Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm у адказ на працяг правакацыяў аб’яднаных расейска-сэпаратысцкіх сілаў (АРСС) на Данбасе, а таксама на бамбаваньні мірных гарадоў і вёсак у Сірыі, публікуе новыя дадзеныя што да лётнага складу ВКС ЗС РФ, частка якога, паводле нашага меркаваньня, удзельнічае ў крамлёўскай авантуры на Блізкім Усходзе.
29 лістапада 2015 году ВКС РФ зьдзейсьнілі бомбавы ўдар па рынку ў горадзе Арыха правінцыі Ідліб, у выніку якога больш за 40 мірных жыхароў загінулі (відэа, абмежаваньне +18: 1, 2), пра што паведамляла Aljazeera і іншыя крыніцы. У той жа дзень паводле паведамленьня Агенцыі Анадолу ВКС РФ разбамбілі пякарню Турэцкае дабрачыннае арганізацыі ў раёне Саракіб, правінцыя Ідліб.
- 6950-ая гвардзейская авіяцыйная база, Энгельс, Саратаўская вобласьць – лятакі Ту-160, Ту-95МС гэтага злучэньня зьдзейсьнілі ўдары крылатымі ракетамі Х-55СМ, Х-555, Х-101 па тэрыторыі Сірыі. На падставе рэпартажу ТВЦ “Ракетаносьбіты. Выправа за рог. Спэцыяльны рэпартаж” з 2014 году (архіў старонкі), былі ідэнтыфікаваныя:
- намесьнік камандыра авіяцыйнае групы – гв. падпалкоўнік Аляксандар Хабараў
- камандыр экіпажу Ту-95МС “Варкута” RF-94127 – гв. маёр Алег Сьцегачоў
- чалец экіпажу Ту-95МС “Варкута” RF-94127 – гв. капітан Аляксей Кушлянскі
- чалец экіпажу Ту-95МС “Варкута” RF-94127 – гв. капітан Іван Грамыка
- камандыр экіпажу Ту-95МС “Ізборск” RF-94117 – гв. маёр Аляксей Печкароў
- чалец экіпажу Ту-95МС “Ізборск” RF-94117 – гв. ст. лейтэнант Раўкат Юсупаў
На падставе газэтнага артыкулу “Красноярский рабочий (рас.)” – “На Краснаярск нават НАТА не забываецца” з 2011 году (архіў артыкулу), былі ідэнтыфікаваныя:
- камандыр экіпажу Ту-95МС “Краснаярск” RF-94123, гвардыі маёр Ільля Яўстыфееў
- інструктар Ту-95МС “Краснаярск” RF-94123, гвардыі падпалкоўнік Уладзімер Лехачоў
- штурман Ту-95МС “Краснаярск” RF-94123, гвардыі маёр Сяргей Кісялёў
- другі штурман Ту-95МС “Краснаярск” RF-94123, гвардыі лейтэнант Уладзімер Будзекін
- апэратар бартавых сродкаў Ту-95МС “Краснаярск” RF-94123, гвардыі ст. лейтэнант Андрэй Сізоў
- камандыр вагнявых установак Ту-95МС “Краснаярск” RF-94123, прапаршчык Сяргей Арлоў
- бортінжынэр Ту-95МС “Краснаярск” RF-94123, гвардыі ст. лейтэнант Артур Бухараў
- начальнік эксплюатацыйнае часткі атраду – гв. капітан Сяргей Косараў
- інжынэр – гв. капітан Сяргей Чакмароў
- 960-ы штурмавы авіяцыйны полк, Прыморска-Ахтарск, Краснадарскі край – гэтае авіяцыйнае злучэньне ўдзельнічае ў падтрымцы наземных апэрацыяў ЗС РФ і Сірыйскай Арміі Башара Асада на тэрыторыі Сірыі. Паводле матар’ялаў відэарэпартажаў расейскіх прапагандысцкіх каналаў “Мир”, “Звезда”, “Россия 1” (рас.), вызначаныя:
- Алег Янчук (архіў старонкі)
- Іван Батурын (архіў старонкі)
- Віталь Леонцьеў (архіў старонкі)
- Дзьмітры Гаврылкін (архіў старонкі)
- Сяргей Наздрачоў (архіў старонкі)
- Уладзімер Усаў (архіў старонкі)
- Міхаіл Кандрацьеў (архіў старонкі)
- Яўген Меньшыкаў (архіў старонкі)
Ідэнтыфікацыю расейскіх вайсковых злачынцаў зьдзейсьнілі валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm. Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Міхаіл Кузьняцоў
Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын
(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа