InformNapalm.org (Беларуская)

Вызначаныя экіпажы расейскіх лятакоў ПКС РФ у Сірыі. Інфаграфіка для трыбуналу

Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm падрыхтавала абагульненую інфармацыю пра афіцэраў – штурманаў і пілётаў ПКС РФ, якія могуць мець дачыненьне да забойства больш чымся 1380 цывільных асобаў, сярод якіх 332 дзіцяці, якія сталі ахвярамі расейскіх авіяўдараў з пачатку паветранае апэрацыі Масквы ў Сірыі.

Падчас паглыбленай выведкі й збору інфармацыі, якая знаходзіцца ў адкрытым доступе, у выніку аналізу відэасюжэтаў расейскай прапаганды і публікацыяў у расейскіх СМІ валянтэры InformNapalm ідэнтыфікавалі 32 афіцэры, якія ўваходзяць у экіпажы 20 лятакоў ВКС РФ, зафіксаваных у Сірыі падчас выкананьня баявых задачаў.

Публікацыя асабістых дадзеных расейскіх афіцэраў зьяўляецца адказам на тэрарыстычныя і акупацыйныя дзеяньні РФ як у Сірыі, гэтак і ва Украіне. Ніводнае вайсковае злачынства ня мае заставацца беспакараным.

Інфаграфіка ў высокай якасьці даступная праз клік:

У інфаграфіку ўвайшлі дадзеныя, сабраныя на падставе ўласных OSINT-расьледаваньняў супольнасьці InformNapalm:


(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Падзяліцеся публікацыяй у сацсеціве і выпальвайце акупантаў разам з InformNapalm!

Exit mobile version