццё падзей становіцца хутчэй за ўсё верагодным.

    Хочам адзначыць, што гэта далёка не апошнія заходы расейскіх БТГр і 21-22 студзеня мы хутчэй за ўсё пачуем аб новых інцыдэнтах.

    Маніторынг старонак у сацсетках расейскіх вайскоўцаў паказаў, што ў ноч на сёння пад прыкрыццём туману ў Украіну плануецца ўстанова яшчэ некалькіх груп. Ўскосна гэтыя дадзеныя пацвярджае варушэнне расейскай групоўкі ў лагерах пад Растовам-на-Доне, дзе яны стаялі больш 3х месяцаў. Многія вайскоўцы бравіруюць перад сваімі сябрамі, што сёння ноччу ідуць на Данецк. Вядома, не варта выключаць і інфармацыйную гульню, але намеры выхаду на баявую задачу дакладна прасочваюцца.

    Назіральнікі таксама адзначаюць, што падвоз боепрыпасаў праз Макееўку ў Данецк па трасе Н21 падвоіў свае тэмпы. Калі раней караваны грузавікоў з боепрыпасамі завозіліся раніцай, а ў вечары яны ўжо вярталіся назад, то зараз яны робяць па 2 рэйса ў дзень. Па трасе ў суме праходзіць каля 30-40 грузавікоў у суткі, машыны ідуць без аховы. Магчыма, базы з боепрыпасамі за апошні час былі перанесены з расейскай тэрыторыі Данецка (Растоўская вобл.) На акупаваную ўкраінскую тэрыторыю ў Луганскай вобл. Што дазволіла павялічыць шчыльнасць завозу боепрыпасаў.

    Не варта таксама скідаць з рахункаў магчымасць выкарыстання расейскім бокам авіяцыі, пра гэта кажа нагнятанне панікі ў асяроддзі мясцовага насельніцтва акупаванай тэрыторыі Данецка. Людзям навязваюць меркаванне, што ўкраінская авіяцыя будзе іх бамбіць, разам з гэтым ізноў з’явіліся намёкі на з’яўленне ў баявікоў “ўласных ВПС”. Гэтыя два эпізоду дазваляюць зрабіць высновы аб падрыхтоўцы правакацый з паветра.

    Прагноз: некалькі дзён будуць разгойдваць сітуацыю манеўрамі, што адвоздяць увагу, і нанасіць паралельна лакальныя ўдары, пасля гэтага можа рушыць услед шакавальная правакацыя і спроба прарыву лініі фронту.

    Паралельна таксама могуць быць задзейнічаны сцэнары з тэрактамі або рэзананснымі акцыямі ў паўночнай Еўропе.

    Сённяшняе затрыманне ў Францыі 5-х расейскіх грамадзян з абвінавачваннем у падрыхтоўцы тэрактаў – гэта першая ластаўка.

    Верагодна, сустракаць Дзень саборнасці Украіны мы будзем не ў святочным настроі, а ў баявым.

    Захоўвайце цвёрдую веру і ўпэўненасць у будучую перамогу. Не ўпадайце ў роспач і паніку і мы абавязкова пераможам.

    PS: дарэчы, паніцы схільныя і нашы апаненты. З вартых даверу крыніц вядома, што ў Крамлі поўны розбрад і хістанні. І ім ёсць чаму панікаваць, супраць іх практычна ўвесь цывілізаваны свет…

    Матэрыял падрыхтавалі аналітыкі каманды InformNapalm Арцём Васіленка і Раман Бурко.
    Дзякуючы інфармацыйнай падтрымцы інсайдэраў і валанцёраў InformNapalm.

    Пераклад ад Кацярыны Катэнка

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.