• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Надвор’е ў Маскве і ўльтыматум Крамлю. Іл-20 у небе над Сірыяй: дадзеныя афіцэра Ажгібесава

    on 2015-10-23 | 0 Comment | Актуальна | Грамадзтва | Дасье | Навіны Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • es
    • by
    • ua
    • pl
    • tr
    • en
    • bg
    • sv
    • no

    Пакуль у Маскве йдзе дождж з сьнегам, у Сірыі выпадаюць “ападкі” ў выглядзе расейскіх ракет і бомбаў, якія зьнішчаюць жылыя раёны разам зь мірнымі сірыйскімі жыхарамі. Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm працягвае “зьліваць” інфармацыю пра злачынныя дзеяньні вайскоўцаў ВКС РФ у Сірыі. Расейскія СМІ і першыя асобы Крамлю запэўніваюць, што вядуць барацьбу з тэрарыстамі Ісламскае Дзяржавы, але насамрэч бамбуюць паўстанцаў Свабоднай сірыйскай арміі і мірных жыхароў, якія прагнуць жыць свабодна на сваёй уласнай зямлі.

    Кожную нашую публікацыю з асабістымі дадзенымі афіцэраў ВКС РФ, мы выкладаем у межах асыметрычнага адказу Крамлю за парушэньні перамір’я з боку баявікоў на Данбасе. Гэтак, напрацягу апошніх некалькіх дзён аб’яднаныя расейска-сэпаратысцкія сілы зьдзейсьнілі шэраг правакацыйных абстрэлаў зь мінамётаў па пазыцыях украінскіх сілавікоў.

    Нагадаем, што 21 кастрычніка 2015 году ў выніку атрыманых параненьняў, непрыходзячы ў прытомнасьць, памёр баец украінскай 24-й асобнай мэханізаванай брыгады Аляксандар Шалудзька, які падарваўся на расьцяжцы, пастаўленай ДРГ супраціўніка ў раёне 29-га блёкпосту на Луганшчыне.

    Але апроч ахвяраў на ўкраінскім фронце мы шануем памяць загінулых і спачуваем параненым і мірным жыхарам Сірыі, якія страцілі свой прытулак, якія сталі ахвярамі расейскай вайсковай агрэсыі.

    Некалькі дзён таму супольнасьць InformNapalm пачала атрымліваць лісты ад непасрэдных сьведкаў бамбаваньняў у Сірыі.

    Працытуем адзін зь лістоў:

    “Добры дзень, шаноўная рэдакцыя сайту InformNapalm! Па-першае, шчыра дзякуем вам за падтрымку народу Сірыі і разуменьне сытуацыі. Мы ўсе сутыкнуліся з магутнай машынай хлусьні і тэрору Расеі супраць вольных народаў. Знаходзячыся пад уражаньнем ад вашай пазыцыі што да вайны ў Сірыі, лічым неабходным падзяліцца з вамі спасылкай на відэа, зробленага непасрэдна зь мейсца падзеяў. Будзем радыя, калі вы зьвернеце ўвагу ўкраінцаў і тых расейцаў, якія яшчэ не страцілі здольнасьць самастойна і непрадузята думаць, на відэа, якое зьявілася ў сеціве 18 кастрычніка. Яно даступнае ў адрэсе: https://youtu.be/pwviRbC2SGE.” Подпіс: Мусульманін.

    Скрин письма

    Скрын лісту

    Перад тым, як перайсьці да публікацыі асабістых дадзеных вайсковага злачынца з ВКС РФ просім усіх уважліва пагледзець дасланае нам відэа. Характэрнай ягонай асаблівасьцю зьяўляецца шчырасць і спакой чалавека, які фільмуе і які нават не спрабуе, падобна расейскім прапагандысцкім каналах “LifeNews” ці “Расія 24”, нагнятаць гістэрыку або значна павялічваць градус. Ён паказвае праўду пра вайну і меркаваньне мінакоў.

    Але ў злачынствах Крамлю як ва Украіне, гэтак і ў Сірыі вінаватыя ня толькі вышэйшыя вайсковыя чыны, але й кожны жаўнер або афіцэр асабіста. Кожны мае мець уласную адказнасьць і ня хавацца пад апраўданьнямі “Загаду”. Вінаватыя ў іх і расейцы, з маўклівай згоды якіх зьдзяйсьняюцца вераломныя і цынічныя ў сваёй сутнасьці вайсковыя злачынствы.

    Падчас зьдзяйсьненьня выведкі і аналізу адкрытых крыніцаў інфармацыі, міжнародная валянтэрская група InformNapalm атрымала дадзеныя што да выкарыстаньня ў вайсковай апэрацыі ў Сірыі лятака радыёэлектроннай выведкі і РЭБ ВКС РФ – Іл-20 (паводле кадыфікацыі НАТА: Coot – «Лысуха»). Мы знайшлі падрабязныя дадзеныя на афіцэра баявога кіраваньня авіяцыяй, які і засьвяціў дадзеныя пра гэты лятак і пра свае меркаванае знаходжаньне ў Сірыі.

    “Ажгі бесаў” – таямніца хаваецца ў ягоным імя…

    Капітан Аляксандар Ожгибесов (20.02.1988 года нараджэньня), прозьвішча якога можа гучэць, як заклік валянтэраў InformNapalm да зьдзяйсьненьня “абраду экзарцызму” у дачыненьні да расейскіх пілётаў і вышэйшага вайсковага кіраўніцтва Расеі. Ён праходзіць службу ў Хабараўску, атрымаў званьне капітана ВКС РФ у ліпені 2015 году, выпускнік ЕВВАВЛ 2010 году.
    Усе дадзеныя атрыманыя з сацыяльных профіляў Ажгібесава.

    Спасылкі на профіль у сацсеціве і ягоныя архівы:

        Блёк неактыўных спасылак:

    https://vk.com/putinaleks
    https://archive.is/zCh0t
    https://archive.is/UMfiH
    https://archive.is/BoSXv
    https://archive.is/7ibq1
    https://archive.is/aqas6
    https://archive.is/Mzq0M
    https://archive.is/oFaCg
    https://archive.is/FlKNm
    https://archive.is/MEnSd
    https://archive.is/JdFLM
    https://archive.is/5qh4H

    Таксама мы маем усе дадзеныя і архівы профілю жонкі Ажгібесава, дадзеныя пра пасаду і дакладнае мейсца ейнай працы, а таксама інфармацыю пра мейсца жыхарства Аляксандра Ажгібесава ў Хабараўску. З этычных матываў мы пакуль ня будзем публікаваць гэтую інфармацыю ў адкрытым доступе. Кожны мае права на памылку і гэты афіцэр яшчэ можа выправіцца, напісаўшы нам на паштовую скрыню для зваротнай сувязі. Мы спадзяемся, што ён адмовіцца ад выкананьня злачынных загадаў Крамля. Гэта не шантаж, а нашыя асыметрычныя захады на расейскую вайсковую інтэрвэнцыю, як ва Украіну, гэтак і ў Сірыю.

    Далей падаем шэраг скрыншотаў з сацыяльнага профілю Ажгібесава, грунтуючыся на якія былі зробленыя высновы што да ягонага ўдзелу ў расейскай вайсковай апэрацыі ў Сірыі.

    Selection_002

    На фота шруб і гандола рухавіку Аі-20. Падобныя рухавікі ўсталёўваюць на Іл-20, на заднім пляне можна пабачыць лятак F-16, верагодна, ВПС Турцыі. Нагадаем, што расейскія вайсковыя лятакі неаднаразова парушалі турэцкую паветраную прастору ў зонах, якія мяжуюць з мейсцамі зьдзяйсьненьня ракетна-бомбавых удараў па Сірыі.

    Характэрна, што кокі шрубоў пафарбаваныя ў сіні колер зь белым пасам, аналягічна пафарбаваныя кокі ў Іл-20М, напрыклад, гэтага лятака. У камэнтарох да фатаздымку згадваецца камандыроўка ў Сірыю.

    Selection_002

    Вызначанае, што ў Хабараўску на аэрадроме “Хабараўск-Цэнтральны” таксама базаваліся лятакі Іл-20. Яны праходзілі капітальна-аднаўленчы рамонт у Варонежы ў 2009 г.

    Пра род службы капітана Ажгібесава кажуць і наступныя фатаздымкі зь ягонага профілю:

    Selection_002 Selection_004

    Досыць цікавым фактам ёсьць тое, што ў красавіку 2015 году капітан Ажгібесаў атрымаў дазвол на выезд у замежную камандыроўку:

    1

    На падставе:

    • камэнтароў да арыгінальнага фатаздымку з борту Іл-20
    • адустнасьці актыўнасьці Ажгібесава ў сацсеціве пасьля 1 кастрычніка 2015 году
    • роду службы

    можна выказаць здагадку, што Аляксандар Ажгібесаў ў гэты момант знаходзіцца ў сірыйскай камандыроўцы ў якасьці дыспэтчара і афіцэра баявога кіраваньня авіяцыяй.

    Пацьверджаньні ўдзелу лятака тыпу Іл-20 у выведвальных палётах у Сірыі былі знойдзеныя і ў іншых крыніцах.

    Відэапацьверджаньне:

    А таксама матар’ял на расейскім тэлеканале “Звезда” (рас.) пад назовам:

    “Як баявікоў ІД скануюць у паветры: лятак-загадка Іл-20 у Сірыі”


     

    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў валянтэр міжнароднае групы InformNapalm у Сірыі Адыль Аль-Алім

    На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын

     (с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу актыўная спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

     

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.