• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Сірыя: вызначаныя дадзеныя пілётаў 960-га штурмавога авіяцыйнага палку ВКС РФ

    on 2015-11-16 | 0 Comment | Актуальна | Грамадзтва | Навіны Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • es
    • by
    • ua
    • tr
    • en
    • bg
    • sv
    • ar

    Аб’яднаныя расейска-сэпаратысцкія сілы (АРСС) працягваюць правакацыйныя абстрэлы ўкраінскіх пазыцыяў, груба парушаючы рэжым спыненьня вагню на Данбасе. У зьвязку з гэтым міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm працягвае цыкль публікацыяў у выяўленьні асабістых дадзеных вайскоўцаў ВКС РФ, якія ўдзельнічаюць у бамбаваньні мірных сірыйскіх жыхароў пад прыкрыцьцём барацьбы з баявікамі ІДІЛ. Паводле заяваў шэрагу міжнародных экспэртаў і праваабарончых арганізацыяў, расейская авіяцыя ў большасці выпадкаў атакуе не ІД, але пазыцыі ССА (з мэтай падтрымкі сілаў Башара Асада) або зьдзяйсьняе ўдары па мірнаму насельніцтву (з мэтай далейшага павялічэньня сацыяльнага напружваньня ў ЭЗ, зьвязанага з праблемай прытоку ўцекачоў зь Сірыі). Нагадваем, раней амбасада Вялікай Брытаніі ў РФ таксама паведамляла, што 85% удараў расейскай авіяцыі ў Сірыі зьдзяйсняюцца супроць апазыцыі з Свабоднае Сірыйскае Арміі, але не супроць ІДІЛ.

    Валянтэры InformNapalm працягнулі паглыбленую выведку дадзеных што да асабовага складу, задзейнічанага ў вайсковай апэрацыі РФ у Сірыі. Вядома, што ў паветраных атаках гэтай апэрацыі ўдзельнічае 960-ы штурмавы авіяцыйны полк з Прыморска-Ахтарска. Таксама ў гэтай апэрацыі зафіксаваны Су-25СМ з шэрым камуфляжам, які мае бартавы нумар 22 “чырвоны”. Абапіраючыся на гэтыя зыходныя дадзеныя валянтэры InformNapalm сабралі дадатковую інфармацыю пра пілётаў гэтага паветранага злучэньня.

    1) Лейтэнант Аляксандар Гальцоў, пілёт 3-га кваліфікацыйнага разраду (https://archive.is/PD962).

    Lb6vuf_F4OM

    У 2013 годзе, калі яшчэ быў курсантам, атрымаў разьмеркаваньне ў 960-ы штурмавы авіяцыйны полк, г.Прыморска-Ахтарск, Краснадарскі Край (https://archive.is/V826A).

    nkvqZ3yeleg
    Разам зь ім у 960-ы ШАП былі разьмеркаваныя курсанты: Быкаў Сяргей (старонка выдаленая – https://vk.com/id93672823), Радыёнаў Расьціслаў https://archive.is/gCdfy, Ціхі Сяргей – https://archive.is/BuVJK.

    2) 23 кастрычніка 2014 году Аляксандар Гальцоў выклаў у сацсеціве свой фатаздымак на тле Су-25СМ з шэрым камуфляжам, бартавы нумар 22 “чырвоны” (https://archive.is/2sPjI). Цалкам мажліва, фатаздымак зроблены на аэрадроме Марозаўск.

    7Ff6K28BGpw3) Старэйшы лейтэнант Міхаіл Бялевіч (https://archive.is/5E2nH) – камандыр зьвяна. Часта працуе ў пары «вядучы – кіраваны» з Гальцовым, да таго ж яны абодва ўдзельнічалі ў «Авіядартсы», а гэты конкурс – наўпроставы трамплін у Сірыю (“Красная Звезда” (рас.): “Два пілёты -два лятакі”, https://archive.is/1xHxZ). Міхаіл Бялевіч, дарэчы, 11 верасьня расптоўна «падчысьціў» усю сьцяну на сваёй старонцы ў сацсеціве “VK”, верагодна напярэдадні паездкі ў сірыйскую камандыроўку.

    4) Су-25СМ з шэрым камуфляжам, бартавы нумар 22 “чырвоны” быў зафіксаваны на авіябазе “Хмеймім” карэспандэнтамі “РИА Новости” (рас.) (https://archive.is/TyZg1).

    1295102009Пасьля сэрыі нашых публікацыяў, зьвязаных з ідэнтыфікацыяй інфармацыі што да пілётаў ВКС РФ, зафіксаваных у Сірыі, у рэдакцыю InformNapalm пачалі паступаць дадатковыя дадзеныя, якія цяжка знайсьці ў адкрытым доступе. Гэтак, два чытачы, які пазначылі сябе вайскоўцамі ЗС РФ і  якія ня згодныя з палітыкай і курсам Крамлю, далі нам скан-копіі двух дакумантаў па 960-му ШАП. Гэта баявы разьлік і выпiска з загаду камандыра часткі. Дакуманты датаваныя 2008 годам, але яны дапамаглі пацьвердзіць нашыя дадзеныя, сабраныя ў адкрытых крыніцах.

    5656564564

     

    12211020_573855582762319_850122179_o
    Вядома ж, мы зьдзейсьнілі праверку сапраўднасьці дадзеных дакумантаў і з дапамогаю адкрытых крыніцаў вызначылі асобы яшчэ чатырох дзейсных на цяперашні момант лётчыкаў ВКС РФ.

    Аляксей Лукашэвіч – https://youtu.be/6ud9zLIHWBE?t=138

    Selection_020
    Павал Шутай – https://youtu.be/yIxYHBpsrnY?t=76

    Selection_021
    Раман Дымковіч – https://youtu.be/JLMF2lFYHlE?t=128

    Selection_022
    Іван Конюхаў – https://youtu.be/6ud9zLIHWBE?t=172

    Selection_023
    Такім чынам, пад прыкрыцьцём барацьбы зь ІДІЛ Расея спрабуе пераканаць увесь цывілізаваны сьвет у неабходнасьці стварэньня супольнай “Заходне-Расейскай” кааліцыі ў барацьбе з тэрарызмам, пры гэтым працягваючы падтрымліваць рэжым Башара Асада, ствараючы напружанасьць у Эўропе і спансуючы аб’яднаныя расейска-сэпаратысцкія сілы на Данбасе . Цалкам мажліва, калі цынічнасьць дзеяньняў Крамлю пяройдзе ў новую фазу, замест сірыйскіх гарадоў гэтыя ж пілёты пачнуць бамбаваць Украіну, апраўдваючы свае дзеяньні новай апэрацыяй у “прымусе да міру” няскораных украінцаў.

    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Міхаіл Кузьняцоў

     Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын

     (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

     

     

     

     

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2025
    MTWTFSS
     1
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    30 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.