• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Вайна ў Сірыі. Спэцкарэспандэнт РФ працягвае раскрываць імёны пілётаў-кілераў

on 2015-10-09 | 2 Comments | Актуальна | Грамадзтва | Навіны Print This Post Print This Post
  • ru
  • de
  • es
  • by
  • cz
  • ua
  • pl
  • tr
  • pt
  • en
  • bg

Міжнародная валянтэрская група InformNapalm уважліва сочыць за тэрарыстычнымі дзеяньнямі Расеі ў Сірыі. Раней мы ўжо паведамлялі, што дзякуючы сюжэтам расейскіх спэцкарэспандэнтаў былі выяўленыя дадзеныя пілётаў, якія зьдзяйсьняюць удары па сірыйскіх гарадох.

У зьвязку з тым, што расейскі бок ня толькі не выконвае заяўленыя мэты уласнае вайсковае апэрацыі – барацьбы з групоўкамі “Ісламская Дзяржава”, але й зьдзяйсьняе ракетна-бомбавыя удары па мірных жыхарох Сірыі і раёнах, якія кантралююцца ўмеранай апазыцыяй, мы працягваем праводзіць уласныя расьледаваньні і публікаваць дадзеныя вайсковых пілётаў, якія прымаюць удзел у крывавых злачынствах крамлёўскага рэжыму.

Нагадаем, што паводле заявы прэм’ер-міністра Турцыі Ахмета Давутоглу: “Толькі два з 57 удараў расейскай вайсковай авіяцыі ў Сірыі былі зьдзейсьненыя па пазыцыях баявікоў” Ісламскае Дзяржавы”. Гэта яскравы прыклад таго, якія насамрэч мэты мае расейскі бок, значна павялічваючы напружанасьць у рэгіёне.

Шматлікія расейскія спэцкарэспандэнты, якія знаходзяцца зараз у Сірыі, пасьпелі пабываць і ва Украіне, асьвятляючы дзеяньні аб’яднаных расейска-сэпаратысцкіх сілаў (АРСС) на Данбасе. Менавіта зь іхных рэпартажоў мы атрымлівалі каштоўную інфармацыю з прамоўленых лішніх словаў і відэа зь фіксацыяй баявой тэхнікі, тактычных знакаў і іншых дадзеных, якія дапамагаюць ідэнтыфікаваць кадравых расейскіх вайскоўцаў на акупаваных тэрыторыях. Таму іхная роля ў вайне вельмі патрэбная і важная. Дзякуючы іх непрафэсыйнасьці або наадварот – прафэсыйнаму сабатажу, мы даведваемся пра сапраўдных злачынцаў, якія развязваюць гэтыя канфлікты. Галоўнае – чытаць паміж радкамі і заўважаць усе дэталі.

Улічваючы, што пасьля папярэдняй публікацыі дадзеных вайсковых пілётаў на адрэсу супольнасьці InformNapalm сталі паступаць пагрозы фізічнай расправы ад расейскіх спэцслужбаў, мы вырашылі не спыняцца на дасягнутым, бо праўду немагчыма запалохаць праз пагрозы, кожны грамадзянін Сірыі, Расеі і любой краіны сьвету мае ведаць імёны тых , хто выконвае злачынныя загады і забівае  дзеля задавальненьня патрэбаў таталітарнага рэжыму.

Падчас зьдзяйсьненьня OSINT-дасьледаваньняў было выяўленае, што ў авіяналёце ў Сірыі прымаюць удзел наступныя экіпажы і вайсковыя пілёты:

Су-24М бартавы нумар 04 “белы”, рэгістрацыйны нумар RF-90943

6980-й гвардзейскай авіяцыйнай базы 1-га разраду, в/ч 69806 (Чалябінск), авіягрупа базуецца на аэрадроме Шагол:

Капітан Савін Аляксей Анатолевіч (14.01.1979 года нараджэньня) – камандыр зьвяна. Скончыў Чалябінскую вышэйшую вайсковую авіяцыйную Красназнамённую вучэльню штурманаў (“ЧВВАКВШ”) у 2002 годзе. Профіль у сацсеціве: https://vk.com/id3094840 (архіў профілю: https://archive.is/eTYVO, архіў фота: https://archive.is/7T4Vj).

Selection_002

Капітан Крывалапаў Канстантын Уладзімеравіч – штурман бамбоўца Су-24, в/ч 69806. Скончыў ЧВВАКВШ у 2007 годзе. Удзельнічае ў зьдзяйсьненьні ракетна-бомбавых удараў у Сірыі.
Профіль у сацсеціве: https://vk.com/id209341145 (архіў профілю: https://archive.is/ix7Hj).

СирияSelection_003

Cу-24М бартавы нумар 05 “белы”, рэгістрацыйны нумар RF-90942

6980-й гвардзейскай авіяцыйнай базы 1-га разраду, в/ч 69806 (Чалябінск), авіягрупа базуецца на аэрадроме Шагол.

– пілёт: маёр Лунёў Дзьмітры Сяргеевіч.

Пра маёра Лунёва інфармацыі няшмат. Ягоныя дадзеныя ўдалося атрымаць дзякуючы рэпартажам расейскіх СМІ. Але  маецца адзін цікавы запіс на авіяцыйным форуме з 2010 году, у якім афіцэр скардзіцца, што можа не прайсці лекава-лётную камісыю і думае, як паступіць у любую з лётных ВНУ у Эўропе з пэрспэктывай далейшага пераезду ў якую-кольвек эўрапейскую краіну. Мажліва, спалучэньне імя і прозьвішча “Дзьмітры Лунёў” ёсьць супадзеньнем, але ў зьвязку зь лётнай прафэсыяй дадзены аспэкт досыць цікавы.

Скриншот с комментарием Лунёва.

фота: Скрыншот з камэнтаром Лунёва

– штурман: ст. л-нт Дошчанка Дзяніс Сяргеевіч. Скончыў ЧВВАКВУШ ў 2010 годзе, 7 рота франтавой бамбавальнай авіяцыі (ФБА).

старший лейтенант Денис Дощенко. Фото из соцсети.

фота: старэйшы лейтэнант Дзяніс Дошчанка. Фота з сацсеціва

Мы не заклікаем да фізычнага зьнішчэньня гэтых людзей, але публікуем іхныя дадзеныя з спадзевам на тое, што гэта зможа паўплываць на іх і іхных баявых таварышаў, і, каб яны, праз усе магчымыя спосабы, сабатавалі злачынныя загады крамлёўскага рэжыму. Калі з 57 авіяўдараў толькі 2 былі зьдзейсьненыя па заяўленых мэтах інфраструктуры груповак Ісламскае Дзяржавы, то гэта сьведчаньне таго, што расейскі рэжым праз падман выкарыстоўвае сваіх грамадзянаў у крывавай бойні.

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Міхаіл Кузьняцоў

(с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу актыўная спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Пераклад Дзяніса Івашына

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment

2 Responses to “Вайна ў Сірыі. Спэцкарэспандэнт РФ працягвае раскрываць імёны пілётаў-кілераў”

  1. 2015-10-14

    Публікуем імёны экіпажу Су-24М з бартавым нумарам "26" белы - наш адказ на правакацыю расейскіх тэрарыстаў - InformNapalm.org (Беларуская)

    […] ва Украіне, гэтак і ў Сірыі. Раней мы ўжо публікавалі дадзеныя расейскіх пілётаў, якія зьдзяйсьняюць авіяўдары па сірыйскіх гарадох. У […]

  2. 2015-10-16

    У Сірыі зафіксаваныя расейскія цяжкія вагнямётныя сыстэмы “Санцапёк” - InformNapalm.org (Беларуская)

    […] былі выяўленыя дадзеныя авіяцыйнай групы і расейскіх пілётаў, якія знаходзяцца ў “сірыйскай камандыроўцы” на […]

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 45038 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

July 2022
M T W T F S S
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.