• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    122-мм САУ «Гвазьдзіка» і горы боепрыпасаў за 10 км ад Мар’інкі

    on 2016-01-26 | 0 Comment | Грамадзтва | Данбас | Навіны
    • ru
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg
    • sv

    Валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm зафіксавалі мейсцы скопішча 122-мм боепрыпасаў аб’яднаных расейска-сэпаратысцкіх сілаў, якія, парушаючы ўсе дамоўленасьці, працягваюць засяроджваць тэхніку непасрэдна ля лініі разьмежаваньня.

    Сёньня шмат хто абмяркоўвае «Менскія дамоўленасьці» і іхнае выкананьне паводле пунктаў. Спынімся на першых двух, без поўнага выкананьня якіх бессэнсоўна пераходзіць да аднаўлення Украінай поўнага кантролю над дзяржаўнай мяжой і правядзеньня мясцовых выбараў у асобных раёнах Данецкае і Луганскае абласьцей:

    1. «Неадкладнае і суцэльнае спыненьне вагню ў асобных раёнах Данецкае і Луганскае абласьцей Украіны» – якім чынам можна казаць пра рэалізацыю гэтага пункту, калі ўвесь час п’яныя расейскія баявікі маюць горы боепрыпасаў для ўсіх відаў зброі на перадавой і ў 25-кілямэтровай зоне паўсюдна захоўваюць склады з БК? Падвязуць 120-мм мінамёт або якую-кольвек артылерыю да перадавой і страляюць усю ноч. Можа буйнакалібэрныя боепрыпасы таксама «адвесьці», як і цяжкую тэхніку, і мінімум у тры разы далей ад лініі разьмежаваньня бакоў?
    1. «Абодва бакі маюць адвесьці ўсё цяжкое ўзбраеньне на роўныя адлегласьці з мэтай стварэньня зоны бясьпекі шырынёй мінімум 50 км адзін ад аднаго (то бок 25 км для кожнага з бакоў) для артылерыйскіх сыстэмаў калібрам 100 мм і болей…»- Пункт не выконваецца з самага пачатку, бо расейскія баявікі наўпрост схавалі асноўную частку вайсковай тэхнікі на розных складах і вытворчых памяшканьнях уздоўж усяе лініі разьмежаваньня, максымальна блізка да ўкраінскіх пазыцыяў.

    Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm выявіла базу акупацыйных войскаў РФ у Пятроўскім раёне Данецка, якая знаходзіцца за 10 км ад аднаго з самых гарачых і неспакойных мейсцаў на Данбасе – гораду Мар’інка. Праз падрабязнае вывучэньне профіляў і сувязяў расейскіх баявікоў было высьветленае, што на гэтай базе схаваныя 122-мм самаходныя гаўбіцы 2С1 «Гвазьдзіка» і ў бліжэйшых памяшканьнях, на складах гэтай прамзоны знаходзяцца горы боепрыпасаў.

    Мейсца на мапе пазначанае колам з стрэлкаю.

    2016-01-25_140322

    Фота накладзеныя на мапу для параўнаньня мясцовасьці.

    2016-01-24_131535_cr23456789

    Фота выклаў 20-21 студзеня 2016 г. у сваім профілі баявік Улад Загародны.

    2016-01-24_183626

    2016-01-24_183432 2016-01-24_183601

    Фатаздымкі баявіка Калько Ігара Уладзімеравіча (пазыўны «Калыба»), 30 кастрычніка 1996 г.н., звычайны шараговец, кіроўца САУ «Гвазьдзіка», які атрымлівае за тэрарыстычную дзейнасьць 30000 рублёў на месяц.

    2016-01-24_143856 2016-01-25_180733

    Баявікі батарэі САУ «Гвазьдзіка».

    Толькі што перафарбаваныя ў белы колер 122-мм самаходныя гаўбіцы 2С1 «Гвазьдзіка» з нумарамі «410» і «414», таксама можна пабачыць новы тактычны знак «55 у трохкутніку», які замяніў стары ТЗ «5 у ромбе».

    Фатаздымкі САУ «Гвазьдзіка» №412 з надпісам «За вас, за нас, за Данбас» унутры і звонку памяшканьня на гэтай базе.

    У каментарох да фота ніжэй Ігар Калько напісаў, што «намываў» УСЕ пяць самаходных гаўбіцаў, то бок на той момант там было як мінімум 5 адзінак САУ «Гвазьдзіка».

    2016-01-24_1800022016-01-24_180334 2016-01-24_175822

    У профілях шматлікіх баявікоў былі выяўленыя падобныя і практычна дублюючыя адзін аднаго фатаздымкі, таму спынімся толькі на самых інфарматыўных і цікавых.

    Вяснова-летнія фота баявікоў гэтай базы. Нашую ўвагу прыцягнулі фота з гарамі боепрыпасаў, зробленныя невядомым баявіком, які спрабуе хавацца пад такімі «гучнымі» назвамі як «Наваросія Данецк». Як бачым, боепрыпасы знаходзяцца ў ангары круглявае формы з малюнкам на сьценах у выглядзе абніцавальнага каменю. Бліжэйшае падобнае памяшканьне (мапа) знаходзіцца за 500 м ад будынку, дзе схаваныя як мінімум 5 адзінак САУ «Гвазьдзіка».

    2016-01-24_221220 2016-01-25_205435

    Баявік, што хаваецца пад назвай «Наваросія Данецк», зафіксаваны ў гэтым жа будынку з САУ №412.

    2016-01-25_211144

    2016-01-24_225531 2016-01-25_143949

    Баявік Аляксей Гвозьдзь з гэтай базы таксама “засьвяціў” боепрыпасы.

    2016-01-25_220223-map

    2016-01-25_213648

    2016-01-25_161154
    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Відаль Сарокін.

    На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.