• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Як гараць вусы Пяскова: InformNapalm працягвае выкрываць дадзеныя пілётаў ВКС РФ у Сірыі

    on 2015-10-19 | 0 Comment | Грамадзтва | Навіны Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • by
    • ua
    • tr
    • en
    • bg
    • sv
    • ar

    Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm.org працягвае цыкль ультыматыўных публікацыяў, зьвязаных з публікацыяй у адкрытым доступе ўсіх сабраных дадзеных на вайсковых пілётаў ВКС РФ, якія выконваюць злачынныя загады ў зьдзяйсьненьні ракетна-бомбавых удараў па мірных жыхарах у Сірыі і па ўмеранай сірыйскай апазыцыі. Ня гэтак даўно нашыя дзеяньні ўзарвалі расейскія сродкі масавай інфармацыі і нават змусілі прэс-сакратара прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Пяскова зрабіць нязграбныя заявы пра “спэцслужбы, якія ўжо займаюцца пытаньнем бясьпекі пілётаў”. Таксама расейскі сэгмэнт Інтэрнэту быў вельмі напалоханы зьяўленьнем перакладаў інфармацыі пра пілётаў менавіта на арабскай мове.

    Нагадаем, што сутнасьць нашага ультыматуму – спыніць злачынствы крамлёўска-тэрарыстычных сілаў ва Украіне і за ейнымі межамі. Публікацыя дадзеных кожнага асобнага пілёту адбываецца праз парушэньне расейскімі тэрарыстамі рэжыму спыненьня вагню на Данбасе.

    Азнаёміцца ​​з усімі публікацыямі ў тэме ультыматуму і канфлікту ў Сірыі можна ў спасылцы.

    17 і 18 кастрычніка 2015 году расейска-тэрарыстычныя сілы зьдзейснілі шэраг правакацыйных абстрэлаў ў раёне Пяскоў (Данецкая вобласьць), у выніку якіх быў паранены вайсковец збройных сілаў Украіны. У адказ на гэтае парушэньне мы публікуем дадзеныя штурмана бамбоўца Су-24М (бартавы нумар 16 “белы”) 6980-й гвардзейскай авіябазы.

    Борт 16 (“белы”) быў зафіксаваны ў карных апэрацыях супроць Сірыйскага народу ў рэпартажы RT.

    Ashampoo_Snap_2015.10.18_10h31m28s_004_

    Выявіць дадзеныя экіпажу лятака нам удалося з дапамогаю відэа тэлеканалу “Звезда” (рас.) з рэпартажам пра вышкалы пілётаў 6980-й гв. АвБ.

    Ashampoo_Snap_2015.10.18_10h43m55s_005_
    На відэа штурман Антон Шульга дае інтэрвію журналісту на тле лятаку Су-24 з бартавым нумарам (“10”, “18” альбо “16”). Вызначыць, што Антон Шульга (18.02.1989 г.н., скончыў сярэднюю школу №16 гораду Чалябінска, скончыў ЧВВАКВШ у 2011 годзе) удзельнічае ў карнай апэрацыі ў Сірыі і ўскосна пацьвердзіць, што ён штурман 16 борту дапамаглі валянтэры з Цэнтра “Міратворац” (асобная падзяка супрацоўніку Цэнтра з пазыўным “Shurf”).

    Падчас збору й аналізу інфармацыі было выяўленае, што Антон Шульга перад вылетам у Сірыю выдаліў у Сеціве практычна ўсе свае дадзеныя. Аднак, дапамагла яго выявіць, як гэта ня дзіўна –  ягоная ўласная жонка. Яна, вядома ж, намагалася напоўніцу прыхаваць дадзеныя свайго мужу, аднак ейныя нязграбныя дзеяньні патрапілі ў поле зроку аналітыкаў. Менавіта дзякуючы ейным  намаганьням мы атрымалі асноўную інфармацыю пра ейнага мужа – вайсковага злачынцу. У нас не было фатаздымкаў Антона Шульгі зь Сірыі, але толькі з Шагола, што пад Чалябінскам. І мы не былі на 100% упэўненыя ў тым, што ён паляцеў на Блізкі Усход. Але Наста Шульга адкінула ўсе сумневы. Напрыканцы верасьня 2015 году яна пачала раптоўна выдаляць з профілу ўсе фатаздымкі з мужам: акурат тады, калі пачалося перакідваньне расейскай авіяцыі ў Сірыю (на першым скрыншоце – фатаздымкі ў ейным профілі з 25-га верасьня, на другім – зь 17 кастрычніка; выдаленыя фота пазначаныя чырвоным). Ёй падалося гэта недастатковым, і яна вырашыла зьмяніць у сваім профілі прозьвішча. Гэтак мы даведаліся пра ейнае дзявочае прозьвішча, а дзякуючы гэтаму – пра папярэдняе мейсца жыхарства ў Беларусі і дату нараджэньня, а таксама дадаткова пераканаліся ў тым, што фатаздымкі з мужам зьніклі ня проста так. Праз вясельныя фатаздымкі, дбайна сабраныя Настай, мы атрымалі масу інфармацыі пра сваякоў мужа і пра яго самога.

    12171080_1488518261452745_1814633217_o
    12169595_1488518044786100_2046878904_o 12165754_1488518041452767_1135123458_n
    Што дае нам падставы лічыць Антона Шульгу штурманам 16-га борту:

    – ягоная жонка напрыканцы верасьня, падчас перакідваньня лятакоў у Сірыю, выдаліла ў сваім профілі ўсе фатаздымкі з мужам (першая спроба прыхаваньня сьлядоў);

    – пазьней яна зьмяніла прозьвішча на дзявочае (другая спроба прыхаваньня сьлядоў).
    – у сірыйскай апэрацыі ўдзельнічаюць Су-24М: 04 (белы), 05 (белы), 08 (белы), 16 (белы), 25 (белы), 26 (белы), 71 (белы); Су-24М2: 72 (белы), 74 (белы), 75 (белы), 76 (белы) (то бок з нашага сьпісу мы можам выключыць барты “10” і “18”).

    Таксама мы зараз прадэманструем, як Мінабароны РФ хлусіць у сваіх заявах, згодна зь якімі авіяўдары зьдзяйсьняюцца нібы па баявіках “ІД”, але не па апазыцыі.

    Праз аналіз відэа каналу “Расея 24” былі выяўленыя цікавыя дадзеныя. На 01:27 хранамэтражу відэа можна пабачыць мапу, на якой пазначаныя мейсцы авіяўдараў Су-24М ў раёне Эл-Латамна, Тель-Біса, Эр-Растан. У гэтым жа відэа мы бачым, што ў начных авіяўдарах 01 кастрычніка 2015 году прымалі ўдзел барты “05” і “26” “белы” з 6980-й гв. АвБ. Нагадаем, што група Інфармнапалм выявіла і апублікавала дадзеныя экіпажаў гэтых лятакоў у папярэдніх артыкулах.

    Ashampoo_Snap_2015.10.18_09h00m47s_001_
    Далей мы параўналі лякацыі авіяўдараў з інтэрактыўнай мапай грамадзянскай вайны ў Сірыі (чырвоным пазначаныя ўрадавыя войскі Сірыі, зялёным – ўмераная сірыйская апазыцыя). Як бачым, удары Су-24М 01 кастрычніка 2015 году былі зьдзейсьненыя па гарадох, якія кантралюе сірыйская апазыцыя.

    Ashampoo_Snap_2015.10.18_09h24m42s_002_

    Ashampoo_Snap_2015.10.18_09h35m38s_003_
    Цяпер скарыстаемся відэа каналу “ВГТРК” з рэпартажам, які прысьвечаны начным ударам першага кастрычніка 2015 году. У ім мы можам пабачыць борт “16”, які і ажыцьцяўляў карныя налёты на Эл-Латамну, Тэль-Бісу, Эр-Растан.

    Ashampoo_Snap_2015.10.18_12h36m40s_009_
    Такім чынам, мы пацьвердзілі, што экіпаж борту 16 мае наўпроставае дачыненьне да бамбаваньня мірных сірыйскіх жыхароў і ўмеранай апазыцыі, а ягоныя пілёты зьяўляюцца вайсковымі злачынцамі.
    Вайсковаму кіраўніцтву РФ мы нагадваем, што кожнае вайсковае злачынства, зьдзейсьненае як у Сірыі, гэтак і на Данбасе будзе мець асымэтрычны адказ з боку нашае міжнароднае валянтэрскае групы.

    Матар’ял падрыхтаваны міжнароднай валянтэрскай групай InformNapalm і распаўсюджваецца на ўмовах ліцэнзыі Creative Commons. Перадрук або які-кольвек іншы распаўсюд інфармацыі з пазначэньнем крыніцы – вітаецца.

     Пераклаў на беларускую мову – Дзяніс Івашын

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.