• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Дадзеныя пілёта Су-25СМ-76 – адказ на бамбаваньне школы ў Сірыі

    on 2015-12-29 | 0 Comment | Актуальна | Навіны | Падзеі | Сірыя
    • ru
    • de
    • by
    • ua
    • tr
    • en
    • bg

    Паводле справаздачы праваабарончай арганізацыі SNHR (The Syrian Network for Human Rights) з 17 сьнежня 2015 году (pdf-вэрсія справаздачы) вызначанае і пацьверджанае, што падчас дзеяньняў расейскіх збройных сілаў у Сірыі былі забітыя 570 мірных грамадзянаў, сярод іх 152 дзіцяці і 60 жанчынаў. Гэта не канчатковая лічба, у справаздачы фігуруюць толькі пацьверджаныя выпадкі, але й гэтая лічба дзівіць сваімі маштабамі. Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm працягвае сэрыю публікацыяў у выяўленьні і дэманстрацыі дадзеных пра канкрэтных пілётаў, якія выконваюць злачынныя загады вышэйшага вайсковага кіраўніцтва Расейскай Фэдэрацыі.

    Сваімі дзеяньнямі мы імкнемся давесьці расейскім вайскоўцам, што бяздумна скідваючы бомбы на жылыя кварталы, яны таксама адказваюць перад чалавецтвам. Зьдзяйсьняючы злачынствы супроць чалавечнасьці, кожны фігурант наступных трыбуналаў мае ведаць, што за ягонымі дзеяньнямі пільна сочыць увесь сьвет. Таму шаблённыя спробы расейскіх мас-мэдыя падаць нашыя дзеяньні ў выглядзе дапамогі тэрарыстам або вэндэты за падзеі на Данбасе ня маюць нічога супольнага з рэчаіснасьцю. Агрэсар разумее толькі мову сілы: сілы вайсковай, сілы палітычнай і сілы інфармацыйнай. Злачынствы супроць чалавечнасьці ня маюць заставацца па-за зонай увагі сусьветнае супольнасьці, а сьведкі або выканаўцы гэтых злачынстваў не ўнікнуць розгаласу. Мы жывем у эпоху сацыяльнае інфармацыйнае прасторы, дзе вельмі складана схаваць сапраўдныя дзеяньні, пад якой бы маскай і лёзунгамі яны не былі схаваныя. Расейская вайсковая апэрацыя ў Сірыі (як ейная афіцыйная паветраная, гэтак і неафіцыйная – наземная складовая частка) мае мэту працягу дэстабілізацыі на Блізкім Усходзе, кантролю над вузламі энэргетычнай транспартнай сыстэмы і захаваньне марыянэткавага рэжыму Крамлю ў асобе Башара Асада. Ні пра якую барацьбу з баявікамі ІДІЛ ня можа быць і гаворкі. Прагматычныя інтарэсы Расеі пераступаюць праз усе нормы права, маралі і чалавечых каштоўнасьцяў.

    Канкрэтна дадзеную порцыю інфармацыі пра расейскага афіцэра ПКС РФ валянтэры InformNapalm публікуюць у адказ на атаку расейскай авіяцыі на школу ў Сірыі, падчас якой загінулі 9 чалавек (Крыніца 18+).

    У фотаматар’ялах блёгера mr-anderson22 «Трэнаваньні экіпажаў штурмавой авіяцыі да Парада Перамогі 9 траўня» маёр Дымковіч Раман Багданавіч пазуе на тле Су-25СМ з заводзкім нумарам 10365 (архіў: https://archive.is/w5hqu).

    273839_900

    На падставе рэестраў Су-25СМ ПКС Расеі, якія выклаў блёгер djoker-lj, атрымалася ідэнтыфікаваць рэгістрацыйны, бартавы і ідэнтыфікацыйны нумар гэтага лятака. Гэта Су-25СМ 960-га штурмавога авіяцыйнага палку (Прыморска-Ахтарск), рэгістрацыйны нумар RF-91956, бартавы нумар 26 «чырвоны», ідэнтыфікацыйны нумар Су-25СМ-76, мае шэрую афарбоўку (архіў: https://archive.is/Lpeq5).

    Selection_107

    Пацьверджаньне гэтай інфармацыі маецца на партале russianplanes.net (архіў: https://archive.is/FyHLO).

    Аналізуючы відэаматар’ялы расейскіх прапагандыстаў, прысьвечаныя падрыхтоўцы тэхнікі на авіябазе “Хмеймім”, быў выяўлены Су-25СМ (ід. надпіс Су-25СМ-76) з зафарбаванымі рэгістрацыйнымі нумарамі і перафарбаванымі бартавымі нумарамі, гэта відаць паводле тону сьвежай шэрай фарбы, якую нанеслі ў раёне кабіны, і падцёкаў шэрай фарбы на белую.

    Selection_110

    Selection_109

    Selection_108

    На лятаку нанесены бартавы нумар 25 «чырвоны». Яўная падмена бартавога нумару, бо Су-25СМ 25 «чырвоны» RF-93037 з 960-га ШАП мае іншы шаблён лічбаў – архіў https://archive.is/FKmXM.

    Selection_111

    Таксама сапраўдны 25 «чырвоны» мае іншы ідэнтыфікацыйны надпіс Су-25СМ-71, але не Су-25СМ-76 (інфармацыя з рэестру блёгера djoker-lj) як на пададзеным відэа. Вынікае, што нам паказалі «перафарбаваны» Су-25СМ, ід. нумар Су-25СМ-76, рэг. нумар RF-91956, бартавы нумар 26 «чырвоны», пілёт гэтага лятаку – маёр Дымковіч Раман Багданавіч, 23.06.1981 г.н., скончыў КВВАУЛ у 2006 годзе.

    Кожны вайсковец, кожны афіцэр мае выбар – быць на лаве падсудных на будучых вайсковых трыбуналах або адмовіцца ад выкананьня злачынных загадаў, перайсьці на бок справядлівасьці і правасудзьдзя і даць сьведчаньні супроць сэрыйных забойцаў, якія арганізавалі гэты тэрор дзяржаўнага маштабу.


    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Міхаіл Кузьняцоў

    На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Актыўны распаўсюд у сацсетках вітаецца!

    Tags: ПКС РФрасейская агрэсыяСірыя

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Агляд для Пуціна: ліквідацыя 183 супрацоўнікаў вайсковай выведкі РФ з «ПВК Ваґнэра»

      2020-10-07 - 0 Comment
    • Высновы пра супольныя вайсковыя манэўры РФ і рэжыму Лукашэнкі каля межаў NATO і Украіны

      2020-10-02 - 0 Comment
    • Расея перакідвае лятакі МіГ-29, Су-35 і Су-24 у Лібію

      2020-05-27 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.