• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Вызначаныя чальцы экіпажу бамбоўца Су-24М2 №72, які бамбуе сірыйскія гарады

    on 2015-11-04 | 0 Comment | Актуальна | Грамадзтва | Навіны Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • by
    • ua
    • tr
    • en
    • bg
    • sv

    Паводле паведамленьняў луганскае абласное дзяржаўнае адміністрацыі 3 лістапада 2015 году, у выніку абстрэлу расейскімі баявікамі ўкраінскага блёкпосту ў раёне сяла Трохізьбенка (Наваайдарскі раён Луганскае вобласьці) 3 вайскоўцы 92-й мэханізаванае брыгады атрымалі параненьні. Апроч гэтага, баявікі з стралковае зброі і аўтаматычных гранатамётаў зьдзейсьнілі некалькі правакацыйных абстрэлаў у раёне населеных пунктаў Аўдзееўкі, Опытнага, Пяскоў і Шчасьця.
    У зьвязку з гэтым, у якасьці інфармацыйнага асыметрычнага адказу міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm працягвае цыкль публікацыяў дадзеных афіцэраў ВКС РФ, якія прымаюць удзел у вайсковых злачынствах Крамлю і зьдзяйсьняюць ракетна-бомбавыя ўдары па мірных жыхарох Сірыі і байцах Свабоднае сірыйскае арміі.

    Нагадаем, што паводле дадзеных Сірыйскага цэнтру маніторынгу выкананьня правоў чалавека, у выніку расейскіх авіяўдараў загінулі ўжо каля 595 чалавек, траціна зь іх – мірныя жыхары, а 410 – прадстаўнікі розных паўстанцкіх групаў, якія змагаюцца з рэжымам Башара Асада і якія ня маюць дачыненьня да груповак баявікоў “Ісламскае дзяржавы”. Раней амбасада Вялікай Брытаніі ў РФ таксама паведамляла, што 85% удараў расейскай авіяцыі ў Сірыі зьдзяйсняюцца супроць апазыцыі з “Свабоднае сірыйскае арміі”, але не супроць “ІДІЛ”. З рэпартажаў расейскіх прапагандысцкіх каналаў вядома, што лятак Су-24М2 зь белым бартавым нумарам “72” (заводзкі № 1341611, рэгістрацыйны RF-95103) прымае ўдзел у вайсковай апэрацыі Крамлю ў Сірыі і знаходзіцца на авіябазе “Хмеймім”.

    22312

    Ідэнтыфікаваць чальцоў экіпажу бамбоўцу Су-24М2 з бартавым нумарам 72 “белы” дапамаглі артыкулы расейскіх мэдыя-рэсурсаў newsvl.ru (архіў: https://archive.is/EzK1A) і  admin.strizhi.info (архіў: https://archive.is/H7d4L).

    На партале “Стрыжы.ру” у артыкуле пра расейскі этап міжнароднага авіяконкурсу “Авіядартс-2015” была знойдзеная наступная інфармацыя:

    Франтавая бамбавальная авіяцыя:

    • 1 мейсца: экіпаж ст. л-та Качэтава, Марозаўск. Су-24М.
    • 2 мейсца: экіпаж ст. л-та Барадачова, Ліпецк. Су-24М.
    • 3 мейсца: экіпаж к-на Болдырава, Хурба. Су-24М2.

    Вядома, што ў пасёлку Хурбе грунтуецца 277-ы бамбавальны авіяцыйны полк, лятакі якога ўдзельнічаюць у Сірыйскай апэрацыі. Далей мы паспрабавалі вызначыць бартавы нумар лятака, які заняў 3-е мейсца ў конкурсе франтавой бамбавальнай авіяцыі. Дзякуючы артыкулу на рэсурсе newsvl.ru былі апазнаныя 2 лятакі Су-24М2 з 277-га БАП, гэта:

    • Су-24м2 “72” белы – заводзкі № 1341611, рэгістрацыйны RF-95103
    • Су-24М2 “82” белы – заводзкі № 1341619

    big13425254_rsrrsrrrr_rrrrrsrresrrsrer_rs24_rrsrr_rr_rrsrrrs

    big13425252_rs24_rrrrsrrs

     

    Праз тое, што менавіта лятак Су-24М2 з бартавым нумарам 72 “белы” быў зафіксаваны ў Сірыі на авіябазе “Хмеймім”, было вырашанае ідэнтыфікаваць ягоны экіпаж. Валянтэры InformNapalm знайшлі сацыяльную старонку капітана Яўгена Болдырава http://ok.ru/profile/101992914113 (архіў:  https://archive.is/PVZ0E і фатаздымак узнагароджаньня за другое мейсца, але ўжо ў міжнароднай частцы конкурсу “Авіядартс-2015”.

    image

    фота: На фота леваруч – пілёт капітан Яўген Болдыраў, а праваруч штурман-капітан Сяргей Лягоцін / Авіядартс-2015

    Паводле гэтага фатаздымку быў ідэнтыфікаваны і штурман-капітан Сяргей Лягоцін http://ok.ru/profile/326860830290 (архіў: https://archive.is/D9ZOF).

    Для пацьверджаньня нашых высноваў мы таксама прааналізавалі дэталёвы фатаздымак кабіны лятаку Су-24М2, зроблены падчас правядзеньня ўсерасейскай частцы конкурсу “Авіядартс-2015”.

    22345
    На фота можна выразна пабачыць сэрыйны нумар 1341619, то бок гэта борт з нумарам 82 “белы”, экіпаж якога не падобны на Болдырава і Лягоціна. Праз тое, што ў конкурсе ўдзельнічалі толькі два борты з Хурбы, паводле мэтоды простага выключэньня можна зрабіць выснову, што менавіта капітаны Яўген Болдыраў і Сяргей Лягоцін зьяўляюцца чальцамі экіпажу Су-24М2 № 72 “белы”, які ўдзельнічае ў бамбаваньнях Сірыі.
    Нагадаем, што раней InformNapalm зьдзейсьніў ідэнтыфікацыю чальцоў экіпажу бамбоўца Су-24М2, бартавы нумар 74 “белы” (рэгістрацыйны нумар RF-95105, заводзкі нумар 1341613), а таксама яшчэ 11 афіцэраў (пілётаў і штурманаў) ВКС РФ, якія прымаюць удзел у вайсковых злачынствах Крамлю супроць сірыйскага народу. Дзякуючы праэкту Infographics [UA] выведдадзеныя InformNapalm, атрыманыя з адкрытых крыніцаў, былі адлюстраваныя ў інфаграфіцы і на сёньняшні дзень перакладзеныя на 12 моваў.

    rf_aviators_by
    Матар’ял падрыхтаваў валянтэр міжнароднае групы InformNapalm ў Сірыі Адыль Аль-Алім

     Пераклаў на беларускую мову – Дзяніс Івашын

    Дзяліцеся інфармацыяй у сацсетках, гэта выпальвае напалмам Крэмль!

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.