• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Лётчыкі 566-га транспартнага авіяпалку РФ у Сірыі. Ідэнтыфікацыя Фралова

    on 2016-01-23 | 0 Comment | Грамадзтва | Навіны | Сірыя
    • ru
    • de
    • by
    • ua
    • tr
    • en
    • bg
    • sv
    • no

    Вайна ў Сірыі паступова набірае абароты і вельмі далёкая ад завяршэньня, а «лягістыка вайны» патрабуе ад Расеі ўсё больш рэсурсаў. Адную з галоўных роляў у забесьпячэньні расейскай групоўкі войскаў у Сірыі грае вайскова-транспартная авіяцыя, таму ня дзіўна, што колькасць расейскіх авіябазаў, празь якія йдзе перакідваньне вайсковых грузаў на Блізкі Усход, паступова пашыраецца.

    Дадзеныя чарговага OSINT-расьледаваньня, зьдзейсьненага валянтэрамі міжнароднае супольнасьці InformNapalm, даказваюць, што Крэмль задзейнічаў у транспартных маршрутах у Сірыю і экіпажы лятакоў авіябазы «Сешча», якая знаходзіцца ў аднайменным горадзе Бранскае вобласьці РФ. На ёй базуецца 566-ы транспартны авіяполк (в/ч 41495) з складу 12-й дывізіі ВТА 61-й паветранай арміі. Ва ўзбраеньні палку маюцца, у тым ліку, і лятакі Іл-76 і Ан-124.

    Пра «сірыйскую» камандыроўку лётчыкаў 566-га авіяпалку сьведчыць інфармацыя з блёгу расейскага бортінжынэра, старэйшага лейтэнанта Дзьмітрыя Фралова 15.11.1986 г.н. (спасылкі на архіў профілю: https://archive.is/6TSkQ, кантакты: https://archive.is/jpOta, альбом: https://archive.is/3taep). Згодна з дадзенымі профілю ён зьяўляецца выпускніком Авіяцыйнага вайсковага тэхнічнага унівэрсытэта (2006 г).

    46

    У самым цікавым фатаздымку, датаваным 17 студзеня 2016 г., зафіксаваны відавочна сірыйскі краявід, маецца і адпаведны геатэг (Латакія, база Хмэймім):

    летчик

    Да таго ж, сам Фралоў ў дыялёгу пад фота прызнаецца ў тым, што гэта Сірыя:

    2

    На нагруднай нашыўцы камбінезону праз павялічэньне можна прачытаць ягонае званьне, прафэсію й прозьвішча:

    3-1

    Любы бортінжынэр – гэта чалец лётнага экіпажу паветранага судну, то бок ён не належыць да звычайнага абслуговага пэрсаналу. Фралоў, цалкам мажліва, зьяўляецца чальцом экіпажу транспартніка Ан-124 (але не ІЛ-76), пра што сьведчыць ягонае іншае фота з працоўнага мейсца:

    летчик2

    Каардынаты авіябазы “Сешча”: 53°42’58″N   33°20’35″E і знаходжаньне на мапе:

    Karta-3

    Выгляд авіябазы з паветра:

    10

    Да нядаўняга часу фактычна адсутнічалі канкрэтныя фота- або відэаматар’ялы, якія б зьвязвалі 566-ы авіяполк зь сірыйскімі падзеямі. Хаця раней аудыёвыведка некалькі разоў фіксавала пералёты зь «сірыйскім» ухілам, дзе фігуруе Сешча й іншыя асноўныя пункты паветранай транспартнай артэрыі (Крымск, Маздок, Талмачова і інш.). З гэтым можна падрабязна азнаёміцца ў наступных спасылках:

    – рэйс RA-82035 (Сешча-Пскоў-Сірыя): http://mil-avia.livejournal.com/114905.html

    – рэйс RA 82037 (Сешча-Талмачова-Сірыя (?): Http://milavia.blogspot.com/2015/10/3-82037-124-76.html

    – рэйс RA-82035 – пералёт з Маздока ў Сешчу, які ледзьве ня скончыўся аварыяй: http://mil-avia.livejournal.com/123436.html

    Такім чынам, усе гэтыя дадзеныя сьведчаць пра тое, што вайскова-транспартная авіяцыя, у тым ліку 566-ы авіяполк, удзельнічае ў сірыйскім канфлікце, дапамагае рэжымам Асада і Пуціна, і,  такім чынам, таксама мае дачыненьне да злачынстваў супроць мірных грамадзянаў Сірыі.

    Паводле афіцыйных дадзеных справаздачы міжнароднае праваабарончае арганізацыі Syrian Network for Human Rights (SNHR), станам на 17 сьнежня 2015 году з-за расейскіх авіяўдараў загінулі 570 мірных жыхароў, зь якіх 152 чалавекі – гэта дзеці і 60 – жанчыны. У справаздачу ўвайшла толькі пацьверджаная інфармацыя, таму верагодная колькасьць ахвяраў расейскай авіяцыі сярод мірнага насельніцтва Сірыі можа быць нашмат больш.

    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня міжнароднай валянтэрскай групай InformNapalm. Аўтар расьледаваньня – Мікалай Махно.

    На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Актыўны распаўсюд у сацсетках вітаецца!

    Tags: ПКС РФСірыя

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Агляд для Пуціна: ліквідацыя 183 супрацоўнікаў вайсковай выведкі РФ з «ПВК Ваґнэра»

      2020-10-07 - 0 Comment
    • Высновы пра супольныя вайсковыя манэўры РФ і рэжыму Лукашэнкі каля межаў NATO і Украіны

      2020-10-02 - 0 Comment
    • Расея перакідвае лятакі МіГ-29, Су-35 і Су-24 у Лібію

      2020-05-27 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.