• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Зянон ПАЗЬНЯК: “Мяжа чалавецтва”

    on 2015-08-18 | 0 Comment | Актуальна | Аналітыка | Беларусь | Грамадзтва | Навіны

    Публікуем апошні выступ выбітнага беларускага палітыка, навукоўца, паэта, публіцыста, які яшчэ два дзесяцігодзьдзі таму меў сваю прарочую візыю што да сьмяротнай пагрозы, якая зыходзіць ад Расеі і ёсьць небясьпекай ня толькі для наканаваных лёсам жыць побач зь ёю суседзяў, але і для ўсяго цывізізаванага чалавецтва.

    * * *

    Зянон ПАЗЬНЯК

    МЯЖА ЧАЛАВЕЦТВА

    (Выступ на жнівеньскім 2015 г. Сойме КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”)

    Мы бачым, што рэжым бессаромна разыгрывае бяздарны фарс з сваёй чарговай незаконнай выбарчай кампаніяй. Усё адбудзецца як заўсёды. Актыўнае грамадзтва ўжо ў значнай частцы сваёй зразумела бяссэнсоўнасьць ўдзелу ў выбарчых спэктаклях і галасаваць ня пойдзе. Будуць праблемы для рэжыму ўжо нават з масавым прывозам і загонам выбаршчыкаў на ўчасткі. Сёлета рэжым настолькі расперазаны ў сваіх дзеяньнях, што можа хоць на галаву стаць – магымы любы маразм. Але гэта ўжо вылезе яму бокам.

    Праблемы пачнуцца пасьля спэктакля. Яны ў эканамічнай і фінансавай сфэры. На мой погляд сытуацыю можна спрагназаваць і быць падрыхтаванымі да падзей. Мяркую, што мы вернемся да гэтай тэмы ў верасьні, калі становішча набудзе больш канкрэтныя абрысы і, магчыма, скрануцца зь мёртвай кропкі ваенныя падзеі ва Украіне.

    Цяпер, пакуль часовае зацішша, нам (нашаму грамадзтву) вельмі важна асэнсаваць стандартныя палажэньні цяперашніх дачыненьняў у сьвеце, якія шмат дзе даўно вядомыя, але актуальнасьць вымагае іх паўтарэньня. І для беларускага, і для Заходняга грамадзтва актуальна цяпер асэнсаваць ролю Расеі ў сусьветнай палітыцы і асабліва ў дачыненьні да Беларусі. Гістарычная Беларуска-Расейская вайна, якая доўжыцца стагодзьдзі, перайшла (як лічаць некаторыя нашыя ворагі) у стадыю дабіваньня Беларусі. Мы так ня лічым, хоць разумеем цяжкі стан, у які загнана наша краіна. Змаганьне працягваецца. І у канечным выніку разгромлена будзе Масква. Цяпер трэба больш уважліва прыглядзецца да Расеі. Ворага трэба вывучыць, ведаць і адэкватна яго ўспрымаць.

    * * *

    Нядаўна, размаўляючы пра варварства і ілжу рускіх у тэлебачаньні супраць украінцаў, я пачуў пытаньне: „А ці зьяўляюцца рускія людзьмі?“ Пытаньне можа здасца дзіўным. Зразумела, што і папуасы, і готтэнтоты, і эскімосы, і французы, і манголы, і рускія – гэта людзі. Яны валодаюць мовай (кожны мае сваю), думаньнем, вертыкальнай хадзьбой і арыентацыяй цела, будовай арганізма, жыцьцём у сацыяльнай і культурнай супольнасьці, нягледзячы на розьніцу ўзроўняў гэтай супольнасьці і маштабу цывілізацыйнага вымярэньня.

    І тым ня менш, гісторыя засьведчыла ня раз, што людзі (прытым у вялікіх маштабах) перастаюць быць людзьмі, і гэта адлюстравана ў мове, у лексіцы, тэрміналогіі і юрыспрудэнцыі. У мове зьяўляюцца словы кшталту „нелюдзь“, у ацэначных вызначэньнях – тэрміны, кшталту „антычалавечнасьць“, „антычалавечыя дзеяньні“, „антычалавечая ідэалогія“, „антычалавечыя погляды“, у юруспрыдэнцыі – „злачынствы супроць чалавецтва“, у псіхалёгіі здаўна вядомыя такія зьявы, як „мізантропія“, „чалавеканенавісьніцтва“.

    Такое разыходжаньне адбываецца з прычыны рознай (дакладней, падвойнай) шкалы ацэнак чалавецтва – анталагічнай і гуманістычнай. Па анталагічнай шкале навукова вызначаецца ўсё аб’ектыўнае, што вылучае чалавецтва ў прыродзе (тое, што я адзначыў у пачатку артыкула). Па гуманістычнай шкале адзначаецца ўсё фэнамэнальнае, тое, што ўзвышае чалавецтва над астатнім жывым сьветам і лучыць яго ў фэнамэнальным існаваньні.

    Галоўная якасьць гэтай шкалы чалавецтва – тварэньне дабра, спрыяньне чалавека чалавеку і чалавецтву. Тут існуюць табу, якія не дазваляюць перакрочыць сфэру дабра і пераступіць мяжу зла.

    Катэгорыя чалавечнасьці базуецца якраз на такой шкале, і менавіта разбурэньне гэтай шкалы прыводзіць да ацэнкі такіх разбуральных дзеяньняў, як нялюдзкіх, антылюдзкіх і злачынных супраць чалавецтва, а асобы, якія гэтак робяць, набываюць ацэнку „нелюдзяў“.

    У рэлігійнай традыцыі культуры „нелюдзь“, як асоба разбураючая чалавека і носьбіт зла, набывае пэрсаніфікацыю абсалютнага зла ў вобразах „бесаў“, „троляў“, „дэманаў“ і т. п. – гэта значыць такой эманацыі, якая па прыродзе сваёй антычалавечая і запачаткавана ня можа рабіць дабра, а толькі зло.

    Тут адзначу, што рэлігійнае адчуваньне (і створаныя на гэтай аснове сістэмы рэлігіі) таксама адносяцца да фэнамэнальнай шкалы чалавецтва.

    Чалавечая гісторыя змаганьня – гэта ня толькі барацьба інтарэсаў ды барацьба за выжываньне. Тут вельмі шмат таго, што мы называем змаганьнем дабра са злом (гэта значыць чалавечага і антычалавечага), якое ўвасабляецца ў розных сістэмах і дачыненьнях.

    Найбольш маштабна яно выявілася не ў так званых «рэлігійных войнах», а якраз у антырэлігійных, антыхрысьціянскіх сістэмах, бо зло адмаўляе ўвогуле фэнамэнальнае вымярэньне чалавецтва. Выразныя прыклады такой зьявы ў апошнім стагодзьдзі – гэта рускі камунізм і нямецкі фашызм (тут, па сутнасьці, адна прырода, толькі ў розным выяўленьні).

    Дзеля лепшага разуменьня гэтага прыкладу мушу нагадаць пра аспэкт пакаяньня. Прызнаньне сваіх памылак, сваёй віны і пакаяньне за зробленае зло – гэта ёсьць якасьць, характэрная для хрысьціянскай асобы чалавека. У некаторых сістэмах рэлігіі такіх паводзінаў не існуе, іх нават не разумеюць (дакладней, разумеюць па-свойму). Прызнаньне сваіх памылак і сваёй віны, пакаяньне і, адпаведна, дараваньне іншым іхных памылак і віны, практычна, поўнасьцю адсутнічала (і адсутнічае) у варварскіх грамадзтвах і цалкам не існуе ў мэнтальнасьці варварскай асобы, тым больш у катэгорыі «нелюдзі».

    Тое, што нямецкае грамадзтва пакаялася за злачынствы фашызму, узяло на сябе грахі нацызму, панесла пакараньне і расплацілася за пакуты людзей, сьведчыць пра яго хрысьціянскую якасьць, высокі цывілізацыйны ўзровень і высокасьць фэнамэнальнай шкалы чалавечнасьці.

    Зьвяртаючыся да рускага камунізму, мы бачым цалкам адваротную карціну. Тут адбылося частковае раскрыцьцё злачынстваў супраць народаў і супраць чалавецтва і частковае асуджэньне гэтых злачынстваў, але цалкам адсутнічае пакаяньне ў зробленым і рахунак сумленьня.

    Там (у Расеі) татальна, масава гэтага нават не разумеюць, і ні адна руская асоба ніколі не паставіла пытаньня пакаяньня перад рускім грамадзтвам. Наадварот, са злачынстваў супраць чалавецтва зроблены прадмет грамадзкага (імпэрскага) гонару і славы.

    І цалкам заканамерна, што тое, што ў выніку пакаяньня адкінулі немцы (ідэалёгію нацызма) цяпер пераняло рускае імпэрскае грамадзтва начале з Пуціным. Тут выявілася гнасеаалагічная прырода нялюдзкай зьявы. Гэта ўсё ёсьць факт і рэальнасьць, якую ўсе назіраюць.

    Дык як жа да гэтай рэальнасьці адносіцца? І галоўнае: як яе ацэньваць? Ці зьяўляюцца рускія людзьмі?

    Калі пацікавіцца, што думаюць пра расейцаў цывілізаваныя народы, то выяўляецца жахлівая карціна рэйгенаўскага «скопішча зла». Нядаўна ў Кітаі зьявілася брашура «Працінаючы поглядам Расею», дзе сабраныя выказваньні кітайцаў пра рускіх. Аб адсутнасьці паняцьця пакаяньня ў рускіх тут сказана вельмі пранікліва і характэрна. Цытата: «Сораму ў рускіх людзей няма ні кроплі. Самае дзіўнае заключаецца ў тым, што яны ніколі не адчуваюць сораму, што б яны не рабілі. Наадварот, яны заўсёды знаходзяць усяму апраўданьне».

    І далей: «Маральнасьць у рускіх – перакулена: з аднаго боку – усходняя пакорнасьць і рабалюбства, з другога – распуснасьць і расперазанасьць; грубасьць яны прымаюць за геройства, расхлябанасьць і хаос – за дэмакратыю, лакейства – за цноту».

    Зьвернемся да рускай імпэрскай літаратуры. Зазначу, што гэтая літаратура ёсьць люстраное выяўленьне нялюдзкага грамадзтва. Яе асаблівасьць – амбівалентнасьць вобразаў і выказваньняў. Антычалавечнасьць, як сутнасьць гэтай літаратуры можа адначасна суседнічаць з крытыкай антычалавечнасьці.

    Цытата з «Хаджы Мурата» Л. Талстога:

    “Садо, у которого останавливался Хаджи-Мурат, уходил с семьей в горы, когда русские подходили к аулу. Вернувшись в свой аул, Садо нашел свою саклю разрушенной: крыша была провалена, и дверь и столбы галерейки сожжены, и внутренность огажена. Сын же его, тот красивый, с блестящими глазами мальчик, который восторженно смотрел на Хаджи-Мурата, был привезен мертвым к мечети на покрытой буркой лошади. Он был проткнут штыком в спину. Благообразная женщина, служившая, во время его посещения, Хаджи-Мурату, теперь, в разорванной на груди рубахе, открывавшей ее старые, обвисшие груди, с распущенными волосами, стояла над сыном и царапала себе в кровь лицо и не переставая выла. Садо с киркой и лопатой ушел с родными копать могилу сыну. Старик дед сидел у стены разваленной сакли и, строгая палочку, тупо смотрел перед собой. Он только что вернулся с своего пчельника. Бывшие там два стожка сена были сожжены; были поломаны и обожжены посаженные стариком и выхоженные абрикосовые и вишневые деревья и, главное, сожжены все ульи с пчелами. Вой женщин слышался во всех домах и на площади, куда были привезены еще два тела. Малые дети ревели вместе с матерями. Ревела и голодная скотина, которой нечего было дать. Взрослые дети не играли, а испуганными глазами смотрели на старших.

     Фонтан был загажен, очевидно нарочно, так что воды нельзя было брать из него. Так же была загажена и мечеть, и мулла с муталимами очищал ее.

     Старики хозяева собрались на площади и, сидя на корточках, обсуждали свое положение. О ненависти к русским никто и не говорил. Чувство, которое испытывали все чеченцы от мала до велика, было сильнее ненависти. Это была не ненависть, а непризнание этих русских собак людьми и такое отвращение, гадливость и недоумение перед нелепой жестокостью этих существ, что желание истребления их, как желание истребления крыс, ядовитых пауков и волков, было таким же естественным чувством, как чувство самосохранения.”

    Падмечана дакладна. Рускія варвары, якія праводзілі генацыд паўночнакаўказкіх народаў на працягу амаль усяго 19-га стагодзьдзя, зрабілі столькі дзікага, чорнага, подлага і антылюдзкага зла гэтым народам, што лічыць рускіх людзьмі было немагчыма. Яны не засьведчылі нічога чалавечага. На пачатку 19-га стагодзьдзя чачэнцаў і адыгаў (чаркесаў) было больш за два мільёны чалавек. Чаркескае насельніцтва рускія мэтанакіравана і пасьлядоўна вымардавалі амаль усё. Рэшткі разьбегліся па ўсім сьвеце. Чачэнскае насельніцтва пабілі і замардавалі больш за палову. З двух мільёнаў чачэнскіх людзей засталося ў другой палове 19-га стагодзьдзя каля паўмільёна.

    Тое ж назіраецца і ў 1990-х гг., калі пуцінская арда душыла незалежнасьць Ічкерыі. З амаль мільённага насельніцтва Ічкерыі рускія забілі 250 тысяч чалавек плюс пяцьдзесят тысячаў чачэнскіх дзяцей. Прытым рускія генэралы (імёны вядомыя), што тварылі гэтае злачынства супраць чалавецтва, патрабавалі больш сродкаў і войска, каб забіць увесь чачэнскі народ, і такім чынам вырашыць праблему Чачэніі. Ім не ўдалося тое зрабіць не таму, што яны адступіліся, а таму, што гераічныя чачэнцы сваім супрацівам не далі ім тое выканаць.

    Пачынаючы ад Чынгіз-хана і ад утварэньня – Арды – Паўночнага ўлуса ў Вялікай Мангольскай імпэрыі (і потым на яго месцы — Маскоўскай дзяржавы), задачы і мэтады маскоўцаў не зьмяніліся: нападаць, рабаваць, забіваць, выразаць усіх, засяляць выразаныя землі крымінальным насельніцтвам і далей ізноў нападаць, забіваць, рабаваць, ілгаць.

    Маскоўская Арда (Расея) зь яе комплексам нелюдзяў была (і застаецца) пастаяннай пагрозай для цывілізацыі і культуры. Былі забітыя і перасталі існаваць цэлыя народы (прытым ня ў выніку вайны, а з прычыны генацыду). Рэшткі некаторых народаў, напрыклад, абхазаў, чачэнцаў, інгушоў, часткова крымскіх татараў, у канцы 20-га стагоддзя пачалі аднаўляцца, адраджаць сваё насельніцтва і культуру. Цяпер іх існаваньню зноў пагражае Расея.

    Для ўсходне-эўрапейскай цывілізацыі першым разбуральным ударам у сярэднявеччы з боку Маскоўскай арды было цалкавітае вымардаваньне і зьнішчэньне ў 15-м стагодзьдзі абшырнай Ноўгарадзкай дзяржавы і ноўгарадзкага народа (ноўгарадзкай вечавай дэмакратыі). Гэта была, дарэчы, вельмі самабытная культура, па мове і традыцыях блізкая да беларускай (канкрэтна, да полацка-крывіцкага арыяла).

    У 17-м стагодзьдзі ў Маскоўскай Ардзе быў распрацаваны грандыёзны і авантурны план разбурэньня і зьнішчэньня Вялікага Княства Літоўскага. Згодна гэтага плана, беларускія гарады мусілі быць разбураныя, а ўсё насельніцтва забітае. Вайну маскоўцы прайгралі, але пасьпелі выбіць 51 адсотак насельніцтва старажытнай Беларусі (ВКЛ) і, фактычна, забраць пад свой уплыў у 1654 годзе Украіну. Гэта быў фатальны ўдар па Вялікім Княстве, які ня ўкладваецца ў рацыянальнае абгрунтаваньне тагачаснай вайны. У Эўропе такіх войнаў не вялося (ваявалі арміі і войска з войскам, а не з цывільным насельніцтвам).

    Далейшая гісторыя 18-га, 19-га, 20-га стагоддзяў – гэта быў працяг той варварскай вайны рознымі мэтадамі, але звышзадача заставалася адна і тая ж – разбурэньне і вынішчэньне беларускай культуры ВКЛ і вымардаваньне насельніцтва (адпаведна, фальсіфікацыя гісторыі, хлусьня, імпэрская прапаганда, культываваньне заганаў і нянавісьці і галоўнае – разбурэньне культуры і русіфікацыя краіны).

    Калі ўзяць аловак і спакойна падсумаваць, што было з намі пасьля таго, як Расея і немцы падзялілі Рэч Паспалітую і Вялікае Княства Літоўскае, то можна толькі зьдзівіцца, як мы ўвогуле яшчэ існуем, і нават адрадзілі нашу дзяржаўную незалежнасьць. Мільёны беларусаў былі забітыя, зьнішчаны, вывезеныя ў Сібір, у стэп, згноеныя ў расейскіх турмах. Прытым зьнішчалі лепшых, адукаваных, таленавітых, працавітых людзей.

    Пасьлядоўна, мэтанакіравана ва ўсіх галінах жыцьця, ва ўсіх закаморках існаваньня, ад побыту да культуры, ад эканомікі да палітыкі, з боку Расеі ішлі ў Беларусь нянавісьць, гразь, непрызнаньне, ахайваньне, абплёўваньне і вынішчэньне ўсяго, літаральна ўсяго беларускага. Рэпрэсіі чаргаваліся з генацыдам, рабаўніцтва з адабраньнем маёмасьці, фальсіфікацыя, хлусьня ішлі разам з русіфікацыяй, імпэрскія звычкі – разам з п’янствам і матам, і паўсюдна бесканечная ілжа, агромністая, пачварная, руская. Адтуль не прабілася нічога сьветлага, нічога паважанага, ні каліва (бо яго там не было, а калі дзе ўзьнікала, то яны самы яго зьнішчалі).

    Там не было ніколі ні сказана ні напісана, нават не прашаптана ніводнага слова пашаны да іншых народаў, не прабілася ніводнага голасу. А калі хто сумняваўся, яго там ізноў жа ліквідавалі. Успрыняцьце ўсяго сьвету як варожага асяродзьдзя, імкненьне абгадзіць, абпляваць усе народы і ўвесь сьвет і разбурыць яго, вынікае з расейскай мэнтальнасьці і цяпер выразна праявілася ў дачыненьні да Украінскай рэвалюцыі і свабоды. Рускія ва ўвесь голас наперабой крычаць (і друк, і палітыкі, і прадстаўнікі ўлады і, практычна, увесь расейскі соцыум), што вялікі ўкраінскі народ – гэта не народ, што ўкраінцы ня людзі, а фашысты, што ўкраінскай нацыі няма, што ўкраінскай мовы не існуе (гэтак жа яны ілгалі раней і лгуць цяпер пра Беларусь, пасьлядоўна зьневажаючы нашу нацыю, культуру і наш народ, і ня толькі наш народ – усе народы вакол Расеі, асабліва суседзяў). Яны не называюць іх нават сваімі імёнамі, але прыдуманымі зьняважлівымі клічкамі.

    Людзі, якія жывуць пад уплывам выхаваньня, і якім цяжка ўкладваецца ў галаве рэчаіснасьць, могуць запярэчыць, што цяперашняе шавіністычнае вар’яцтва і неадэкватнасьць расейскага грамадзтва ўзбуджана рускім тэлебачаньнем, ілжывай гёбэльсаўскага кшталту прапагандай, дзікай інфармацыйнай агрэсіяй. Маўляў, рускае грамадзтва стала ахвярай ілжывай рускай інфармацыйнай палітыкі, а на самой справе грамадзтва нармальнае.

    Гэта прымітыўная і кардынальная памылка, абумоўленая фальшывай пазыцыяй, альбо, магчыма, выклікана жаданьнем самазаспакаеньня, замест таго, каб глянуць праўдзе ў вочы. Такой жа дзікай нянавісьцю, неадэкватнасьцю і фанатычнай верай ў хлусьню расейскае грамадзтва характарызавалася заўсёды на працягу ўсёй сваёй гісторыі. Гісторыкі, што чытаюць гістарычныя тэксты, крыніцы і дакумэнты тое добра ведаюць.

    З пазьнейшых сьведчаньняў раіў бы пачытаць вядомую, выдадзеную ў 1923 годзе, дасьледчыцкую працу Карнея Чукоўскага «Поэт и палач» (раздзелы 3-6). Чытач убачыць, што цяперашняя ўспышка рускага імпэрскага ідыятызму, падтрыманая тэлебачаньнем, нават ня йдзе ў параўнаньне з тым «патрыятычным сіфілісам» (выказваньне А. Герцана), які буяў у Расеі ў ХІХ стагоддзі, за часы задушэньня паўстаньня Кастуся Каліноўскага ў Беларусі і замахаў на цара Аляксандра 2-га. Той шабаш таксама не ўкладваўся ў галаву іншым людзям. Але ў Расеі варварскае дзікунства было ўвесь час.

    Дык што гэта такое ёсьць за «Чудище обло, озорно, огромно, стозевно и лаяй»? Што гэта за «скопішча зла» і як да яго адносіцца? Яны самі часам бачаць сваю антычалавечую пачварнасьць, называюць яе, але ня робяць з гэтага абсалютна ніякіх пазытыўных высноў.

    Некалькі рускіх самакрытычных цытатаў:

    М. Ю. Лермонтов: “Прощай, немытая Россия, Страна рабов, страна господ…”

    А. С. Пушкин: “О, как груб наш русский язык!”

    Л. Н. Толстой: “Московия — Русь тайги, монгольская, дикая, звериная.”

    Ф. М. Достоевский: “Народ, который блуждает по Европе и ищет, что можно разрушить, уничтожить только ради развлечения.”

    М. Н. Булгаков: “Не народ, а скотина, хам, дикая орда душегубов и злодеев.”

    А. М. Горький: “Наиважнейшею приметою удачи русского народа есть его садистская жестокость.”

    С. Т. Аксаков: “О, как тяжко жить в России, в этом смердючем центре физического и морального разврата, подлости, вранья и злодейства.”

    И. С. Тургенев: “Русский есть наибольший и наинаглейший лгун во всем свете.”

    И. С. Шмелев: “Народ, что ненавидит волю, обожает рабство, любит цепи на своих руках и ногах, грязный физически и морально, готовый в любой момент угнетать все.”

    Тут ізноў падкрэсьлю: чытаючы гэтыя выказваньні, трэба разумець, што напісаны яны ў большасьці махровымі імпэрцамі, прадстаўнікамі рускай імпэрскай літаратуры. У іншым месцы яны пішуць адваротнае і пра Расею, якую „умом нельзя понять», і пра «русский язык», які нібыта «великий и могучий», і пра «русский народ», які нібыта некалі «всем покажет» і т. п.

    Увогуле, амбівалентнасьць – гэта прыкмета нізкай сьвядомасьці і не свабоднага, залежнага духа. Гэта прыкмета закамуфляванага ў падсьвядомасьці нявольніцтва, яго адначасна пратэстнага і сэрвільнага выяўленьня. Літаратура, якая абслугоўвала імпэрыю, выяўляла часта нездаволенасьць імпэрскім насельніцтвам, якое было занадта «скотским» і не адпавядала высокім імпэрскім імкненьням імпэрскіх пісьменьнікаў (якія яны выклалі ў іншых выказваньнях). Сутнасьць, аднак, была тая, якая адпавядала рэчаіснасьці – рускаму імпэрскаму разбою, агрэсіі, жорсткасьці, хамству і дзікасьці імпэрскага насельніцтва Маскоўшчыны.

    Рэальнасьць, гісторыя і сукупнасьць фактаў рэальнасьці паказваюць цалкам адназначна, што ў фэнамэнальным сэнсе і ў фэнамэнальнай сістэме каардынат узьнікае пытаньне: а ці ёсьць рускія цывілізаванымі людзьмі? Рэчаіснасьць сьведчыць, што тут тыповыя мэнтальныя варвары з псіхічным імпэратывам стэпавых вандроўнікаў, з навукова-тэхнічным прагрэсам, ракетамі ў космасе і атамнай зброяй ў загашніку. У фэнамэнальным сэнсе яны цалкам выпадаюць з хрысьціянскай цывілізацыі чалавецтва.

    Чачэнцы і іншыя народы, якіх рускія вынішчалі на сьмерць, убачылі і зразумелі тое даўно, і адносіны да рускіх, як да нелюдзяў склаліся самі сабой. Тут, вядома, трэба ўлічваць яшчэ чыньнік ісламу, рэлігійнае ўспрыняцьце «няверных», але чыньнік генацыду ёсьць вызначальны і рэакцыя адэкватная.

    У хрысьціянскай Беларусі, насельніцтва якой маскоўцы мэтанакіравана вынішчалі сотні гадоў і якая цяпер, страціўшы нават сталіцу, скурчылася, як шагрэневая скура, да шасьці вобласьцяў і дзесяці мільёнаў насельніцтва, у гэтай хрысьціянскай Беларусі ўсьведамленьне сьмяртэльнай пагрозы прыходзіць павольна, альбо не прыходзіць зусім з-за неадэкватнай ацэнкі небясьпекі. І ў гэтым хаваецца нацыянальная сьмерць.

    Неадэкватнасьць ацэнак Расеі, расейцаў і рускай агрэсіі характэрна ня толькі для Беларусі, але ў рознай ступені і для Украіны, і для Грузіі, і для Малдовы, і асабліва для Заходняга сьвету. Тут ніхто да канца не разумее, зь якой зьявай яны маюць справу, бо па фармальных, зьнешніх прыкметах рускія – нібы эўрапейцы, а па сутнасьці — варвары і хрысьціянскаму чалавеку тое цяжка ўсьвядоміць. І тым ня менш, зразумець неабходна («понять умом»), каб пазьбегнуць паразы ў аднабаковай вайне супраць чалавецтва, якая доўжыцца сотні гадоў.


    Зянок ПАЗЬНЯК | narodnaja-partyja.org | 9 жніўня 2015 г.


     

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.