• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    “11 сяброў Пуціна”: сэлфі-выведнікі 18-й АМСБр на Данбасе

    on 2015-07-24 | 1 Comment | Актуальна | Дасье | Навіны | Падзеі | Факты ўварваньня
    • ru
    • de
    • by
    • ua
    • pl
    • en
    • bg

    “11 сяброў (ня Оўшэна)”, Або самалюстрацыя выведнікаў 18-й АМСБр ЗС РФ, якія прайшлі праз “украінскую камандыроўку”.

    Чарговы матар’ял каманды InformNapalm.org заснаваны на OSINT-расьледаваньні, які дэманструе факты ўдзелу выведвальнага падразьдзяленьня 18-й Асобнай матастралковай брыгады (в/ч 27777, мейсца дысьлякацыі Чачэнія – Ханкала і Калінаўская) 58-й агульнавайсковай арміі Паўднёвае вайсковае акругі ЗС РФ у вайне на Данбасе.

    Падчас вывучэньня інфармацыі й аналізу старонак сацсетак расейскіх вайскоўцаў з 18-й АМСБр (профілі, фатаальбомы, камэнтары, кантакты, статусы, геаграфічныя пазнакі і г.д.) атрымалася выявіць групу вайскоўцаў-кантрактнікаў з складу роты вайсковай выведкі выведвальнага батальёну гэтага вайсковага злучэньня, якія ўлетку-увосень 2014 году прайшлі праз “растоўска-украінскую камандыроўку”. У выніку вывучэньня назьбіранай інфармацыі ўдалося выявіць відавочныя факты знаходжаньня і ўдзелу расейскіх выведнікаў у баёх на Данбасе. Агульнымі азнакамі, якія паказваюць на тое, што фатаматар’ял расейскіх выведнікаў мае дачыненьне да летне-восеньскіх падзеяў на Усходзе Украіны зьяўляюцца – белыя ідэнтыфікацыйныя павязкі, нестатутная форма адзеньня, шаўроны “наваросіі” і “георгіеўскія стужкі”, таксама замаскаваныя пад “ДНР/ЛНР” узбраеньне і тэхніка, частку зь якой удалося ідэнтыфікаваць.

    Большасьць расейскіх “ветэранаў”-выведнікаў з 18-й АМСБр, якія згаданыя ў нашым матар’яле і якія прайшлі празь леташнюю авантуру Крамлю на Данбасе, на цяперашні момант знаходзяцца ў чарговай камандыроўцы, пра што сьведчаць сьвежыя фатаздымкі з памежных з Украінай раёнаў Растоўскае вобласьці. У расьледаваньні фігуруюць:

    1. Аўжынаў Віктар Мікалаевіч (https://vk.com/avzhinov, архіў: https://archive.is/EAMLN), снайпэр-выведнік. Нягледзячы на ​​тое, што Аўжынаў выкладвае небагата фатаздымкаў, усё ж, ён скарыстаў з магчымасьці пахваліцца ў сваім профілі дзяржаўнай узнагародай – “Мэдалём Суворава”, рэгістрацыйны нумар 40978, якім ён узнагароджаны паводле указу прэзыдэнта РФ з 24 лістапада 2014 году. У фатападборцы Аўжынава ёсьць некалькі групавых здымкаў выведнікаў 18-й АМСБр з Данбаса, у постаці баявікоў і марадзёраў, зь белымі ідэнтыфікацыйнымі павязкамі, з шаўроном “наваросіі”. Сярод “баявых таварышаў” Аўжынава апазнаныя і іншыя фігуранты гэтага расьледаваньня (зьвярніце ўвагу на калектыўнае фота на тле “БТР” зь нейкай асобаю ў пінжаку,  таксама іншае групавое фота з таварышамі, якія таксама ёсьць у фатаальбомах іншых фігурантаў нашага расьледаваньня – расейскіх выведнікаў 18-й брыгады).

    profile 2 3 9 8

    2. Валодзя Чэмбелееў (https://vk.com/id191365679, архіў: https://archive.is/rK5o8), ня гэтак даўно служыў у ПДВ, з 2013 году кантрактнік 18-й матастралковай брыгады. У.Чэмбелееў, мабыць, адзін з самых шчырых фігурантаў гэтага расьледаваньня, дзякуючы яму атрымалася знайсьці шэраг цікавых дэталяў.

    У фатаальбоме У.Чэмбелеева вельмі шмат фатаздымкаў рознага пэрыяду, з 2012 году па сёньняшні дзень. Найбольш цікавыя фатаздымкі за 2014-2015 гг. – гэта паказальныя выступы на мейсцы дысьлякацыі брыгады ў Чачэніі, брыгадныя вышкалы, шпацыр у Грозным і шмат іншага. У фатаматар’яле, выкладзеным за ліпень-сьнежань 2014 году багата фатаздымкаў, якія маюць дачыненьне да пэрыяду ягонай “украінскай камандыроўкі”, у тым ліку калектыўныя здымкі ў постаці “баявікоў наваросіі”, зь белымі ідэнтыфікацыйнымі павязкамі і з схаванымі тварамі, на тле баявой тэхнікі, таксама шэраг іншых здымкаў. У.Чэмбелееў гэтаксама, як і ягоны таварыш Аўжанаў, скарыстаў з мажлівасьці пахваліцца дзяржаўнай узнагародай – “Мэдалём Суворава”, рэгістрацыйны нумар 41191, якім ён узнагароджаны паводле указу прэзыдэнта РФ зь 1 сьнежня 2014 году.

    Зазначым сэрыю фатаздымкаў зь верасня 2014 году, у якіх У.Чэмбелееў пазуе на тле танкаў Т-72 (мадыфікацыя “Б”) зь неахайна нанесенымі белымі тактычнымі знакамі ў форме трыкутнікаў. Характэрна, што на вежы аднаго з танкаў праглядаецца чырвоны бартавы нумар, які пачынаецца зь лічбы “5”, па-над якім і намаляваны белы трыкутнік.

    Заўвага: Чырвоныя трохзначныя бартавыя нумары на танках зь індэксам, які пачынаецца зь лічбы “5” (таксама на САУ і іншай тэхніцы зь іншымі індэксамі), ня гэтак даўно мела баявая тэхніка 18-й АМСБр з Чачэніі. Гэта пацьверджваюць фатаздымкі з расейскага блёгу “twower» з 14 кастрычніка 2011 году, у якім можна знайсьці шмат фатаздымкаў з чырвонымі трохзначнымі нумарамі на тэхніцы гэтага вайсковага злучэньня. Паводле нашых дадзеных, танкі Т-72Б ў працэсе пераўзбраеньня 18-й брыгады на Т-72 Б-3 былі выведзеныя з узбраеньня і перавезеныя на базы захоўваньня ўзбраеньня і тэхнікі ў Краснадарскім крае ў 2014 годзе. З улікам вышэйпададзенага, можна меркаваць, што “выведзеныя з узбраеньня” абкатаныя танкі наўмысна і загадзя былі перакінутыя бліжэй да Украіны, дзеля таго, каб выкарыстоўваць іх на Данбасе.

    profile10 medali8 medali 17 najopnik nakolka vdv19 flag imperski na fone tankovkolekt fevr11 donb12 donb14 flag ssha6 disloka churka tamje7 grozni20 nam nujen mir jelatelno ves kazarma15 kolekt + churka snaiper16 v razv

    І гэта яшчэ ня ўсё, як кажуць “чым далей, тым весялей” – на блёгу “mishaxaxa” маецца запіс з 13 студзеня 2015 году з назовам “Танкі Т-72 Апалчэньня”. У прадстаўленай падборцы, напрыканцы пасту можна знайсьці некалькі фатаздымкаў танку з надпісам “Ритка” (рас.), на які нанесеныя тактычныя знакі ў выглядзе белых трыкутнікаў. Больш за тое, сярод тых, хто пазуе на тле танку, апазнаны наш фігурант, вайсковец 18-й АМСБр У.Чэмбелееў, таксама два іншыя ягоныя таварышы-выведнікі, якіх удалося апазнаць на фатаздымках ў альбоме Чэмбелеева.

    tanki tanki 3tanki 2

    1. Аляксей Каровін (https://vk.com/id217518702, архіў: https://archive.is/QCIo3), зьяўляецца кантрактнікам выведроты гэтай брыгады. Нягледзячы на ​​сьціплы профіль, Каровін выклаў некалькі эксклюзыўных відэаролікаў, у тым ліку найбольш цікавае відэа з камэнтаром “Для нашага сябра Хусаінава Дзяніса, які загінуў падчас баявых дзеяньняў у с.Навасьветлаўка Луганскае вобласьці, Украіна. Мы цябе заўжды будзем памятаць…”, выкладзенае 23 лістапада 2014 году (копія: http://youtu.be/Ls0n3_bgb40). Варта зазначыць, што памятны фатаздымак забітага ва Украіне Хусаінава ёсьць ў профілях і іншых вайскоўцаў 18-й АМСБр – фігурантаў нашага расьледаваньня.

    Заўвага: Імя Дзяніса Хусаінава можна знайсьці ў сьпісе забітых ва Украіне баявікоў палку “ЛНР” “Віцязь” на сайце “Краснадон”. Расейскае вайсковае камандаваньне загадзя падстрахавалася, бо перакваліфікавала забітага на Данбасе выведніка ў баявікі, праўда, трохі адтэрмінавала дату ягонай гібелі. У варыянце памятнага відэароліку Дзяніс Хусаінаў д/н 13.01.1981 г. быў забіты 14 жніўня 2014 году, але ў сьпісе “Краснадона” пазначанае, што Дзяніс Хусаінаў загінуў у верасьні.

     profile Posviashaetsia denisu d xusainov mertvi spisok.JPG Krasnodonec

    1. Антон Гуд (https://vk.com/antongud, архіў: https://archive.is/KaJA4), кантрактнік выведроты 18-й брыгады, у ягоным фатаальбоме можна знайсьці сэрыю фатаздымкаў, якія маюць дачыненьне да анэксыі Крыма і наступнай “ўкраінскай камандыроўкі” зь белымі ідэнтыфікацыйнымі павязкамі, “георгіеўскімі стужкамі”, шаўронамі “наваросіі” і г.д. У тым ліку зафіксаваныя групавыя фатаздымкі ў постаці баявікоў “наваросіі” на тле вышэйзгаданых танкаў з тактычнымі знакамі ў выглядзе белых трыкутнікаў і на тле “БТР-82”. Сярод групаў вайскоўцаў досыць лёгка можна апазнаць нашых фігурантаў расьледаваньня – №1 В.Аўжынава і №2 В.Чэмбелеева. Таксама тут ёсьць калектыўы фатаздымак на тле “БТР” з Аўжынавым і асобаю ў пінжаку (гэтае ж фота зь іншага ракурсу фігуруе і ў Аўжынава).

    У альбоме А.Гуда зафіксаваны “памятны фатаздымак” забітага на Данбасе таварыша Дзяніса Хусаінава, а ў відэаальбоме ёсьць памятны ролік, прысьвечаны Хусаінаву, якім ён падзяліўся ад свайго калегі – фігуранта №3 А.Каровіна.

    profile 13 video posvyshaetsy denisy23468 kolek + churka10 kolekt + churka i pidjak 12 krim 7 9 shaxti 11 v kedax

    1. Раман Аляксееўскі ((https://vk.com/alexeevskih, архіў: https://archive.is/2aWn7), выведнік 18-й АМСБр, ягоны фатаальбом менш інфарматыўны, хаця сярод фатаздымкаў ёсьць некалькі фота з шаўронам “наваросіі” і постэрам “я маскаль”, таксама здымкі з шпіталю падчас лекаваньня. У фатаподборцы Р.Аляксееўскага зноў жа знаходзім “памятнае фота” забітага на Данбасе таварыша Дзяніса Хусаінава.

    pr 8 klizmennay6 krasavec10 skorbim 7 grozni 1 obam 2 rost 4 shtopan

    1. Ільдар Рынатавіч (https://vk.com/id255900576, архіў: https://archive.is/jmDE4), вайсковец-кантрактнік выведпадразьдзяленьня 18-й брыгады з 2011 году, удзельнік летне-восеньскай вайсковай кампаніі на Данбасе, пра што сьведчыць сьціплая фатападборка, у тым ліку ёсьць ужо знаёмы нам калектыўны фатаздымак на “БТР”, які быў зафіксаваны ў фігурантаў – №1 – В.Аўжынава і №4 – А.Гуда. Таксама ў Ільдара Рынатавіча фігуруе “памятнае фота” забітага на Данбасе таварыша Дзяніса Хусаінава.

    prof grozni1 grup don skorbit

    1. Раман Рарокін (https://vk.com/id207467385, архіў: https://archive.is/Q7tW3), вайсковец-кантрактнік выведпадразьдзяленьня 18-й брыгады з 2013 году, удзельнік летне-восеньскай вайсковай кампаніі на Данбасе, пра што сьведчыць фота, выкладзенае ў лютым 2015 году з камэнтаром “2 жніўня) едзем зь мяжы))) выведвальная рота)”, дзе таксама ёсьць і іншыя выведнікі, у тым ліку фігурант №1 В.Аўжынаў.

    prv poles granici

    1. Міхаіл Сінішын (https://vk.com/id256613800, архіў: https://archive.is/SOMuN), вайсковец-кантрактнік выведпадразьдзяленьня 18-й брыгады, удзельнік летне-восеньскай вайсковай кампаніі на Данбасе. Сярод фатаздымкаў М.Сінішына можна знайсьці шмат цікавых фота, у тым ліку і зь мейсца базаваньня брыгады і з “украінскай камандыроўкі 2014” з ужо вядомымі асобамі (фігурант №1 В.Аўжынаў). Найбольш цікавыя фатаздымкі выкладзеныя ў чэрвені-жніўні 2014 году, сярод іх фота ў складзе “квартэту” выведнікаў у амплуа баявікоў “наваросіі” з камэнтаром “пад с.Валнохіна” (без сумневу, маецца на ўвазе Валнухіна – сяло ў Лутугінскім раёне Луганскае вобласьці Украіны, адміністрацыйны цэнтар Валнухінскае сельскае рады).

    pr pole zdanied rojlesles 2les 3 pod volnovaxoi esh tigra 9 maia

    Паводле апошняга фатаздымку М.Сінішына, выкладзенага 12 ліпеня 2015 году, да таго часу ён знаходзіўся ў чарговай “растоўска-украінскай камандыроўцы”. Калі ўзяць пад увагу геатэг, які пазначае Растоўскую вобласьць, цалкам мажліва, ён спрабуе ўжыцца ў ролю баявіка “наваросіі” – гадуе бараду і пазбаўляецца ад усяго статутнага. На заднім пляне гэтага фатаздымку можна заўважыць і іншых расейскіх вайскоўцаў зь белымі нарукаўнымі ідэнтыфікацыйнымі павязкамі. Цалкам мажліва, падразьдзяленьне ўжо перакінутае на Данбас і прымае ўдзел у новых правакацыйных дзеяньнях, якія ськіраваныя на эскалацыю канфлікту.

    rost obl

    1. Стас Смалякоў (https://vk.com/id269651666, архіў: https://archive.is/zlMcs), вайсковец-кантрактнік выведпадразьдзяленьня 18-й брыгады. С.Смалякоў зьяўляецца ўдзельнікам летне-восеньскай вайсковай кампаніі на Данбасе, пра што сьведчыць шэраг фатаздымкаў, у тым ліку фота на тле “БТР”, фатаздымкі з гэтай жа сэрыі зафіксаваныя ў фатаальбоме фігуранта №2 У.Чэмбелеева.

    prbtr-idonb maskapolekalingroz

    1. Віталь Віктаравіч (https://vk.com/id269831672, архіў: https://archive.is/T9tt8), вайсковец-кантрактнік выведпадразьдзяленьня 18-й брыгады, удзельнік летне-восеньскіх баёў на Данбасе. Сярод фатаздымкаў Віталя Віктаравіча можна знайсьці некалькі фота з нарукаўнай белай павязкай, маскай і іншымі азнакамі байца “наваросіі”, у тым ліку фатаздымкі на “БТР” з той жа сэрыі, што і ў фігуранта №2 У.Чэмбелеева.

    pr masjana btr donbaspolev lesuv pole boev pot 18-i za dobl

    1. Андрэй Гульцяеў (https://vk.com/id24086308, архіў: https://archive.is/fSksO), вайсковец-кантрактнік выведпадразьдзяленьня 18-й брыгады, які прайшоў праз летне-восеньскую “украінскую камандыроўку”. Сярод фатаздымкаў А.Гульцяева можна знайсьці фота зь мейсца дысьлякацыі брыгады, таксама шэраг групавых фатаздымкаў пэрыяду “данбаскай камандыроўкі” з характэрнымі нарукаўнымі павязкамі і іншымі азнакамі баявікоў “наваросіі”, таксама баявой тэхнікай з згаданымі вышэй тактычнымі знакамі ў выглядзе белых трыкутнікаў. Збольшага, фота з той жа сэрыі здымкаў, якія фігуруюць у фатаальбоме У.Чэмбелеева. Сярод групавых фатаздымкаў фатаальбому А.Гульцяева без адмысловай працы можна апазнаць фігурантаў нашага расьледаваньня – №1 – В.Аўжынава і №2 У.Чэмбелеева.

    prof 84567123

    Даведка: 18-я АМСБр сфармаваная напрыканцы 2008 году ў выніку рэфармаваньня ЗС РФ і праграмы пераходу на “новы выгляд” з падразьдзяленьняў колішняй 42-й матастралковай дывізыі, якая дысьлякавалася ў Чачэніі ў н.п. Ханкала і Калінаўская. Гэтае вайсковае злучэньне зьяўляецца адным з найбольш баяздольных у складзе сухапутных войскаў ЗС РФ. Брыгада цалкам пераабсталяваная і пераўзброеная праз новыя і мадэрнізаваныя адзінкі тэхнікі і ўзбраеньня. У 18-й брыгадзе таксама ёсьць т.зв. “нацыянальны батальён”, які укамплектаваны вайскоўцамі, якія паходзяць з Паўночнага Каўказа, збольшага, колішнімі баявікамі, якія патрапілі пад амністыю і пазьней служылі ў падразьдзяленьнях Кадырава і Ямадаева. Падразьдзяленьні брыгады (дывізыі) бралі ўдзел у расейскай агрэсыі супраць Грузыі ў жніўні 2008 году. Падразьдзяленьні 18-й АМСБр, у тым ліку, ейны  “чачэнскі батальён” шмат разоў фігуравалі ў кантэксьце “украінскай камандыроўкі”, у тым ліку ў матар’ялах InformNapalm.org, гл. спасылкі:

    – Нацыянальныя батальёны з складу Паўднёвае вайсковае акругі, якія вядуць баявыя дзеяньні ва Украіне. August 29, 2014

    – Пра расейскі сьлед і “ГРАД” зь яснага неба… June 14, 2014

    – Танкі 18-й асобнай матастралковай брыгады з Чачэніі ва Украіне. March 4, 2015

    – Як Павал Губараў засьвяціў 18-ю гв. АМСБр ЗС РФ. June 10, 2015

    Гэтае расьледаваньне, якое зьдзейсьніла каманда InformNapalm.org, мае ня толькі інфармацыйны характар. Назьбіраныя дадзеныя чарговы раз пацьверджваюць наўпроставае дачыненьне ЗС Расейскай Фэдэрацыі да вайны, якую яна распачала на Данбасе.

    Для арганізацыяў і аналітычных цэнтраў: падчас складаньня справаздачаў й выкарыстаньня нашых матар’ялаў рэкамэндуем супрацоўнічаць зь першакрыніцай расьледаваньняў, але ня толькі капіяваць інфармацыю без спасылкі на арыгінал.

    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Іраклі Камахідзэ

    Дапамогу ў OSINT-выведцы і аналізе зьдзейсьніў наш сябар і паплечнік Міхаіл Нет

    (с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайта InformNapalm, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу спасылка на наш праэкт абавязковая.

    Пераклад  Дзяніса Івашына

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    One Response to ““11 сяброў Пуціна”: сэлфі-выведнікі 18-й АМСБр на Данбасе”

    1. 2015-08-02

      “11 сяброў ня Оўшэна”: ГУМВД ў Данецкай вобласці абвясціла ў вышук “міністраў ДНР” | InformNapalm.org (Беларуская)

      […] Нагадаем, што ў канцы ліпеня InformNapalm.org прадставіў таксама матэрыял “11 сяброў Пуціна”: сэлф-разведчыкі 18-й ОМСБр на Да…. […]

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.