• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Чужыя дзеці: сабраныя дадзеныя экіпажу расейскага зьнішчальніка Су-30СМ у Сірыі

on 2015-10-26 | 0 Comment | Актуальна | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
  • ru
  • de
  • es
  • by
  • ua
  • pl
  • tr
  • en
  • bg
  • sv
  • ar

Дзякуючы фатарэпартажу расейскага рэсурсу topwar.ru (архіў: https://archive.is/aiyb7) атрымалася сабраць падрабязную інфармацыю пра экіпаж Су-30СМ 120-га зьмяшанага авіяцыйнага палку (в/ч 63559, Забайкальскі край, Чыцінскі раён, пасёлак Домна) бартавы нумар 27 (чырвоны), рэгістрацыйны нумар RF-93686, заводзкі нумар 10МК5 1110.

Факты, якія ёсьць пацьверджаньнем удзелу экіпажа борту 27 (чырвоны) у карнай апэрацыі супроць Сірыйскага народу, былі выяўленыя ў відэа, выкладзеным на афіцыйным канале youtube Міністэрства абароны Расейскай Фэдэрацыі з назовам: “Будні зьнішчальнае авіяцыі ВКС РФ на авіябазе Хмэймім у Сірыі”.

Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm працягвае збор і публікацыю асабістых дадзеных афіцэраў ВКС РФ, якія прымаюць удзел у расейскай вайсковай апэрацыі ў Сірыі, якая ўжо забрала жыцьці дзясяткаў мірных жыхароў. У гэтай публікацыі ў межах інфармацыйнага асымэтрычнага адказу на вайсковыя злачынствы Крамля ў Сірыі і ў адказ на парушэньне рэжыму спыненьня вагню на Данбасе публікуем дадзеныя экіпажу Су-30СМ:

  • штурман – старэйшы лейтэнант Арцём Даражкоў.

У 2014 годзе скончыў Чалябінскую вышэйшую вайсковую авіяцыйную Красназнамённую вучэльню штурманаў (ЧВВАКВШ).

Нарадзіўся ў горадзе Чыце, 17.07.1992 г. Сямейнае становішча: нежанаты. Брат: Антон Даражкоў, 11.08.1993 г., пражывае ў горадзе Чыце.  (архіў: https://vk.com/artem_anya)   (архіў: https://archive.is/eZTGV)

1440521773_66

пілёт – капітан Аляксей Лісіцкі.

У 2010 годзе скончыў Краснадарскую вышэйшую вайсковую авіяцыйную вучэльню лётчыкаў (КВВАВЛ) імя Сярова. (2-гі авіяцыйны факультэт, катэдра зьнішчальнае авіяцыі).

Нарадзіўся ў горадзе Уфе 04.02.1988 г. Жанаты, ёсьць дачка. Мае сястру.

(https://vk.com/id2826541)  (архіў: https://archive.is/2h1Eo).

1440521775_73
Цікава, што ў фотаальбоме жонкі Аляксея Лісіцкага пад фатаздымкамі з дачкой напісаныя вельмі кранальныя словы:

“Я жыву для яе, я дыхаю толькі ёю. Я лаўлю кожны погляд, ад усьмешкі чмурэю. Ты мае чыстае, нявіннае дзіця. Расьці шчасьлівай, дачушка мая. Усё зраблю, родная, для цябе. Быць мамай – шчасьце для мяне!”

А ў гэты ж самы час, малады бацька і каханы муж, замест таго, каб клапаціцца пра сваю сям’ю, удзельнічае ў бамбаваньні мірных жыхароў Сірыі, дзеці якіх таксама гінуць ад аськепкаў і бомбаў “рускага сьвету”. Знайсьці шматлікія доказы гэтага можна ў сацыяльным сеціве “twitter”, дзе сірыйцы ўвесь час выкладваюць фатаздымкі забітых і параненых жанчын і дзяцей – ахвяраў амбіцыйнай авантуры Крамлю.

1

2

Але падобна на тое, што расейскія пілёты нават не пераймаюцца колькасьцю нявінных ахвяраў сваіх баявых вылетаў. Пасля чарговых бамбаваньняў яны працягваюць пазаваць перад фотакамэрамі для глянцавых часопісаў і артыкулаў у расейскіх сродках масавае інфармацыі.

Групавое фота экіпажу Су-30СМ 27 (чырвоны):

1440521761_68
Даведка: Су-30СМ – двухмясцовы шматмэтавы цяжкі зьнішчальнік пакаленьня 4+. Тое, што яго выкарыстоўваюць у Сірыі ёсьць трохі дзіўным, бо ў баявікоў “Ісламскае Дзяржавы” няма авіяцыі. Лятакі Су-30СМ расейскай групоўкі сілаў уварваньня выконваюць баявыя вылеты з узбраеньнем для зьнішчэння паветраных мэтаў. Напрыклад, паводле скрыншоту зь відэа Мінабароны РФ можна пабачыць, што на лятаках усталяваныя ракеты Р-73, Р-27 і комплекс радыёэлектроннага процідзеяньня “Хібіны” (лятак можа таксама выкарыстоўваць бомбы свабоднага падзеньня з масай 500 кг (да 8 адзінак) або 250 кг (28 адзінак) і зьдзяйсьняць бомбавыя і ракетныя ўдары).

Ashampoo_Snap_2015.10.24_11h56m38s_003_
Таксама дзіўным ёсьць тое, што ВКС РФ зафарбоўвае зоркі і рэгістрацыйныя нумары на сваіх зьнішчальніках ў Сірыі, гэта можна пабачыць, напрыклад, на скрыншоце відэа зь лятаком Су-30СМ, бартавы нумар 29 (чырвоны). Праваруч на заднім пляне зафіксаваная машына РЭБ.

12187670_428649413995754_5221071295652810991_n
Нагадаем, што расейская авіяцыя ўжо неаднойчы парушала паветраную прастору Турцыі, таксама зьдзяйсьняла правакацыі, у якіх, паводле афіцыйных заяваў, удзельнічалі “неапазнаныя  лятакі”. Магчыма, менавіта для зьдзяйсьненьня правакацыйных дзеяньняў, зьнішчальная авіяцыя РФ і ажыцьцяўляе рэтушаваньне апазнавальных знакаў на ўласнай баявой тэхніцы.

Матар’ял падрыхтаваў валянтэр міжнароднае групы InformNapalm у Сірыі Адыль Аль-Алім

(с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу актыўная спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын 

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 45045 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

July 2022
M T W T F S S
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.